Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё
Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё — агульнанацыянальны радыёканал, які ўваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Дэвіз канала — «Будзем разам!».
Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() ![]() |
Слоган | «Беларускае радыё — радыё для ўсіх і кожнага»[1] |
Частата | 106.2 FM, 71.33 УКХ (у Мінску) |
Уладальнік | НДТРК РБ |
Кіраўнікі | Максім Угляніца — галоўны дырэктар |
Сайт | radio1.by |
Гісторыя
правіцьАдкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі ўрачыста адбылося 15 лістапада 1925 года ў Мінску, гэтым жа днём у 18:30 у эфіры ўпершыню прагучалі словы: «Гаворыць Мінск!..».
Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Шырока выкарыстоўваліся магчымасці радыё і як сродку асветы. У эфіры гучалі музычная і літаратурная класіка, творы тагачасных аўтараў. Але першая радыёстанцыя магла трансліраваць свае перадачы ў радыусе 300 вёрстаў і ўсяго 30 хвілін на суткі. Не наладжана была яшчэ і серыйная вытворчасць радыёпрыёмнікаў.
З мая 1962 года вядзецца рэгулярнае вяшчанне на краіны далёкага замежжа. Праграмы радыёстанцыі «Беларусь» выходзяць у эфір на пяці мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай. Радыёстанцыя «Беларусь» вяшчае ў рэжыме рэальнага часу ў Сеціве на англійскай мове.
Цяпер Беларускае радыё ўключае ў сябе два агульнанацыянальныя каналы і тры радыёстанцыі. Адным з галоўных прыярытэтаў вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з’яўляецца папулярызацыя беларускай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння выконвае канал «Культура».
12 ліпеня 2003 года адкрылася радыёстанцыя «Радыус-FM». Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя «Сталіца», якая асвятляе жыццё сталічнага рэгіёну.
У аснове вяшчальнай палітыкі Першага Нацыянальнага каналу Беларускага радыё — масавасць і даступнасць, інфармацыйная насычанасць, аператыўнасць і актуальнасць. Канал працуе ў кругласутачным рэжыме. Вяшчанне ва ўсіх дыяпазонах забяспечвае максімальны ахоп слухацкай аўдыторыі — гэта практычна ўсе ўзроставыя і сацыяльныя групы. З улікам прыхільнасцяў слухачоў фарміруецца канцэпцыя вяшчання, мастацкая і музычная палітыка канала. Рэгулярныя сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што праграмы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё слухаюць мільёны людзей. Па выніках 2007 года Першы нацыянальны канал адзначаны дыпломам пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Брэнд года» ў спажывецкай намінацыі.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё выходзіць на частотах: 4,21 м (71,33 МГц); у FM-дыяпазоне: Мінск — 106,2 МГц, Брэст — 100,0 МГц, Віцебск — 100,5 МГц, Гомель — 105,1 МГц, Гродна — 103,0 МГц, Магілёў — 105,9 МГц; а таксама на хвалях, што трансліруюцца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. Перадачы ў дыяпазоне доўгіх і кароткіх хваль былі спынены з 1 красавіка 2016[2]. Магчымасці перадаючых устройстваў забяспечваюць устойлівы прыём праграм не толькі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але і ў прыгранічных раёнах Польшчы, Літвы і Латвіі.
З 15 чэрвеня 1998 года Беларускае радыё пачало рэтрансліраваць перадачы на рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Перадачы ў Расіі можна пачуць штодня з 06:00 да 08:00 на хвалях 256,4 і 25,08 м (1170 і 11960 кГц), з 12:00 да 14:00 на хвалях 256,4 і 25,1 м (1170 і 11960 кГц), з 18:00 да 20:00 на хвалях 256,4 м (1170 кГц), 42,2 м (7105 кГц). Перадачы на Украіне гучаць штодня (06:00 — 01:00) на хвалі 49,3 м (6080 кГц).
Кіраўніцтва
правіцьГалоўны дырэктар — Максім Аляксандравіч Угляніца.
Крыніцы
правіць- ↑ Радыё Першы нацыянальны канал, Мінск
- ↑ [1] Архівавана 6 красавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 22 лютага 2024.