Ма́льта, Рэспу́бліка Ма́льта (мальт.: Repubblika ta' Malta, англ.: Republic of Malta) — астраўная дзяржава (Мальтыйскі архіпелаг) ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора, на поўдзень ад Сіцыліі.

Мальта
мальт.: Repubblika ta' Malta
англ.: Republic of Malta
Герб Мальты
Сцяг Мальты Герб Мальты
Дэвіз: «Virtūte et constantia» 

Доблесцю і сталасцю»

Гімн: «L-Innu Malti»
Дата незалежнасці 21 верасня 1964 года (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Мальтыйская
Англійская
Сталіца Валета
Найбуйнейшыя гарады Біркіркара
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка, дэмакратыя
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мары-Луіз Калейра Прэка
Роберт Абела
Дзярж. рэлігія Каталіцтва
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
185-я ў свеце
316 км²
нязначны
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

452 515 чал. (171-я)
1282 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,832 [1] (36-ы)
Валюта Еўра
Інтэрнэт-дамен .mt
Код ISO (Alpha-2) MT
Код ISO (Alpha-3) MLT
Код МАК MLT
Тэлефонны код +356
Часавыя паясы +1

Дзяржаўны лад правіць

Мальта — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1964 года (з папраўкамі 1974 і 1987). Заканадаўчая ўлада належыць парламенту Мальты, які складаецца з Прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў, якая складаецца з 65 дэпутатаў. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з Прэм’ер-міністрам.

Прырода правіць

Краіна займае 2 параўнальна значныя астравы востраў Мальта (246 км²) і востраў Гоца (67 км²) і некалькі дробных. У рэльефе пераважаюць закарставаныя вапняковыя плато вышынёй да 253 метраў. Клімат міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай дажджлівай зімой; сярэдняя тэмпература лютага +12 °C, жніўня +25 °C. Ападкаў каля 530 мм за год. Рэк і ручаёў няма. У расліннасці пераважае рэдкі травастой са злакаў, на схілах пусткі з нізкімі сухалюбівымі хмызнякамі і хмызнячкамі. Невялікія гаі з хвоі, пініі, дубу. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Гадыра.

Беларуска-мальтыйскія адносіны правіць

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта ўсталяваныя 16 лютага 1993. 9 чэрвеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Беларусь Я. А. Шастакоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Дж. Абеле ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве. 

21 чэрвеня 2012 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Валеце прызначаны грамадзянін Мальты П.Фенех. У 2012 годзе беларуска-мальтыйскі тавараабарот склаў 2,2 млн долараў ЗША. Абарот гандлю паслугамі пры гэтым склаў 4,1 млн долараў. У першым паўгоддзі 2013 з Мальты ў эканоміку Беларусі прыцягнута 0,6 млн долараў ЗША інвестыцый[2].

Зноскі

  1. Human Development Report 2011 (англ.). United Nations Development Program (2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 30 ліпеня 2012.
  2. [1]

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).