Генадзь Пятровіч Пашкоў

беларускі паэт, перакладчык, публіцыст

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (нар. 23 сакавіка 1948, в. Малыя Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Генадзь Пятровіч Пашкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 сакавіка 1948(1948-03-23) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1967
Жанр лірыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

Творчасць

правіць

У друку выступае з 1967 года. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Кляновік: вершы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1975.
  • Будзень як свята: нарысы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1977.
  • Дыстанцыя небяспекі: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1979.
  • Зямлю слухаю: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1983.
  • Маналог на кастрышчы: кніга вершаў / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Дзяўчынка з блакітным мячыкам: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Крокі: вершы, паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1988.
  • Люблю, спадзяюся, жыву: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1990.
  • Журавінавы востраў: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998.
  • Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 2006[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Генадзь Пашкоў. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • Пашкоў Г. П. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001.
  • Пашкоў Г. П. Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994.
  • Пашкоў Г. П. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997.