Арэал
Арэал (ад лац.: area — плошча, прастора) — участак тэрыторыі або акваторыі, у межах якога распаўсюджаны аб'екты або з'явы, якіх няма на суседніх участках.
Межы арэалу залежаць ад клімату, глебы, рэльефу, біялагічных фактараў, часцей за ўсё ад іх сумарнага ўплыву. Арэал бывае адносна ўстойлівы, расшыраецца або скарачаецца. Касмапалітычны арэал займае значную частку тэрыторыі зямнога шара, эндэмічны — невялікую вобласць. Адрозніваюць арэалы суцэльныя (віды пастаянна сустракаюцца ў адпаведных ім біятопах), разарваныя (складаюцца з некалькіх адасобленых частак), стужкавыя (вузкія палосы, напрыклад, уздоўж рэк).
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Ареал Архівавана 24 жніўня 2014. (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя