Вікіпедыя : Праект:Навіны/Архіў
Баскетбалісты «Бостан Селтыкс » сталі чемпіёнамі НБА ў рэкордны васямнаццаты раз. (17 чэрвеня)
Караблекрушэнне на рацэ Ква ў ДР Конга прывяло да гібелі людзей. (12 чэрвеня)
Нарэндра Модзі ў трэці раз заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Індыі . (9 чэрвеня)
Польская тэнісістка Іга Свёнтак тройчы запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі . (8 чэрвеня)
Амерыканскі пілатаваны карабель «Boeing Starliner » упершыню стартаваў да Міжнароднай касмічнай станцыі . (5 чэрвеня)
Модуль кітайскай касмічнай станцыі «Чан’э-6 » з узорамі грунту ўзляцеў з адваротнага боку Месяца . (4 чэрвеня)
Прэзідэнтам Мексікі абрана Клаўдзія Шэйнбаум , упершыню на гэту пасаду абралі жанчыну. (2 чэрвеня)
У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА мадрыдскі «Рэал » здабыў пятнаццаты тытул у гісторыі. (1 чэрвеня)
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання ў падробцы фінансавай дакументацыі. (30 мая)
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пераабраны на другі тэрмін. (26 мая)
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Чэхіі завяршыўся перамогай зборнай гаспадароў. (26 мая)
Апоўзень з гары Мунгала ў Папуа — Новай Гвінеі прывёў да гібелі людзей. (24 мая)
У фінале футбольнай Лігі Еўропы італьянская «Аталанта » атрымала перамогу над «Баерам », перарваўшы рэкордную серыю нямецкага клуба без паражэнняў. (22 мая)
Набыў моц Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце . (21 мая)
У выніку крушэння верталёта загінуў Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі разам з міністрам замежных спраў і некалькімі чыноўнікамі. (19 мая)
Украінец Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў. (18 мая)
Здзейснены замах на на Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца , палітык шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі. (15 мая)
Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сяньлун сышоў у адстаўку пасля амаль дваццаці год знаходжання на пасадзе. (15 мая)
Праз беспарадкі ў Новай Каледоніі ўведзена надзвычайнае становішча. (15 мая)
Сонечныя буры выклікалі палярныя ззянні ў нізкіх шыротах. (10 мая)
У фінале чэмпіянату свету па снукеры перамогу атрымаў англічанін Кайрэн Уілсан . (6 мая)
Амерыканская спявачка Мадонна дала ў Рыа-дэ-Жанэйра найвялікшы канцэрт за кар’еру. (4 мая)
Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Чан’э-6 » стартавала да Месяца . (3 мая)
У бразільскім штаце Рыу-Гранды-ду-Сул абвешчана надзвычайнае становішча з-за паводкі . (1 мая)
Абрынуўся ўчастак хуткаснай дарогі у Мэйчжоу на поўдні Кітая . (1 мая)
VII Усебеларускі народны сход пачаў сваю работу ў Мінску . (24 красавіка)
NASA аднавіла атрыманне даных аб стане сістэм касмічнага апарата «Вояджэр-1 » , які пакінуў Сонечную сістэму . (20 красавіка)
Моцныя дажджы і навальніцы прывялі да паводкі ў краінах Персідскага заліва . (16 красавіка)
Разбураны пажарам гістарычны будынак Капенгагенскай біржы — Бёрсен . (16 красавіка)
Літоўскі атлет Мікалас Алекна пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска , які трымаўся трыццаць восем гадоў. (14 красавіка)
Іран і яго саюзнікі нанеслі ўдар балістычнымі ракетамі і дронамі па тэрыторыі Ізраіля . (13 красавіка)
Поўнае сонечнае зацьменне назіралася у Паўночнай Амерыцы . (8 красавіка)
З МКС вярнулася на Зямлю Марына Васілеўская , першая беларуская жанчына-касманаўт. (6 красавіка)
Падчас штурму пасольства Мексікі ў Кіта затрыманы былы віцэ-прэзідэнт Эквадора Хорхе Глас [es] . (5 красавіка)
На Тайвані здарылася землетрасенне , наймацнейшае за апошнюю чвэрць стагоддзя. (3 красавіка)
ВПС Ізраіля нанеслі авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску . (1 красавіка)
