Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — дзяржаўнае выдавецтва ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Існавала з 1 студзеня 1967 года па 31 кастрычніка 2021 года[1].
РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» | |
---|---|
![]() | |
Краіна | Беларуская ССР, Беларусь |
Заснавана | 1967 |
Ліквідавана | 1 лістапада 2021 |
Адрас | 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16 |
Код Дзяржкамвыдавецтва СССР | 318 |
Прэфікс ISBN | 978-985-11 |
Вэб-сайт | Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі |
Гісторыя Правіць
Заснавана ў Мінску 1 студзеня 1967 як Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ, з 1 студзеня 1975 года ў сістэме Дзяржкамдруку БССР. У 1980 годзе пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя Петруся Броўкі — ініцыятара стварэння і першага галоўнага рэдактара выдавецтва.
У 2010 годзе творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» быў уручаны Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[2].
З 1 лістапада 2021 года рашэннем заснавальніка рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» далучана да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“», якое з’яўляецца яго поўным правапераемнікам.
Дзейнасць Правіць
Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў беларускай мовы.
Кіраўніцтва Правіць
Галоўныя рэдактары Правіць
- Пётр Усцінавіч Броўка (1967—1980)
- Іван Пятровіч Шамякін (1980—1992)
- Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (красавік—кастрычнік 1992)
- Барыс Іванавіч Сачанка (1993—1995)
- Генадзь Пятровіч Пашкоў (1996—2008)
- Уладзімір Пятровіч Саламаха (2008—2010)
- Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (з 2010)
Дырэктары Правіць
- Таццяна Бялова (2008—2013)
- В. Ю. Аляксандраў (2013—2014)
- Уладзімір Андрыевіч (2014—2019)
- В. О. Ваніна (2019—2021)
Выданні Правіць
Падрыхтавала і ў 1969—1975 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі беларускага народа (Дзяржаўная прэмія БССР 1976)
- «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 1—5, 1978—1982, паралельна на беларускай і рускай мовах)
- «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—1987)
- «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988; Дзярж. прэмія Беларусі 1990)
- «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—1986; сярэбраны медаль праграмы ААН па навакольным асяроддзі 1984)
- «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 т. (т. 1—6, 1993—2003)
- «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1995—1996)
- біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—1995)
- «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—1984)
- «Беларуска- рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—1989)
- «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І. Я. Лепешава (т. 1—2, 1993)
- «Руска-беларускі слоўнік» (т. 1—З, 6-е выд. 1995) і інш.
- «Беларуская энцыклапедыя» : у 18 тамах (1996—2004)
- «Тэатральная Беларусь» : у 2 тамах (2002—2003)
- «Вялікае княства Літоўскае» : у 3 тамах (2005—2010)
- «Республика Беларусь» : у 6 тамах (2005—2008)
- «Спортивная энциклопедия Беларуси» (2005)
- «Туристская энциклопедия Беларуси» (2007)
- «Археалогія Беларусі» : у 2 тамах (2009)
- «Гарады і вёскі Беларусі» : у 15 тамах (2004-)
- «Культура Беларусі» : у 6 тамах (2010-)
- "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў — «Icones familiae ducalis Radivilianae» (2010)
Выдаюцца серыі:
- гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» (146 тамоў пра кожны раён Беларусі, 1985—2005)
- энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей
- "Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг)
- трохмоўныя слоўнікі (англа-, нямецка- французска- беларуска-рускіх) і інш.
Энцыклапедычныя даведнікі Правіць
У ліку аднатомных энцыклапедычных даведнікаў:
- «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1978)
- «Перыядычны друк Беларуси» (1981)
- «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд. 1984)
- «Іх імёнамі названы…» (1987)
- «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990)
- «Этнаграфія Беларусі» (1989)
- «Янка Купала» (1986)
- «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рускай мове, 1990)
- «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989)
- «Прафесіі рабочых» (1980)
- «2000 прафесій…» (1986)
- «Меліярацыя» (1984)
- «Прырода Беларусі» (2-е выд., 1989)
- «Бульба» (1988 і 1994)
- «Чырвоная кніга Беларускай ССР» (2-е выд. 1993)
- «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рускай мове, 1979)
- "Зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986)
- «Энцыклапедыя маладой сям’і» (8-е выд., 1995)
- «Здароўе» (1990)
- «Культура харчавання» (3-е выд., 1993)
- «Фатаграфія» (1992)
- «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992)
- «Архітэктура Беларусі» (1993)
- «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993)
- «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.» (1995)
- «Беларусь» (1995)
- «Ветэрынарная энцыклапедыя» (1995)
- «Чарнобыль» (1996)
- «Народная культура Беларусі» (2002)
Факсімільныя выданні Правіць
- «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1983)
- «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—1991)
- «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022. Праверана 7 мая 2022.
- ↑ Каментарыі да Указа № 4 «Пра прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь „За духоўнае адраджэнне“ 2010 года»
Літаратура Правіць
- Беларуская Энцыклапедыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 423. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Конан У. Пяць важкіх тамоў // Маладосць, 1983, № 3