Замах на Дональда Трампа

13 ліпеня 2024 года здзейснены замах на былога прэзідэнта і кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа. Інцыдэнт адбыўся на мітынгу ў Батлеры (штат Пенсільванія) падчас перадвыбарнай кампаніі выбараў прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе[3]. Куля прайшла за некалькі міліметраў ад галавы Трампа, прабіла верхнюю частку яго правага вуха[4][5].

Карта-схема замаху, якая паказвае прыкладныя месцазнаходжанні стралка, Дональда Трампа, і контрштурмавой групы сакрэтнай службы[1][2].

Стральба вялася з вінтоўкі тыпу AR-15 з даху будынка, які знаходзіўся за межамі перыметра зоны бяспекі мітынгу, з адлегласці прыкладна 60—90 метраў[6]. Стралок паспеў зрабіць некалькі стрэлаў, пасля чаго быў забіты байцамі Сакрэтнай службы[7]. Паводле звестак акруговай пракуратуры, нападнік забіў аднаго з удзельнікаў мітынгу, яшчэ дваіх параненых даставілі ў бальніцу ў крытычным стане[8][9].

Злачынства расследуецца як замах на забойства[9]. Гэта першы выпадак з часоў страляніна ў Рэйгана ў 1981 годзе, калі былы або цяперашні прэзідэнт ЗША быў паранены ў выніку замаху[10][11].

Перадгісторыя

правіць

На момант здарэння былы прэзідэнт Дональд Трамп з’яўляўся меркаваным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года[12]. Мітынг 13 ліпеня 2024 года праводзіўся ў рамках перадвыбарнай кампаніі з мэтай павялічыць галасы выбаршчыкаў у вагальным штаце Пенсільванія.

Страляніна адбылася праз два тыдні пасля поспеху Трампа на дэбатах з Джо Байдэнам і за два дні да пачатку Нацыянальнага з’езда Рэспубліканскай партыі, на якім павінны абраць кандыдата ад партыі для ўдзелу ў лістападаўскіх выбарах[13].

На мітынгу Трампа наведвальнікі правяраліся на наяўнасць зброі і забароненых прадметаў[14]. Па словах старшыні Рэспубліканскага камітэта акругі Батлер Джэймса Э. Х’юлінгса, на мерапрыемстве прысутнічала каля 50 000 чалавек[15].

Стральба

правіць

Напярэдадні, па даных «Бі-бі-сі», відавочца бачыў, як узброены вінтоўкай мужчына поўз па даху непадалёк ад месца правядзення мерапрыемства. Сведка спрабаваў папярэдзіць ахову, але яго папярэджанні пакінулі без увагі[16]

13 ліпеня ў 18:11 па паўночнаамерыканскім усходнім часе, праз шэсць хвілін пасля таго, як Трамп пачаў сваю прамову[17], прагучалі некалькі стрэлаў[18][19]. Па словах фатографа New York Times Дуга Мілса, які знаходзіўся на месцы здарэння, было чуваць тры—чатыры стрэлы[20]. Паводле паведамлення рэпарцёркі ABC News Кацярыны Фолдэрс, было зроблена 8 стрэлаў з вінтоўкі тыпу AR-15. Стралок размяшчаўся на даху найблізкага будынка і выкарыстаў вінтоўку[21][22]. Баявік не прайшоў надгляду, бо знаходзіўся за межамі перыметра бяспекі мітынгу[23] на адлегласці прыкладна 60—90 метраў[21][24]. Трое іншых удзельнікаў мітынгу атрымалі раненні, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, яшчэ два апынуліся ў крытычным стане. На левых трыбунах стадыёна была бачная кроў. Сведкі паведамлялі, што бачылі, як Сакрэтная служба пераследвала кагосьці злева ад трыбун[25][26].

