Энцыклапедыя (грэч. ἐγκύκλιος παιδεία, enkyklios paideia — навучанне па ўсім коле ведаў[1], круг ведаў[2]) — навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне, якое з’яўляецца сістэматычным зводам ведаў. Адрозніваюць энцыклапедыі ўніверсальныя (па ўсіх галінах ведаў і практычнай дзейнасці), галіновыя (па асобнай галіне ведаў або навуцы), рэгіянальныя (пра пэўную краіну, горад) і персанальныя (пра пэўную асобу).

Паняцце

правіць

Энцыклапедыя ў сучасным выглядзе з’явілася ў XVIII стагоддзі. Узорам для яе паслужыў слоўнік. Слоўнік змяшчае толькі словы і іх азначэнні, даючы чытачу мінімум інфармацыі і нярэдка не дазваляючы яму зразумець значэнне і дастасавальнасць тэрміна ці як дадзены тэрмін адносіцца да больш шырокага кола ведаў. Каб ліквідаваць гэтыя недахопы, энцыклапедыя глыбей пранікае ў кожны прадмет, які асвятляецца ёю, і змяшчае агляд назапашаных пра яго ведаў. Энцыклапедыя часта змяшчае шмат геаграфічных карт і ілюстрацый, а таксама бібліяграфію і статыстыку.

Галіны ведаў

правіць
 
11095-томная «Юнлэ дадянь» — найбольшая папяровая энцыклапедыя ў гісторыі.

Энцыклапедыі дзеляцца на ўніверсальныя (напр., «Беларуская энцыклапедыя», «Брытаніка», «Вікіпедыя»), галіновыя («Матэматычная энцыклапедыя», «Тэхнічная энцыклапедыя»), рэгіянальныя, праблемныя, персанальныя.

Універсальныя энцыклапедыі

правіць

Універсальная энцыклапедыя — энцыклапедыя, якая ахоплівае ўвесь круг ведаў аб свеце і чалавеку[3]. Правобразам такой энцыклапедыі можа служыць складзеная Плініем Старэйшым для імператара Ціта «Натуральная гісторыя».

Мэтавая аўдыторыя

правіць

У залежнасці ад падрыхтоўкі чытача, якому энцыклапедыя адрасавана, яна не толькі можа ўтрымліваць інфармацыю пра нейкую вызначаную галіну ведаў, напрыклад, пра медыцыну, філасофію, ваенную справу або юрыспрудэнцыю, але і выкладаць матэрыял больш-менш спецыяльнай мовай.

 
Персідская энцыклапедыя

Спосаб арганізацыі

правіць

Спосаб арганізацыі энцыклапедыі важны для зручнасці яе выкарыстання ў якасці даведачнай літаратуры. Гістарычна склалася два асноўных спосабу арганізацыі энцыклапедыі: алфавітны і іерархічны.

Алфавітная (або алфавітна-слоўнікавая, ці проста слоўнікавая) арганізацыя заснавана на размяшчэнні асобных не звязаных паміж сабой артыкулаў у алфавітным парадку назваў іх прадмета. Энцыклапедыі, у якіх інфармацыя падзелена па словах і словазлучэннях, называюцца энцыклапедычнымі слоўнікамі, напрыклад, 82-томны энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, 58-томны энцыклапедычны слоўнік Гранат, Вікіпедыя. Разнавіднасцю энцыклапедый з’яўляюцца таксама энцыклапедычныя даведнікі, у якіх артыкула прадстаўлены ў гранічна сціснутай форме.

Акрамя таго, існуюць энцыклапедыі, у якіх інфармацыя падзелена па галінах ведаў, напрыклад, 12-томная Дзіцячая энцыклапедыя. Такую сістэму арганізацыі называюць сістэмнай, або лагічна-тэматычнай, іерархічнай.

Існуюць і энцыклапедыі змешанага тыпу, напрыклад, большая частка Вялікай савецкай энцыклапедыі пабудавана як энцыклапедычны слоўнік, але том «СССР» пабудаваны па лагічна-тэматычным (іерархічным) прынцыпе.

