Дональд Трамп

45-ы Прэзідэнт ЗША

Дональд Джон Трамп (англ.: Donald John Trump; 14 чэрвеня 1946, Нью-Ёрк) — амерыканскі мільярдэр, палітык, будаўнічы і медыйны магнат, аўтар шэрагу кніг па бізнесе і самаразвіцці.

Дональд Трамп
англ.: Donald Trump
47-ы Прэзідэнт ЗША
з 20 студзеня 2025
Папярэднік Джозеф Рабінет Байдэн
Нараджэнне 14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[1][2][…] (78 гадоў)
Род сям'я Дональда Трампа[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Donald John Trump[3]
Бацька Фрэд Трамп[d][2][3]
Маці Мары Эн Мак-Лаўд[d][3]
Жонка Мелання Трамп[4]
Дзеці Дональд Трамп-малодшы[d][5][6][…], Іванка Трамп[d][5][6][…], Эрык Трамп[d][5][6], Ціфані Трамп[5][6] і Бэран Трамп[d][5][6]
Веравызнанне Nondenominational Christianity[d][7]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр навук[d][11] (1968)
Дзейнасць медыйная асоба[d], палітык[12], бізнесмен[d][12], палітыка[13] і камерцыя[d][13]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт donaldjtrump.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Двойчы Прэзідэнт ЗША — у 2017—2021 гадах і з 2025 года.

Біяграфія

правіць

Раннія гады, адукацыя

правіць

Дональд быў чацвёртым дзіцем у сям’і (агулам у яго бацькоў было пяцёра дзяцей). Бацька быў прадпрымальнікам у галіне нерухомасці; маці — дамашняя гаспадыня.

У 1959—1964 гадах Дональд Трамп вучыўся ў Нью-Ёркскай ваеннай акадэміі, У 1964—1966 гадах — у Фордэмскім універсітэце. Затым перавёўся ў Уортанскую школу бізнесу Пенсільванскага універсітэта, скончыў яе ў 1968 годзе і атрымаў ступень бакалаўра эканомікі.

Прадпрымальніцкая кар’ера

правіць

У 1968 годзе Дональд Трамп пачаў працаваць у кампаніі бацькі, у 1971 годзе атрымаў у ёй кантрольны пакет і пераназваў яе ў Trump Organization.

У 1980-я гады Дональд Трамп купіў некалькі казіно і аб’яднаў іх у адну кампанію. Акрамя казіно, яму належаць элітныя пляцоўкі для гольфа, курорты і турыстычныя зоны ў ЗША і іншых краінах.

Частку свайго багацця Трамп зарабіў на рэгістрацыі гандлёвай маркі Trump, якой карыстаюцца шматлікія кампаніі ў самых розных сферах (іпатэка, рэстаранны бізнэс, вытворчасць прадуктаў харчавання і г.д.).

У 1996—2015 гады сумесна з тэлекампаніяй NBC Трамп валодаў конкурсамі прыгажосці «Міс ЗША» і «Міс Сусвет».

Некаторыя з бізнес-праектаў Трампа былі стратнымі. У іх ліку: футбольная каманда New Jersey Generals, авіякампанія Trump Shuttle, іпатэчная кампанія, выданне часопіса, вытворчасць гарэлкі і мінеральнай вады, выпуск настольнай гульні, стварэнне інтэрнэт-кампаніі і заснаванне ўніверсітэта.

Прэзідэнцкія выбары 2016 года

правіць

Упершыню пра магчымасць удзелу ў змаганні за пасаду прэзідэнта Дональд Трамп заявіў у пачатку 1990-х гадоў. На выбарах 1999 года ён балатаваўся ад Партыі рэформаў, а ў 2012 годзе ад Рэспубліканскай партыі, але абодва разы здымаў сваю кандыдатуру на першых этапах праймерыз.

