The Guardian

брытанская штодзённая газета

The Guardian — штодзённая газета у Вялікабрытаніі, заснаваная ў Манчэстэры ў 1821 годзе пад назвай The Manchester Guardian. У 1959 годзе змяніла назву на цяперашнюю, а ў 1964 г. рэдакцыя пераехала ў Лондан. Нядзельны выпуск аформлены ў выглядзе газеты The Observer (стала часткай групы Guardian ў 1993 г.). Сайт газеты — самы наведвальны з сайтаў брытанскіх газет, прычым яго матэрыялы могуць адрознівацца ад матэрыялаў папяровага выдання.

The Guardian
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: The Guardian[2][3]
Тып штодзённая газета
Фармат берлінер
Заснавальнік John Edward Taylor[d][4]
Уладальнік Guardian Media Group
Выдавец Guardian Media Group[d]
Краіна
Рэдактар Кэтрын Вінэр
Галоўны рэдактар Katharine Viner[d]
Заснавана 1821, The Observer - 1791
Палітычная прыналежнасць (лева)ліберальная
Мова англійская[5]
Перыядычнасць 1 суткі
Кошт £0,80 (панядзелак—пятніца)
£1,50 (субота)
£1,90 (нядзеля, The Observer)
Галоўны офіс Kings Place, 90 York Way, London N1 9GU
Тыраж 256 283[1]
ISSN 0261-3077
Узнагароды
Вэб-сайт theguardian.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Належыць групе кампаній Guardian Media Group.

Па палітычных поглядах выданне адносяць да леваліберальных, лічыцца, што рэдакцыя пры гэтым знаходзіцца ў дастаткова блізкіх адносінах з кіруючай Лейбарысцкай партыяй.

12 верасня 2005 года брытанская газета The Guardian перайшла на паменшаны фармат — «берлінер». Газета стала на 6 сантыметраў вузейшай і на 12 — карацейшай. Фармат «берлінер» падобны па знешнім выглядзе да таблоіднага фармату (А3), аднак крыху адрозніваецца ад яго па памерах. Змяніўся ў новай версіі The Guardian і шрыфт матэрыялаў, і лагатып. Новае напісанне назвы газеты зроблена белымі літарамі на фіялетавым фоне. На думку экспертаў па вывучэнні брытанскага медыя-рынку, «новы лагатып стаў больш падобным па дызайне да лагатыпаў інтэрнэт-выданняў».

З 2006 года на паменшаны фармат перайшлі і выданні The Guardian, і нядзельны штотыднёвік The Observer.

Галоўныя рэдактары

правіць
  • Джон Эдвард Тэйлар (1821—1844)
  • Джэрэмі Гарнет (1844—1861) (сумесна з Расэлам Скотам Тэйларам з 1847 па 1848)
  • Эдвард Тэйлар (1861—1872)
  • Чарлз Прэствіч Скот (1872—1929)
  • Тэд Скот (1929—1932)
  • Уільям Персіваль Крозье (1932—1944)
  • Альфрэд Паўэл Уодсварт (1944—1956)
  • Элестер Хізерынгтан (1956—1975)
  • Пітэр Прэстан (1975—1995)
  • Алан Расбрыджэр (1995—2015)
  • Кэтрын Вінэр (2015 — цяперашні час)

Крытыка газеты ў прадузятасці

правіць

Па звестках брытанскай арганізацыі «Honest reporting», што ставіць сваёй мэтай збалансаванае асвятленне дзеянняў Ізраіля ў СМІ, і іншых крыніц, «Гардыян» часта мае антыізраільскі ўхіл, вядомая сваім пастаянным «зрухам» у бок арабскага пункту гледжання[6].

Мянушка

правіць

Мянушка The Grauniad была дадзена газеце сатырычным часопісам Private Eye. Мянушка звязана з тым, што газета стала вядомая мноствам тыпаграфічных памылак, такіх як няправільнае напісанне ўласнай назвы The Gaurdian[7]. Дамен grauniad.co.uk зарэгістраваны на імя газеты і перанакіроўвае ўсе запыты да яго на афіцыйны сайт газеты.

Самы першы выпуск The Guardian таксама ўтрымліваў шэраг памылак. Магчыма, найбольш заўважнай была абдрукоўка ў нататцы пра таргі, у якой слова «аўкцыён» (auction) было надрукавана ў выглядзе atction.

Зноскі

  1. ABCs: National daily newspaper circulation June 2011 (англ.). guardian.co.uk (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 ліпеня 2011.
  2. https://www.theguardian.com/gnm-archive/2002/jun/11/1 Праверана 24 сакавіка 2020.
  3. (unspecified title) — ISSN 0261-3077
  4. History of the GuardianThe Guardian. Праверана 16 верасня 2013.
  5. а б The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0261-3077
  6. У той жа час і сама арганізацыя Honest reporting падвяргалася крытыцы Барбарай Матус за прадузятасць, аднабаковасць і фраз з кантэксту:
    Пры гэтым сама Б. Матус заўважана ў выкарыстанні некарэктных даных з адпаведнымі з іх высновамі:
  7. Jim Bernhard, Porcupine, Picayune, & Post: how newspapers get their names, pp. 26–27

Спасылкі

правіць