Новыя магчымасці для арганізацыі энцыклапедыі ствараюць электронныя прылады, якія дазваляюць, напрыклад, праводзіць пошук па ключавых словах.

Метад складання

правіць

Сучасныя сродкі назапашвання і абмену інфармацыяй ствараюць усё новыя спосабы для збору, праверкі, апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі. Такія праекты як Вікіпедыя ўяўляюць сабой прыклад новых формаў энцыклапедыі, у якіх дадатак і выманне інфармацыі гранічна спрошчана.

Гісторыя

правіць

Сучасная энцыклапедыя ўзрасла з работ, якія значна адрозніваліся ад таго што зараз называецца энцыклапедыяй і яна прайшла праз мноства мадыфікацый.

Раннія распрацоўкі

правіць

Грэчаскі вучоны Платон распрацаваў першую энцыклапедычную працу (каля 370 года да н.э.), куды ён запісваў свае лекцыі па прыродазнаўстве, матэматыцы і філасофіі. Грэкі верылі, што ўніфікацыя і выкарыстанне ведаў і паляпшэнне мыслення былі першымі мэтамі адукацыі. У адрозненне ад грэчаскай, «Cato Praecepta ad filium» (каля 183 года да н.э.) паказвае тыпова рымскі прагматызм і была задумана і распрацавана для пашырэння здольнасцей і ведаў у практычных галінах.

 
Naturalis Historia, рэдакцыі 1669 г, тытульны ліст.

Раннімі сапраўды энцыклапедычнымі працамі сталі творы Плінія Старэйшага, з яго велізарнай «Historia naturalis» (77 ПХ), што ўяўляе сабой паслядоўную анталогію з тэмамі прысвечанымі батаніцы, металургіі і касмаграфіі.

Манументальная кампіляцыя, надзвычай цяжка распрацаваны класіфікацыйна каркас, панаваў ад антычных часоў да вынаходжання больш рухомых формаў у XV стагоддзі. Гэтыя працы былі напісаны па-лацінску і прызначаліся для абмежаванай публікі. Іх дыяпазон розніўся ад Маркуса Тэрэтыўса Варо з яго «Disciplinarium libri IX» (каля 50 года да н.э.) да прац Баэцыя і Ісідора з Сівілы. Кульмінацыяй стала «Speculum majus» Вінсента Б’еваіса, скончаная ў 1244 годзе. Гэта велізарны збор сачыненняў, пакінутых свету ад энцыклапедый, за мноства сотняў год. «Li livres dou tresor» Брунета Лаціні (каля 1266), тым не менш, уяўляе значны крок, бо яна напісана па-французску і была арыентавана на італьянскі вышэйшы пласт грамадства. Гэта было выключна ўдалым праектам, з пункту гледжання фінансавай спрыяльнасці і наступнае выданне было створана ў 1530 годзе.

XVI—XVIII стст.

правіць
 
Harris' Lexicon Technicum, тытульны ліст 2га выдання, 1708

У сярэдзіне XVI стагоддзя стаў папулярным энцыклапедычны слоўнік, адрэдагаваны Карлам Эцьенам (15041564), што даказвала, што чытачы аддавалі перавагу алфавітнаму парадку. Калі б не дзейнасць нямецкага пісьменніка Паўля Скаліха, магчыма, што тэрмін «энцыклапедыя» ніколі б цвёрда не ўсталяваўся. «Encyclopaedia, seu Orbis disciplinarum» («Энцыклапедыя, або веды пра свет», 1559) вяртае гэты тэрмін да вядомасці і ўжывання. Сярод даведнікаў XVII ст., што былі ўжо даволі роднаснымі да сучасных энцыклапедый, з’яўляецца «Le grand dictionnaire historique» («Вялікі гістарычны Слоўнік», 1674) Луіса Марэры, якая прайшла праз 20 выданняў. Гэтая энцыклапедыя больш адпавядае грамадскім патрэбам чым яе папярэднікі, уключае ў сябе геаграфічныя і біяграфічныя дадзеныя, якія размешчаны ў алфавітным парадку і напісаны зразумелым тэкстам. Іншыя энцыклапедысты ў Англіі, Германіі і ў іншых краях, бралі энцыклапедыю Марэры як узор. Джон Харрыс (16661719) стварыў першую параўнальную працу на англійскай мове. Яго «Lexicon Technicum» («Тэхнічны лексікон»), або «Universal English Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны англійскі слоўнік па мастацтвах і навуках») (1704), уключала дадзеныя біяграфіі і зніжала лексікаграфічны элемент, але трымала пільную ўвагу на матэматыцы, фізіцы і на тэхналогіях. Тэкст таксама змяшчаў дадзеныя пра гравіроўку па метале і мноства практычных парад. Наступнай, і вельмі значнай, стала «Ephraim Chambers’s Cyclopaedia», або «Universal Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны слоўнік мастацтваў і навук») (1728). Яна змяшчала перакрыжаваныя спасылкі і загалоўкі і была першай энцыклапедыяй, цесна звязанай з сучаснымі. Яна натхніла іншаземных імітатараў.