Уступіўшы ў прэзідэнцкую гонку 2016 года, ён заявіў, што будзе «вялікім прэзідэнтам», а лозунгам сваёй выбарчай кампаніі абраў заклік «Зробім Амерыку зноў вялікай». У гэты раз З’езд Рэспубліканскай партыі зацвердзіў яго кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

8 лістапада 2016 года на выбарах прэзідэнта ЗША Трамп перамог, калі набраў 304 голаса Калегіі выбаршчыкаў (супраць 227 у кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан) пры неабходным для перамогі мінімуме ў 270. Пры гэтым за Клінтан непасрэдна прагаласавалі амаль на тры мільёны амерыканцаў больш, чым за Трампа.

Першы прэзідэнцкі тэрмін (2017—2021 гады)

правіць

Дональд Трамп уступіў на пасаду 20 студзеня 2017 года і стаў першым прэзідэнтам ЗША, які не займаў раней ніякіх выбарных, дзяржаўных або ваенных пасад.

Пры ім стала больш жорсткім іміграцыйнае заканадаўства, праведзена падатковая рэформа, яго адміністрацыя ўзяла курс на перагляд гандлёвых пагадненняў з іншымі краінамі, адмовілася ад удзелу ў працы шэрагу міжнародных арганізацый — ЗША выйшлі з ЮНЕСКА, Парыжскага пагаднення па клімаце, пагаднення па іранскай ядзернай праграме, а таксама з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і Дамовы па адкрытым небе, спынілі фінансаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Вашынгтон прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля і прапанаваў план па ўрэгуляванні ізраільскага-палесцінскага канфлікту, які прадугледжвае эканамічную дапамогу Палесціне і суседнім арабскім краінам у абмен на мірнае пагадненне з Ізраілем. Пры пасярэдніцтве ЗША Ізраіль падпісаў дакументы па нармалізацыі стасункаў з ААЭ і Бахрэйнам.

Сваімі асноўнымі поспехамі на пасадзе кіраўніка дзяржавы Трамп называе стабільны эканамічны рост краіны (2-3 % за год), самы нізкі за 50 гадоў узровень беспрацоўя — 3,5 %, умацаванне Узброеных Сіл (пры ім бесперапынна рос абаронны бюджэт, створаны новы від Узброеных Сіл — касмічныя сілы).

Яго адміністрацыя значна скараціла вайсковую прысутнасць у Сірыі і Іраку і падпісала пагадненне з рухам «Талібан» пра вывад войскаў з Афганістана. У перыяд прэзідэнцтва Трампа ЗША не пачалі ніводнай новай вайсковай кампаніі за мяжой.

Прэзідэнцкія выбары 2020 года

правіць

Прэзідэнцкія выбары адбыліся 3 лістапада 2020 года. У агульнанародным галасаванні Трамп набраў 74,2 млн галасоў (на 11 млн больш, чым у 2016 годзе), але за дэмакрата Джо Байдэна прагаласавалі 81,3 млн амерыканцаў — у калегіі выбаршчыкаў Трамп атрымаў 232 голаса, Байдэн — 306.

6 студзеня 2021 года, калі Кангрэс павінен быў зацвердзіць вынікі выбараў, мітынг прыхільнікаў Трампа каля Капітолія (месцазнаходжанне Кангрэса) з заклікам аспрэчыць вынікі галасавання выбаршчыкаў перарос у штурм і захоп будынка, што прывяло да зрыву пасяджэння, эвакуацыі абедзвюх палат і гібелі пяці чалавек. Кангрэс ЗША зацвердзіў вынікі выбараў на наступны дзень.

Трамп адмовіўся прызнаваць паразу і аспрэчыў вынікі выбараў, але не змог атрымаць у судах ніводнай перамогі. Ён не прысутнічаў на інаўгурацыі Джо Байдэна, што стала першым падобным выпадкам з 1869 года.

