1993
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1993 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 1 студзеня: Набыла моц Маастрыхцкая дамова аб Еўрапейскім Саюзе.
- 5 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй.
- 9 студзеня: Будынак мінскага Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Мінска.
- 14 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славакіяй.
- 20 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Македоніяй.
- 21 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам, Туркменістанам і Узбекістанам.
Люты
правіцьСакавік
правіць- 6 сакавіка: У Стамбуле падпісана Канвенцыя краін Чарнаморскага рэгіёна аб супрацоўніцтве ў галінах культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі.
- 18 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.
Красавік
правіць- 12 красавіка: Адбылося адкрыццё першай экспазіцыі ў рэстаўрыраванай паўднёва-заходняй вежы Мірскага замка.
Май
правіць- 1 мая: У Маскве падчас вулічнай маніфестацыі камуністаў і прыхільнікаў Вярхоўнага Савета адбыліся масавыя беспарадкі.
- 3 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 1993 завяршыўся на арэне тэатра Крусібл у Шэфілдзе, пераможцам стаў шатландзец Стывен Хендры.
- 11 мая: На Замкавай гары ў Тураве ўсталяваны помнік у гонар Кірылы Тураўскага.
- 30 мая: Завяршыўся XXXII з’езд КПБ, аб’яднаўчы з Партыяй камуністаў беларускай.
Чэрвень
правіць- 11 чэрвеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Азербайджанам і Арменіяй.
Ліпень
правіць- 8 ліпеня: У Мінску пачаўся I з’езд беларусаў свету.
- 17 ліпеня: Музычны фестываль «Басовішча» завяршыўся ў Гарадку на Беласточчыне, тры ўзнагароды атрымаў гітарыст Слава Корань.
Жнівень
правіць- 26 жніўня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Сірыяй.
- 28 жніўня: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Галілеа» выявіла, што астэроід Іда мае ўласны спадарожнік.
Верасень
правіць- 1 верасня: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын часова адхіліў ад выканання абавязкаў віцэ-прэзідэнта Аляксандра Руцкога.
- 5 верасня: На Венецыянскім кінафестывалі адбылася прэм’ера фільма «Тры колеры: Сіні» рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага.
- 11 верасня: Кангрэс народа Беларусі — сход прадстаўнікоў камуністычных і прарасійскіх арганізацый адбыўся ў Мінску.
- 21 верасня: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прадпісаў З’езду народных дэпутатаў і Вярхоўнаму савету Расійскай Федэрацыі спыніць сваю дзейнасць, у краіне пачаўся канстытуцыйны крызіс.
Кастрычнік
правіць- 4 кастрычніка: Абаронцы расійскага парламента пачалі пакідаць падпалены будынак, здаючы зброю.
- 8 кастрычніка: ААН адмяніла ўсе санкцыі супраць ПАР.
- 23 кастрычніка: Выбух на Шэнкіл-роўд у Белфасце здзейснены Часовай Ірландскай рэспубліканскай арміяй з мэтай знішчэння кіраўніцтва групоўкі «Асацыяцыя абароны Ольстэра».
Лістапад
правіць- 1 лістапада: Уступіў у сілу Маастрыхцкі дагавор аб Еўрапейскім Саюзе.
- 30 лістапада: Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
Снежань
правіць- 6 снежня: У Германіі былы начальнік разведкі ГДР Маркус Вольф прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі, але выпушчаны пад заклад.
Нарадзіліся
правіць- 2 лістапада: Кацярына Бахвалава (Андрэева), беларуская журналістка.
- 15 лістапада: Меліціна Станюта, беларуская гімнастка.
Памерлі
правіць- 6 студзеня: Рудольф Нурыеў, артыст балета (нар. 17.4.1938)
- 27 лютага: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса
- 31 ліпеня: Бадуэн I, кароль Бельгіі
- 28 кастрычніка: Юрый Міхайлавіч Лотман, савецкі літаразнавец
- 29 кастрычніка: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі
- 30 кастрычніка: Мікалай Пятровіч Цішакін, беларускі акцёр
- 31 кастрычніка: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (нар. 20.1.1920)