Пасля стрэлаў снайпера Трамп схапіўся за вуха, а затым прысеў, схаваўшыся за трыбунай. Куля прайшла ў міліметрах па датычнай ад твару. Да яго кінуліся агенты Сакрэтнай службы і закрылі палітыка сваімі целамі. Праз 25 секунд ён падняўся, на яго вуху і шчацэ была бачная кроў. Пасля гэтага кандыдата ў прэзідэнты ў шчыльным коле агентаў Сакрэтнай службы павезлі з мітынгу; сыходзячы, ён падняў уверх руку са сціснутым кулаком, што выклікала радасць натоўпу[27][28][29].

Наступствы

правіць

Трампа даставілі ў мемарыяльную бальніцу Батлера для абследавання. Прадстаўнік Сакрэтнай службы заявіў, што Трамп у бяспецы[30]. Са слоў прадстаўніка перадвыбарчага штаба Стывена Чэнга з палітыкам Трампам «усё ў парадку»[31].

Пракурор акругі Батлер заявіў, што стралок і адзін з удзельнікаў мітынгу былі забітыя[32].

Член Палаты прадстаўнікоў ЗША Роні Джэксан пазней распавёў Fox News, што яго пляменнік быў паранены ў шыю[33].

Неадкладна была разгорнута экстраная эвакуацыя 50 000 гледачоў, якая была апісана відавочцамі як «лагістычны кашмар»[34].

Расследаванне

правіць

Сакрэтная служба ЗША пачала расследаванне сумесна з Міністэрствам юстыцыі, Федэральным бюро расследаванняў і Бюро па кантролі за алкаголем, тытунём, агнястрэльнай зброяй і выбуховымі рэчывамі[35]. Злачынства расследуецца як замах на забойства[36].

Федэральныя следчыя папярэдне апазналі асобу стралка, ім аказаўся 20-гадовы белы мужчына з Пенсільваніі[37]. Па даных New York Post, яго імем можа быць Томас Мэцью Крукс[38].

Цела Крукса было знята з даху[39]. У яго не было з сабой дакументаў[40][41], але ФБР пацвердзіла асобу стралка з дапамогай біяметрыі адбіткаў пальцаў і аналізу ДНК[42].

Былыя агенты ФБР, апытаныя CNN, былі шакаваныя ад таго, што дах, які знаходзіўся на адлегласці ад сцэны ўсяго ў 120—150 метрах, не быў узяты пад ахову першапачаткова[43]. Дапушчэнне падобнай сітуацыі прызнана правалам асноўнай абавязкі агенцтва[44].

Рэакцыя

правіць

Трамп пасля нападу падзякаваў супрацоўнікам Сакрэтнай службы і праваахоўным органам[45].

Дзеючы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс былі апавешчаныя пра злачынства[46]. Пазней Байдэн выступіў з афіцыйнай заявай з нагоды стральбы, асудзіўшы напад і падзякаваўшы супрацоўнікам Сакрэтнай службы[47][48][49][50].

Былыя прэзідэнты Барак Абама[51] і Джордж Буш-малодшы[52], губернатар Мічыган Грэтхен Уітмер, лідар меншасці Палаты прадстаўнікоў Хакім Джэфрыс, лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер, міністр транспарту Пітэр Бутыджыч, губернатар Пенсільваніі Джошуа Шапіра і былая спікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі[53] асудзілі палітычны гвалт.

Асуджэнне палітычнага гвалту выказалі прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні[54], прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан[55], прэм’ер-міністр Ізраіль Біньямін Нетаньяху, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер[56], многія іншыя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў таксама асудзілі замах. Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару выказаў сваю салідарнасць з Трампам пасля стральбы.