Прэзідэнцкія выбары 2024 года

правіць

Пасля сыходу з Белага дома Дональд Трамп адкрыта і рэзка крытыкаваў СМІ, адміністрацыю Джо Байдэна і Дэмакратычную партыю — ён працягнуў палітычную дзейнасць і яго ўплыў на Рэспубліканскую партыю захаваўся.

У лістападзе 2022 года Трамп афіцыйна абвясціў пра намер удзельнічаць у выбарах 2024 года і потым практычна аднагалосна быў зацверджаны на партыйным з’ездзе. Як і на папярэдніх выбарах, лозунгам сваёй выбарчай кампаніі ён абраў заклік «Зробім Амерыку зноў вялікай».

У 2024 годзе падчас выбарчай кампаніі на Трампа было здзейснена два замахі:

  • Першы — 13 ліпеня, падчас перадвыбарчага мітынгу ў штаце Пенсільванія, куля прастрэліла яму вуха (стралок быў ліквідаваны Сакрэтнай службай).
  • Другі — 15 верасня ў Уэст-Палм-Біч у штаце Фларыда непадалёк ад месца, дзе экс-прэзідэнт гуляў у гольф, супрацоўнік Сакрэтнай службы адкрыў стральбу па падазронаму ўзброенаму чалавеку (той не паспеў пачаць страляць і пасля ён быў затрыманы). ФБР расцаніла інцыдэнт як спробу замаху.

Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 5 лістапада 2024 года Трамп змог заручыцца большасцю галасоў як амерыканцаў (77,3 млн, на 3,1 млн больш, чым у 2020 годзе), так і выбаршчыкаў (312). За яго суперніцу, віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс, прагаласавала больш за 75 млн амерыканцаў, яна атрымала 226 галасоў выбаршчыкаў.

Другі прэзідэнцкі тэрмін (з 2025 года)

правіць

Уступіў на пасаду ў другі раз 20 студзеня 2025 года. Стаў другім амерыканскім лідарам, які прыйшоў да ўлады пасля перапынку і атрымаў падвойную нумарацыю (45-ты і 47-мы) ў спісе кіраўнікоў Белага дома, пасля дэмакрата Гровера Кліўленда (22-гі і 24-ты), які кіраваў у 1885—1889 і 1893—1897 гады.

Супрацьстаянне з Кангрэсам і СМІ

правіць

У перыяд першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп падвяргаўся беспрэцэдэнтнаму ціску з боку сваіх палітычных праціўнікаў з прычыны падазрэнняў у сувязях з Расіяй. У дачыненні да яго і членаў яго каманды вялося некалькі расследаванняў у Кангрэсе і Міністэрстве юстыцыі ЗША, але даказаць змову з Расіяй не здолелі.

У верасні 2019 года і ў студзені 2021 года дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ініцыявалі працэдуры імпічменту Трампа:

  • У першы раз яго абвінавацілі ў злоўжываньні ўладай пры спробе дамагчыся ад кіраўніцтва Украіны расследавання ў дачыненьні да свайго канкурэнта на выбарах 2020 года Джо Байдэна і яго сына ў сувязі з іх дзейнасьцю ў гэтай краіне (гл. Украінскі скандал Трампа).
  • У другі раз падставай стаў штурм Капітолія, калі Трампа абвінавацілі ў падбухторванні да мецяжу.

Беспрэцэдэнтнасць сітуацыі была ў тым, што ўпершыню за гісторыю краіны працэдуры імпічменту двойчы падвергнуўся адзін і той прэзідэнт, прычым такі, што да моманту вырашальнага галасавання ўжо склаў свае паўнамоцтвы. У абодвух выпадках Сенат апраўдаў прэзідэнта.

Акрамя таго, супраць яго выступілі найбуйнейшыя амерыканскія тэлеканалы і друкаваныя выданні. Трамп абвінавачваў іх у распаўсюджванні фэйкавых навінаў і называў «ворагамі народа».