Пасля сутыкнення з кантэйнеравозам абрынуўся мост у амерыканскім Балтымары . (26 сакавіка)
У складзе экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25 » да МКС адправілася Марына Васілеўская , першая беларуская жанчына-касманаўт. (23 сакавіка)
Здзейснены тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі , загінулі звыш ста сарака чалавек. (22 сакавіка)
Узброеныя сілы Расіі нанеслі авіяцыйны ўдар па Украіне , пашкоджана і спыніла работу ДнепраГЭС . (22 сакавіка)
Прэзідэнт В’етнама Во Ван Тхыонг адпраўлены ў адстаўку. (20 сакавіка)
Прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Расіі , перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін . (17 сакавіка)
Еўрапейскі парламент прыняў Рэгламент аб штучным інтэлекце . (13 сакавіка)
96-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «Оскар » адбылася ў Лос-Анджэлесе , найлепшым фільмам названы «Опенгеймер » рэжысёра Крыстафера Нолана . (10 сакавіка)
Швецыя стала трыццаць другім членам НАТА . (7 сакавіка)
Здзейснены напады на турмы на Гаіці , узброеныя групоўкі змагаюцца за кантроль над Порт-о-Прэнсам , сталіцай краіны. (3 сакавіка)
Прэм’ер-міністрам Пакістана абраны Шахбаз Шарыф . (3 сакавіка)
Нідэрландка Фемке Бол другі раз за сезон абнавіла сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў у памяшканні. (2 сакавіка)
Расійскі палітык Аляксей Навальны пахаваны ў Маскве . (1 сакавіка)
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. (25 лютага)
30-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША адбылася ў Лос-Анджэлесе , спецыяльную ўзнагароду за ўклад у кінематограф атрымала Барбра Стрэйзанд . (24 лютага)
Адбылася 77-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці кінематографа, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер » рэжысёра Крыстафера Нолана . (18 лютага)
Пераможцам прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў стаў Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды». (17 лютага)
Расійскі палітык Аляксей Навальны памёр у зняволенні. (16 лютага)
Александэр Стуб атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі . (11 лютага)
Зборная Катара ў другі раз стала пераможцам Кубка Азіі [en] па футболе . (10 лютага)
Аляксандр Сырскі змяніў Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны. (8 лютага)
Спявачка Тэйлар Свіфт атрымала чацвёртую перамогу на цырымоніі «Грэмі » ў катэгорыі «Альбом года». (4 лютага)
У Чылі абвешчана надзвычайнае становішча з-за лясных пажараў . (3 лютага)
Былога прэм’ер-міністра Пакістана Імрана Хана і яго жонку прысудзілі да пазбаўлення волі за хуткае вяселле пасля разводу. (3 лютага)
Арына Сабаленка ў другі раз запар выйграла жаночы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе . (27 студзеня)
У Белгародскай вобласці пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76 . (24 студзеня)
Іран нанёс ракетны ўдар па пакістанскай правінцыі Белуджыстан . (16 студзеня)
Аргенцінец Ліянель Месі стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2023 года. (15 студзеня)
ЗША і Вялікабрытанія нанеслі авіяўдары па пазіцыях хусітаў у Емене (12 студзеня)
Прэм’ер-міністрам Францыі прызначаны Габрыэль Аталь , ён стаў самым маладым кіраўніком французскага ўрада. (9 студзеня)
Пачаўся ўзброены канфлікт у Эквадоры паміж урадам і мафіёзнай групоўкай. (9 студзеня)
У Кермане (Іран ) падчас цырымоніі ў гадавіну гібелі Касема Сулеймані прагрымелі выбухі , загінулі людзі. (2 студзеня)
Землетрасенне ў Японскім моры выклікала цунамі і прывяло да ахвяр у Японіі . (1 студзеня)
Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі » перайшоў у грамадскі набытак. (1 студзеня)