На працягу гэтага перыяду, папярэднікі аднатомных энцыклапедый пачалі з’яўляцца ў Германіі. Сюды ўваходзіць Ёхан Хабнер, з яго «Reales Staats- und Zeitungs-Lexikon» (1704), Ёхан Менке і яго «Compendioses Gelehrten-Lexikon» (1715), і С. Г. Ёхер з «Allgemeines Gelehrtenlexikon» (17501751). Унёсак Францыі ў гэты час меў розны характар. Піэр Байле з яго «Dictionnaire historique et critique» («Гістарычны і крытычны слоўнік», 1697) прапаноўваў новыя асаблівасці ў структуры. Яго знакавасць у скептычным тоне. Ён абмежаваў біяграфічныя дадзеныя, але дадаў крытычныя каментары.

«Encyclopedie»

правіць
 
Encyclopédie, 1773

Такім нонканфармісцкім стаўленнем напоўнена «Encyclopedie», якая ў раннім варыянце ўяўляла сабой пераклад англійскай «Universal Dictionary of Arts and Sciences» на французскую мову (17431745). Спачатку, Андрэ Ле Брэтон, парыжскі выдавец, набыў неабходны каралеўскі прывілей, і пачаў выдаваць пяцітомную энцыклапедыю. Неадпаведнасць з перакладам мусіла ўнесці змены ў першапачатковы план і першы том энцыклапедыі выйшаў у 1751 пры дапамозе Дэні Дзідро і Жана д’Алемберта. Гэты знакаміты экзэмпляр працягваў выдавацца не гледзячы на яго рацыяналісцкі і дэісцкі ўхіл, на атакі Каталіцкага Касцёла, і на забарону з боку Людовіка XV. Фрацузская «Encyclopedie» дасягнула поспеху дзякуючы таму, што гэта быў сапраўды прагрэсіўны твор. Яе структура засноўвалася на структуры Фрэнсіса Бэкана аб універсальных ведах. Карыстанне гэтым найбольш поўным і сістэматычным інструментам ведаў і дасягненняў чалавецтва таго часу гарантвала прэзентацыю тэмаў праз увесь спектр ведаў. Асаблівую вартасць ёй надае тое, што яна была напісана не невядомымі асобамі, а лідарамі французскага Асветніцтва, такімі як Русо, Цюрго, Мантэск’ё і Вальтэр. Прыкладныя навукі былі ўключаны ў гэта выданне. Ну і нарэшце, гэта выданне не пакутуе на дагматы, але наадварот, яно досыць талерантнае, ліберальнае і, галоўным чынам, рацыяналістычнае.

«The Britannica» («Брытаніка»)

правіць
 
Encyclopædia Britannica, адна з найбольш старажытных i вялікіх англійскіх энцыклапедый, 1913 года.

