Хвоя
Хвоя, або Сасна[1] (Pinus) — род вечназялёных дрэваў, радзей кустоў, сямейства хваёвых.
Хвоя | ||||||||||||||||
Хвоя звычайная (Pinus sylvestris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pinus L., 1753 | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Падроды | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВышыня дрэў 20—50 м, дыяметр ствала да 150 см. Большасць відаў светлалюбныя, хуткарослыя, даўгавечныя (жывуць да 300—500 гадоў), непатрабавальныя да глебы і вільгаці.
Каранёвая сістэма моцна развітая, стрыжнёвая. Крона маладых дрэў паўшарападобная, потым парасонападобная да плоскай. Ствол прамы, гладкі, кара лушчыцца. Ігліца доўгая і вузкая, у пучках па 2, 3 або 5, захоўваецца 3—6 гадоў. Шышкі разнастайнай формы і памераў. Насенне арэшкападобнае, звычайна з крылцам.
Пашырэнне
правіцьНатуральны арэал хвоі практычна не выходзіць за межы паўночнага паўшар’я, дзе яна распаўсюджана ў лясах умеранага пояса, а таксама ў горных абласцях субтрапічнага і трапічнага паясоў.
Адзіны від[2] на Беларусі хвоя звычайная (Pinus sylvestris) — самая распаўсюджаная дрэўная парода ў краіне. Інтрадукавана яшчэ 20 відаў, з іх у садова-паркавай і лясной культуры 10; найбольш вядомыя: хвоя веймутава (Pinus strobus), румелійская (Pinus peuce), сібірская кедравая, або кедр сібірскі (Pinus sibirica), хвоя Банкса (Pinus banksiana), цвёрдая (Pinus ponderosa), чорная (Pinus nigra).
У паўднёвым паўшар’і да нядаўняга часу рос толькі адзін від гэтага роду — хвоя Меркуза (Pinus merkusi), але і гэты від хвоі захадзіў да поўдня ад экватара толькі на 2°. Аднак у наш час у Паўднёвым паўшар’і з’явіліся штучна пасаджаныя хваёвыя лясы, для стварэння якіх выкарыстоўвалася пераважна хвоя прамяністая (Pinus radiata). Натуральнае месца распаўсюджання гэтага прыгожага віду — усяго некалькі дзясяткаў гектараў у Каліфорніі і на адным з блізкіх астравоў. Насаджэнне гэтай хвоі пачалося ў пачатку 20 ст. у Аўстраліі і Новай Зеландыі, і цяпер штучныя хваёвыя лясы займаюць тут вялікія плошчы. Некалькі меншую плошчу займаюць штучныя хваёвыя лясы ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары.
Падроды і віды
правіцьРод налічвае 130 відаў[3]. Сістэматыка паміж відамі і родам нестабільная, сваяцкія адносіны паміж відамі і секцыямі яшчэ даследуюцца, розныя крыніцы могуць выкарыстоўваць розныя склады секцый-падсекцый і размеркаванне ў іх відаў. Па адной з апошніх версій унутрыродавай сістэматыкі віды размеркаваны ў два падроды, падзеленых на дзве секцыі кожны, са сваімі падсекцыямі[4][5].
Падрод Pinus
Секцыя Trifoliae Duhamel
|
Падрод Strobus Lemmon
Секцыя Parrya Mayr
|
Некаторыя віды:
Захворванні
правіцьВыкарыстанне
правіцьАрэхаплодныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Група відаў хвоі дае ядомае, часцей бяскрылае насенне. т. зв. кедравыя арэхі. Драўніна выкарыстоўваецца Ў будаўніцве, як паліва, ідзе на вырабы. 3 яе атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, тэрпенцінавы алей, смалу, вар, дзёгаць; з ігліцы — вітамін C, эфірны алей; з насення — кедравы алей. Пасадкі хвоі выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.
Зноскі
правіць- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Віды роду Pinus Архівавана 19 верасня 2017. паводле The Plant List
- ↑ Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
- ↑ The Gymnosperm Database.
Літаратура
правіць- Гарановіч І. М. Хвоя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Сосна: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Christopher J. Earle (ed.): Pinus (pine) description (англ.). The Gymnosperm Database. Праверана 15 мая 2018.