Шарль Луі дэ Мантэск’ё

(Пасля перасылкі з Мантэск’ё)

Шарль Луі дэ Мантэск’ё (фр.: Charles-Louis de Seconda, Baron de La Brède et de Montesquieu; 18 студзеня 1689, Лабрэд, каля г. Бардо, Францыя — 10 лютага 1755) — французскі філосаф-асветнік, сацыёлаг, правазнаўца, пісьменнік. Член Інстытута Францыі (1727).

Шарль Луі дэ Мантэск’ё
фр.: Montesquieu
Дата нараджэння 18 студзеня 1689(1689-01-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1755(1755-02-10)[1][3][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Jeanne de Lartigue[d]
Дзеці Jean-Baptiste de Secondat[d]
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, раманіст, сацыёлаг, адвакат, суддзя, энцыклапедыст, гісторык, палітык, юрыст
Альма-матар
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (26 лютага 1730)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў каталіцкі каледж (1705). Вывучаў права ў г. Бардо і Парыж. 3 1714 саветнік, з 1716 віцэ-прэзідэнт парламента (суда) Бардо. 3 1726 у Парыжы. У 1729—31 у Вялікабрытаніі.

Аўтар артыкулаў з Энцыклапедыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў. Суразмоўца французскага даследчыка спрэчных пытанняў міжнароднага права Габрыэля Маблі.

Светапогляд

правіць

У творы «Пра дух законаў» (1747), зыходзячы з антычных палітычных тэорый, вылучаў 3 правільныя формы праўлення (дэмакратыя, арыстакратыя і манархія) і адну няправільную (дэспатыя). Найлепшым спосабам недапушчэння дэспатыі лічыў раздзяленне ўлад на заканадаўчую, выканаўчую, судовую, свабоднае функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Прынцыпы раздзялення ўлад і 3 відаў праўлення пакладзены ў аснову палітычнага ўладкавання шэрагу краін Еўропы і ЗША, служаць важнай навукова-тэарэтычнай крыніцай для даследчыкаў і заканадаўцаў. Жорсткасці і бессэнсоўнасці дэспатыэму проціластаўляў сацыяльную роўнзсць грамадэян, палітычны плюраліэм, свабоду слова і друку, забеспячэнне законнасці і асабістай бяспекі грамадзян. У дэмакратыі рухаючай сілай і ўмовай росквіту краіны абвяшчаў доблесць — павагу да законаў і любоў да Айчыны, адданасць кожнай асобы дэмакратычным ідэалам і агульнадзяржаўнай справе. Развіваў канцэпцыю функцыянальнай ролі рэлігіі, якая, на яго думку, паляпшае норавы падданых, змякчае дэспатыэм і садзейнічае падтрыманню сацыяльнага парадку ў грамадстве.

У рамане «Персідскія пісьмы» (1721) крытыкаваў норавы французскага грамадства, яго паказную «цывілізаванась» і адарваную ад жыцця «вучонасць», прыгон з боку ўлады і царквы.

Зноскі

  1. а б Montesquieu // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. Montesquieu // GeneaStar
  3. Charles-Louis de Secondat, baron de La Brède et de Montesquieu // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 мая 2021.
  5. Charles de Secondat, baron de Montesquieu // Académie française Праверана 8 ліпеня 2020.

Літаратура

правіць