Іншай значнай энцыклапедыяй XVIII ст., была «Encyclopaedia Britannica» (17681771), якая мае найбольш працяглую гісторыю сярод усіх энцыклапедый. Яна з’явілася ў Шатландыі, дзе Эндру Бэл, Колін МакФаркухар і Уільям Смэлі аб’ядналі традыцыйную класіфікацыю і слоўнікавую арганізацыю. Дагэтуль, алфавітная паслядоўнасць прадмет і фрагментаваныя веды давалі вельмі невялікі аб’ём на значных артыкулах. З іншага боку, ад няправільнага размяшчэння блыталіся неспецыялісты, і паслядоўнасць артыкулаў надавала перавагі інфармацыйнай кампіляцыі. Напрыклад, у арабскай энцыклапедыі, ежа і жанчына змяшчаліся ў канцы, у нямецкай энцыклапедыі спачатку знаходзіліся дадзеныя пра сусвет і тэхналогіі, у французскай давалася перавага дадзеным пра філасофію і матэматыку.

Брытанскае выданне ўключала ў сябе 45 вялікіх прадметаў, але размяркоўваліся яны ў межах адзінай алфавітнай паслядоўнасці, як асноўныя, так і падпарадкаваныя артыкулы. Класіфікацыя тым самым, зрабіла больш простым пошук, без перашкодаў у абранні неабходнага прадмету. Але першае выданне сустрэла мноства расчараваных водгукаў. Біяграфіі былі апушчаны, некаторыя артыкулы былі празмерна вялікімі. Наступнае выданне было ўжо лепшае і змяшчала біяграфіі людзей, карты і бібліяграфіі для значных артыкулаў. Выданне дзевятае (18751889) і дзесятае (19101911) дасягнулі вышыні стылю і істотнасці.

XIX стагоддзе

правіць

У XIX ст. розныя фірмы праводзілі выпуск розных папулярных публікацый. Індустрыяльная рэвалюцыя, узвышэнне сярэдняга класу, узмацненне патрэбаў чалавека, прагрэс у тэхналогіі друкавання, пераўтваралі вытворчасць энцыклапедый у прыбытковы бізнес.

Сярод пераемнікаў і канкурэнтаў «Брытанікі» ў Англіі былі два вельмі амбіцыйныя прадпрыемствы: «Encyclopaedia Metropolitana» (18171845) i «Penny Cyclopaedia» (18331843).

«Encyclopaedia Metropolitana» была задумана паэтам Самуэлем Тэйларам Колерыджам. Прыгожыя ілюстрацыі, інфармацыя падтрымлівалася аўтарытэтнасцю аўтараў і грунтавалася на добрай канцэптуальнай аснове і вычарпальных па класіфікацыі схемах, якія ахоплівалі мноства дысцыплін. Але праект пацярпеў няўдачу па трох асноўных прычынах: не алфавітны парадак размяшчэння, а толькі змест; на яе падрыхтоўку пайшло 28 год, а за гэты час мноства фактаў і дадзеных ужо састарэла; і яна не вытрымала канкурэнцыі з «Брытанікай».

«Penny Cyclopaedia» была прапанавана каб: «валодаць карыснай інфармацыяй для ўсіх класаў грамадства, асабліва для тых хто не ў стане мець для сабе вопытнага настаўніка, ці аддае перавагу самастойнаму навучанню». Гэтае намаганне таксама пацярпела няўдачу. Англійская мова гэтай энцыклапедыі не падыходзіла для перакладу на іншыя мовы, таму што французская мова — гэта не англійская, і такая мова не магла падыходзіць для найбольш культурных і адукаваных еўрапейцаў. Таксама, выдаўцы верылі, што прамысловы працаўнік жадае атрымліваць адукацыю для сабе пасля заканчэння яго працы, і верылі ў яго аптымістычнасць і дапытлівасць.