Крыніцы

правіць
  1. Abraham, Leanne; Kim, June; Shao, Elena; Shaver, Julie Walton; Singhvi, Anjali; Triebert, Christiaan; Yourish, Karen (2024-07-13). "Shooting at a Trump Rally in Pennsylvania: Maps and Photos". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 14, 2024. Праверана 2024-07-14.
  2. "Trump injured, rushed from stage after shooter fired on his Pennsylvania rally"(англ.). NBC News. 2024-07-13. Архівавана з арыгінала July 14, 2024. Праверана 2024-07-14.
  3. Gold, Michael; Levien, Simon J. (2024-07-13). "Live Election Updates: Trump Rushed Off Stage at Rally After What Sounded Like Shots". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2024-07-13.
  4. Live updates: The latest on the 2024 campaign | CNN Politics (англ.). CNN (13 ліпеня 2024). Праверана 13 ліпеня 2024.
  5. СМИ: пуля прошла в нескольких сантиметрах от головы Трампа, он ранен
  6. https://www.cbsnews.com/news/trump-says-shots-pierced-injured-ear-rally-pennsylvania/
  7. Tanyos, Faris. Trump rally shooter killed by Secret Service sniper, officials say - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (13 ліпеня 2024). Праверана July 13, 2024.
  8. "Live updates: Shooter dead, rally attendee killed and Trump whisked off stage after gunshots ring out at rally"(англ.). Архівавана з арыгінала July 13, 2024. Праверана 2024-07-13.
  9. а б Barnes, Julian E.; Gold, Michael; Levien, Simon J. (July 13, 2024). "Live Updates: Trump 'Safe' After Shooting at Rally; Suspect Killed". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана July 14, 2024.
  10. Colvin, Jill. Shooting at Trump rally is being investigated as assassination attempt, AP sources say (англ.). AP News (13 ліпеня 2024). Праверана July 14, 2024.
  11. https://www.rosbalt.ru/news/2024-07-14/v-trampa-strelyali-pervaya-reaktsiya-i-vozmozhnye-posledstviya-5137697
  12. Kinnard, Meg (2024-03-13). "Biden and Trump are now their parties' presumptive nominees. What does that mean?". AP News. Архівавана з арыгінала July 11, 2024. Праверана 2024-07-14.
  13. Кого Трамп выберет своим вице-президентом — Ведомости
  14. Trump 'Safe' After What Sounded Like Gunshots at Rally. The New York Times. Архівавана з першакрыніцы July 13, 2024. Праверана July 13, 2024.
  15. Vigdor, Neil. Some people who were in the crowd described the evacuation of the rally as a logistical nightmare.. The New York Times. Праверана July 13, 2024.
  16. Русская служба Би-би-си. Покушение на Дональда Трампа. Что известно на 14 июля (руск.). Nur.kz (14 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2024. Праверана 14 ліпеня 2024.
  17. Layne, Nathan; Larson, Soren (13 July 2024). "Pop, pop, pop, then a bloodied Trump rushed from election rally". Reuters. Праверана 13 July 2024.
  18. Gunshots reportedly fired at Donald Trump rally – as former president rushed off stage. Sky News. Архівавана з першакрыніцы July 13, 2024. Праверана July 13, 2024.
  19. Trump rushed off stage at Pennsylvania rally as loud noises heard. BBC. Архівавана з першакрыніцы July 13, 2024. Праверана July 13, 2024.
  20. null (July 13, 2024). "Update from Maggie Haberman". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 13, 2024. Праверана July 13, 2024.
  21. а б Stein, Chris; Lawther, Fran; Stein (now), Chris; Lawther (earlier), Fran (2024-07-14). "Trump rally shooting being investigated as assassination attempt; Biden says 'everybody must condemn' political violence – latest". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-07-14.
  22. Trump rally shooting: Attacker dead after shots fired at Donald Trump rally (англ.). BBC News. Праверана 14 ліпеня 2024.
  23. Stein, Chris; Lawther, Fran (July 14, 2024). "Trump rally shooting being investigated as assassination attempt; Biden says 'everybody must condemn' political violence – latest". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана July 14, 2024.
  24. Trump rally shooting: Attacker dead after shots fired at Donald Trump rally (англ.). BBC News. Праверана 14 ліпеня 2024.
  25. Gold, Michael; Levien, Simon J.; Robertson, Campbell (2024-07-13). "Live Election Updates: Trump 'Safe' After What Sounded Like Gunshots at Rally". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 13, 2024. Праверана 2024-07-13.