Пасля падзей 6 студзеня 2021 года ў шэрагу сацыяльных сетак акаўнты Трампа былі закрыты (адноўлены ў 2022—2023 гадах), у сувязі з чым у кастрычніку 2021 года ён заснаваў сваю медыяплатформу Truth Social.

Судовы пераслед

правіць

У дачыненні да экс-прэзідэнта было ўзбуджана некалькі судовых разглядаў — па абвінавачванні ў парушэнні выплаты падаткаў, у прыніжэнні кошту актываў Trump Organization, у захоўванні сакрэтных дакументаў дома, у сексуальным дамаганні, а ў жніўні 2023 года яму прад’явілі абвінавачванні па справе штурма Капітолія і спробы ўмяшання ў выбары 2020 года.

У маі 2024 года прысяжныя прызналі яго вінаватым у падробцы фінансавых дакументаў. Такім чынам, Трамп стаў першым у гісторыі ЗША экс-прэзідэнтам, прызнаным вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Акрамя таго, Трамп стаў першым прэзідэнтам ЗША, які ўступіў на пасаду з судзімасцю за крымінальныя злачынствы (Канстытуцыя ЗША не забараняе асобам з судзімасцю балатавацца на пасаду прэзідэнта або займаць яго). Сам Трамп лічыць абвінавачванні беспадстаўнымі і называе тое, што адбываецца «паляваннем на ведзьмаў».

Кнігі, кіно, тэлебачанне

правіць

Дональд Трамп — аўтар каля 20 кніг, якія сталі бэстсэлерамі. Большасць з іх прысвечаны філасофіі прадпрымальніцтва і яго ўласнаму поспеху.

Ён зняўся ў эпізодах некалькіх фільмаў. У 2004—2015 гадах быў выканаўчым прадзюсарам і вядучым у рэаліці-шоў на канале NBC The Celebrity Apprentice («Кандыдат»). Гэтае шоў прынесла Трампу зорку на Алеі славы ў Галівудзе (2007 год).

Асабістыя звесткі

правіць

У 1977—1990 гады Дональд Трамп быў жанаты з Іванай Зельнічкавай, былой Чэхаславацкай лыжніцай, пасля — фотамадэллю. У 1993—1999 гады яго жонкай была актрыса і прадзюсар Марла Мейплз. У 2005 годзе ён ажаніўся з ураджэнкай Славеніі фотамадэллю Меланняй Кнаўс. У яго пяць дзяцей.

Двойчы Трамп быў прызнаны Чалавекам года паводле версіі часопіса Time (2016 і 2024 гады). Па выніках 2024 года часопіс Forbes ацаніў багацце Трампа ў $6,5 млрд[14].

Крыніцы

правіць
  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б в The Jamaica Hospital Certificate of Birth
  3. а б в г Certificate of Birth Registration Праверана 26 лістапада 2016.
  4. https://www.hollywoodreporter.com/features/trumps-wedding-melania-bill-hill-880088
  5. а б в г д President Donald J. Trump — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
  6. а б в г д Familypedia — 2004. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  7. https://www.christianitytoday.com/news/2020/october/trump-nondenominational-presbyterian-religious-eisenhower.html
  8. Bush says Trump was a Democrat longer than a Republican 'in the last decade' — 2015. Праверана 16 лістапада 2016.
  9. Forbes / S. ForbesNYC: Forbes, 1917. — ISSN 0015-6914; 2609-1445 Праверана 26 сакавіка 2022.
  10. SAG-AFTRA Statement on Donald J. Trump’s Resignation from the Union — 2021. Праверана 27 верасня 2022.
  11. Yes, Donald Trump really went to an Ivy League schoolWashington Post, 2015. Праверана 6 сакавіка 2016.
  12. а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  13. а б Národní autority České republiky Праверана 16 лютага 2025.
  14. Трамп, Дональд (руск.)

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дональд Трамп