 
Brockhaus Konversations-Lexicon, 1902

У XIX ст. тры нямецкія энцыклапедыі набылі вядомасць. У 1808 годдзе, Фрыдрых Арнольд Брокхаўз (17721823) атрымалі правы на т. зв. «Frauenzimmer-Lexikon», жаночую энцыклапедыю створанную Лобелам у 1796. На аснове «Frauenzimmer-Lexikon» ён стварыў свой «Konversations-Lexikon», рысамі якога была папулярнасць, лаканічнасць артыкулаў, дыхтоўнасць, аўтарытэтнасць, шырыня ахопу. Бракгаўз быў недасканалы толькі ў навуцы і тэхналогіях. У той жа вобласці, Ёзэп Меераўскі «Der Grosse Konversations-Lexikon» (18401852) быў проста выдатным. Нарэшце, «Herder Konversations-Lexicon» (18531857) быў выдадзены дзеля абслугоўвання асаблівых патрабаванняў каталікоў Германіі.

П’ер Ларасе і Аўгусцін Бае стварылі сумеснае «Librairie Larousse & Boyer» у 1852 і выдавалі «Grand dictionnaire universel du XIX siècle» (18651876), сумесь слоўніка і энцыклапедыі, якая працягвае выдавацца і сёння. Фердынд Каміль Дрэйфус выдаў «La grande encyclopédie» паміж 1886 i 1902.

«Энцыклапедыя амерыканская», якая з’явілася на англійскай мове пасля адаптатыцыі і сямі выданняў Брукхаўзам, выраблялася Фрэнсісам Ліберам паміж 1829 i 1833 гадамі. Гэта першая вялікая энцыклапедыя на Амерыканскім кантыненце, таксама выкарыстоўвалася кампаніяй Брукхаўз як узор.

Падобная дзейнасць адбываецца і ва Усходняй Еўропе. Наглядным прыкладам можа служыць польская «Encyklopedia Powszechna» (18581868).

Найбольш вялікімі і значнымі беларускімі энцыклапедыямі з’яўляюцца «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» і «Беларуская энцыклапедыя». Найбольш прыкметнымі Расійскімі выданнямі з’яўляюцца «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» і «Вялікая савецкая энцыклапедыя». Галоўнымі недахопамі ВСЭ з’яўляюцца ідэалагічная перадузятасць, асабліва ў першым выданні, якая істотна панізіла каштоўнасць працы.

Таталітарныя еўрапейскія энцыклапедыі

правіць

Дзве еўрапейскія энцыклапедыі былі створаны пры таталітарных рэжымах: гэта іспанская «Espasa» альбо «Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana» (19051970), якая вызначаецца цудоўнай графікай і апрацоўкай мастацтва; і італьянская «Enciclopedia italiana di scienze, lettere ed arti» (19291939) вызначаецца аўтарытэтнасцю артыкулаў, асабліва прысвечаных біяграфіі і мастацтву.

Тыпы энцыклапедый

правіць

Дарослыя энцыклапедыі

правіць

Існуюць тры тыпы энцыклапедый: звычайная энцыклапедыя, спецыяльная энцыклапедыя і генеральная (агульная) энцыклапедыя.

Публікацыі такога кшталту як «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі» адносяцца да першай катэгорыі.

Спецыяльныя энцыклапедыі ўключаюць у сябе нарыс, прысвечаны якой-небудзь адной спецыялізаванай тэматыцы («Энцыклапедыя „Вялікае Княства Літоўскае“», для прыкладу). Разам з тым, яны могуць уяўляюць сабой інфармацыю, змешчаную ў алфавітным парадку, забяспечваючы больш вялікім аб’ёмам ведаў па асобным прадмеце, чым генеральная энцыклапедыя.

Генеральная дарослая энцыклапедыя цалкам асвятляе вобласць ведаў ад навукі да мастацтва, рухі крытычных пытанняў, таксама інфармацыю пра значныя мясціны і персон. Істотнай значнасцю ў генеральных дарослых энцыклапедыях мае даўжыня артыкулаў. У энцыклапедыях «кароткага праходу» артыкулы змяшчаюць найбольш галоўнае па дадзеным аспекце праблемы, але мае спасылкі на іншыя артыкулы, перасылкі на групу артыкулаў і г. д. Даўжыня таксама залежыць ад значнасці тэмы, яе гісторыі, і яе сучаснага статусу. Бібліяграфічны пералік кніг дапамагае забяспечыць чытача спісам літаратуры для далейшага даследвання. Энцыклапедыі «доўгага праходу» прапануюць больш падрабязную інфармацыю ў межах аднаго артыкулу. У некаторых выпадках, адзін артыкул можа дасягаць кніжнага аб’ёму. Энцыклапедыямі «доўгага праходу» з’яўляюцца «Беларуская энцыклапедыя», «Беларуская савецкая энцыклапедыя», «Encyclopaedia Britannica», «Encyclopedia Americana», «Большая советская энциклопедия». Энцыклапедыямі «кароткага праходу» з’яўляюцца The «Academic American Encyclopedia» (1980), «The Columbia Encyclopedia» (1935).