  26. null (2024-07-13). "Update from Simon J. Levien". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 13, 2024. Праверана 2024-07-13.
  27. Трамп чудом остался жив, стрелок мертв: что известно о покушении на экс-президента — Российская газета
  28. Donald Trump shot in assassination attempt at rally, 1 dead
  29. Lawther, Fran. Donald Trump rushed off stage at rally after sound of gunshots ring out – live updates. The Guardian (13 ліпеня 2024). Праверана July 13, 2024.
  30. null (July 13, 2024). "Update from Michael Gold". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 13, 2024. Праверана July 13, 2024.
  31. Gold, Michael. Steven Cheung, a Trump spokesman, said former President Donald J. Trump is "fine and is being checked out at a local medical facility.". The New York Times (13 ліпеня 2024). Праверана July 13, 2024.
  32. CNN сообщил подробности покушения на Трампа — РБК
  33. Trump 'felt the bullet ripping through the skin' during campaign rally shooting. Politico (13 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы July 13, 2024. Праверана July 13, 2024.
  34. null (2024-07-13). "Update from Neil Vigdor". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 13, 2024. Праверана 2024-07-13.
  35. The Secret Service is leading the response..
  36. Shooting at Trump rally is being investigated as assassination attempt, AP sources say (англ.). AP News (13 ліпеня 2024). Праверана 14 ліпеня 2024.
  37. Federal Investigators have Tentatively Identified Trump Shooter. NBC News (13 ліпеня 2024).
  38. Thomas Matthew Crooks ID’d as gunman who shot Trump during Pa. rally
  39. Abraham, Leanne; Kim, June; Shao, Elena; Shaver, Julie Walton; Singhvi, Anjali; Triebert, Christiaan; Yourish, Karen (July 13, 2024). "Shooting at a Trump Rally in Pennsylvania: Maps and Photos". The New York Times. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала July 14, 2024. Праверана July 14, 2024.
  40. Osborne, Mark. Trump says he was shot at rally in assassination attempt; spectator killed and shooter dead. ABC News. Архівавана з першакрыніцы July 14, 2024. Праверана July 14, 2024.
  41. Federal Investigators have Tentatively Identified Trump Shooter. NBC News (13 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы July 14, 2024. Праверана July 14, 2024.
  42. Live Updates: Trump Is Safe After Assassination Attempt; Suspected Gunman Is Dead. NYT (13 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы July 14, 2024. Праверана July 14, 2024.
  43. Би-би-си, CNN, радиостанция KDKA. Очевидцы рассказали, что охрану Трампа предупредили о покушении. Информационный портал РБК (14 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2024. Праверана 14 ліпеня 2024.
  44. Источник. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2024. Праверана 14 ліпеня 2024.
  45. Trump, Donald. Donald Trump. Truth Social (13 ліпеня 2024).
  46. Rogers, Katie. Vice President Kamala Harris has also received an initial briefing on the Trump rally, the White House says.. The New York Times (13 ліпеня 2024). Праверана July 13, 2024.
  47. Live updates: Trump says he was shot in the ear during rally; authorities say a shooter is dead (англ.). NBC News (14 ліпеня 2024). Праверана 14 ліпеня 2024.
  48. News, A. B. C.. Biden calls Trump rally shooting 'sick,' says 'no place in America for this kind of violence' (англ.). ABC News. Праверана 14 ліпеня 2024.
  49. https://www.wsj.com/livecoverage/trump-rally-incident/card/biden-gets-briefing-on-trump-incident-cMSlORMRvEY6NsExig2x
  50. x.com
  51. x.com
  52. Byrnes, Jesse (July 14, 2024). "George W. Bush condemns 'cowardly attack' at Trump rally". The Hill. Праверана July 14, 2024.
  53. Trump shooting latest: 'Shooter and audience member dead' - as bloodied former president tells supporters to 'fight' (англ.). Sky News. Архівавана з першакрыніцы July 13, 2024. Праверана 13 ліпеня 2024.
  54. x.com
  55. x.com
  56. I am appalled by the shocking scenes at President Trump's rally and we send him and his family our best wishes. Political violence in any form has no place in our societies and my thoughts are with all the victims of this attack.. Твітэр (14 ліпеня 2024). Праверана July 14, 2024.