Беларуская энцыклапедыя

агульная энцыклапедыя

Беларуская энцыклапедыя, поўная назва — Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭн)[1] — агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі. Галоўнымі рэдактарамі з’яўляюцца Генадзь Пашкоў і Барыс Сачанка.

Беларуская энцыклапедыя
Поўны збор энцыклапедыі
Поўны збор энцыклапедыі
Аўтары Г. Пашкоў і інш.
Краіна  Беларусь
Мова арыгінала Беларуская
Выдавецтва БелЭн
Ілюстратар Э. Э. Жакевіч
Даты публікацыі 1996—2004

19 жніўня 1993 г. была прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб выданні Беларускай энцыклапедыі».[2] Згодна з пастановай прадугледжвалася выдаць энцыклапедыю ў 18 тамах на працягу 1995-2000 гг. Прыкладны тыраж кожнага тома ўстанаўліваўся ў 40 тысяч экземпляраў.

Энцыклапедыя выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 18 тамах (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў) ў 1996—2004 гадах і ў ёй месціцца каля 80 тысяч тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асвятленню падзей, фактаў, звязаных з Беларуссю. Артыкулы энцыклапедыі змешчаны ў алфавітным парадку.

Бібліяграфія

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 1: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 4
  2. Пастанова № 565 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 1993 г. «Аб выданні Беларускай энцыклапедыі»

Спасылкі

правіць