Дзіцячыя энцыклапедыі

правіць

Нягледзячы на тое, што першыя энцыклапедычныя працы для дзяцей публікаваліся і раней, першай значнай стала «The Сhildren’s Еncyclopedia», падрыхтаваная англійскімі рэдактарамі на чале з Артурам Місам у 1908. У 1910 годдзе выйшаў амерыканскі варыянт кнігі Міса «The New Вook of Knowledge», пасля татальнай перапрацоўкі і рэдакцыі «The New Book of Knowledge» была выпушчана ў 1966. Амерыканскія энцыклапедыі для сталых дзяцей прадстаўлены «World Book» (1917), «Compton’s» (1922) і «Merit Students Encyclopedia» (1967).

Электроныя энцыклапедыі

правіць
 
Нямецкая Вікіпедыя на DVD

Сучасныя тэхналогіі павялічылі ўніверсальнасць і дасяжнасць, зрабілі рэвалюцыю ў энцыклапедычнай прадукцыі. Камп’ютар дазваляе захоўваць і пераапрацоўваць вельмі вялікі аб’ём інфармацыі, што апраўдана эканамічна. Выданне можна бесперапынна выпраўляць і змяняць, артыкулы можна друкаваць на самім камп’ютары і загружаць у электронную базу дадзеных. Калі камп’ютар звязаны з прынтарам, то гэты артыкул можна надрукаваць. Дыск CD дазваляе захоўваць тэкст, выявы, музычныя файлы ў лічбавым фармаце, у ідэальным фармаце для элетронных энцыклапедый. Менавіта размяшчзнне, хуткая ідэтыфікацыя, узаемасувязь паміж прадметамі і імгненны пошук патрэбнага артыкула з’яўляецца галоўнай перавагай электронай энцыклапедыі.

Свабодныя энцыклапедыі

правіць

Канцэпцыя свабоднай энцыклапедыі зарадзілася з прапановы стварэння інтэрнэт-энцыклапедыі пад назвай «Інтэрпедыя» (анг. — Interpedia) у камп'ютарнай сетцы Usenet ў 1993 годзе. Прапаноўвалася, што любы жадаючы мог бы дадаваць кантэнт і яна была б у вольным доступе. Раннія праекты ў гэтым ключы ўключалі Everything2 і Open Site. У 1999 годзе Рычард Столман прапанаваў GNUPedia, анлайн-энцыклапедыю, якая, падобна аперацыйнай сістэме GNU, была б «універсальным» рэсурсам. Канцэпцыя была вельмі падобная на Interpedia, але больш адпавядала філасофіі GNU Столлмана.

Толькі пасля з'яўлення Nupedia, а затым і Вікіпедыі ў Інтэрнэце змог з'явіцца стабільны праект свабоднай энцыклапедыі.

Англійская Вікіпедыя, якая была створана ў 2001 годзе, стала найбуйнейшай у свеце энцыклапедыяй у 2004 годзе на этапе публікацыі 300 000 артыкулаў. Да канца 2005 года Вікіпедыя выпусціла больш за два мільёны артыкулаў на больш чым 80 мовах, змест якіх быў ліцэнзаваны пад ліцэнзіяй GNU Free Documentation License з аўтарскім левым.

Па стане на жнівень 2023 года Вікіпедыя даступна на 334 мовах. Усяго размешчана больш за 51 мільён артыкулаў. 6 мільёнаў з іх напісаны на англійскай мове, а 234 тысячы — на беларускай афіцыйным правапісам.

З 2003 года з'явіліся іншыя бясплатныя энцыклапедыі, такія як Baidu Baike на кітайскай мове і Hudong, а таксама англамоўныя энцыклапедыі, такія як Citizendium і Knol, апошняя з якіх была спыненая.

Тыпы энцыклапедычных артыкулаў

правіць

Артыкулы ў энцыклапедыях дзеляцца на некалькі тыпаў: артыкулы-агляды, артыкулы-даведкі, артыкулы-тлумачэнні (утрымліваюць толькі вызначэнне, а ў выпадку запазычання слова з іншай мовы — яго этымалогію) і артыкулы-спасылкі (адсылаюць карыстальніка да іншага тэрміна). Артыкулы-агляды і артыкулы-даведкі, якія адрозніваюцца толькі аб’ёмам, з’яўляюцца вызначальнымі для энцыклапедыі. Яны ўтрымліваюць асноўную інфармацыю пра разглядаемае пытанне: пераказ навуковай тэорыі, храналогію гістарычных падзей, геаграфічныя, біяграфічныя, статыстычныя звесткі і г. д.

Паспяховасць энцыклапедыі

правіць

Хутчэй за ўсё, энцыклапедыі яшчэ доўга будуць працягваць існаваць, бо, нягледзячы на недахопы і абмежаванні, яна забяспечвае інфармацыяй, якая задавальняе мноства патрэб. Інфармацыя ў энцыклапедыі — сінтэз і вынік карысных ведаў, што дазваляе ёй паспяхова канкураваць з іншымі формамі. Неяк французскі філосаф Блез Паскаль казаў: «Паколькі нам немагчыма ведаць цалкам, што вядома аб усім, мы павінны ведаць крыху, але аб усім».

Вызначаныя характарыстыкі, звязаныя з паспяховымі энцыклапедыямі:

  • Алфавітны парадак, падтрымка і поўны аналітычны індэкс асоб, мясцін і прадметаў і перакрыжаваныя перасылкі ўнутры самога тэксту
  • У вялікія і значныя артыкулы падпісаны крыніцамі і аўтарам
  • Спецыялісты па тым альбо іншым прадметам наймаюцца, альбо прымаюць удзел у рэдакцыі
  • Прэзентацыя ўсіх значных абласцей ведаў, значных пытанняў і падзей
  • Аб’ектыўна і сбалансавана, тактоўна асвятляць тыя пытанні, у якіх сустракаюцца супрацьлеглыя меркаванні, усякі раз тады, калі іншы пункт гледжання відавочна мае месца
  • Энцыклапедыя павінна задавальняць бесперапыннае, прынамсі 10 % гадавое абарачэнне
  • Уключэнне ў энцыклапедыю знакамітых асоб
  • Накіраваная і моцная мова, якую павінны разумець неспецыялісты
  • Бібліяграфічны спіс у ключавых артыкулах
  • Каляровыя выявы мастацтва, карты, фотаздымкі, графікі і іншыя дыяграмы
  • Фізічны фармат, каб з энцыклапедыяй можна было падняцца, устойліва карыстацца, разам з прывабным, і зручна чытаным шрыфтам
  • Забеспячэнне штогоднікамі, рэдакцыяй і абнаўленне для захавання ўжывальнасці на прынамсі чатыры гады пасля набыцця.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 134. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.709
  3. Яндекс. Словари: Универсальная энциклопедия(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Brewer, A.M., ed., Dictionaries, Encyclopedias, and Other Word-Related Books, 2 vols., 4th ed. (1987)
  • Darnton, Robert, The Business of Enlightenment: A Publishing History of the Encyclopedia, 1175—1800 (1987)
  • Katz, William A., Introduction to Reference Work, vol. 1, 7th ed. (1987)
  • Kister, Kenneth F., Kister’s Concise Guide to the Best Encyclopedias (1988)
  • McArthur, Tom, Worlds of Reference: Learning and Language from the Clay Tablet to the Computer