Інтэрнэт
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Інтэрнэ́т[1][2][3] (англ.: Internet, ад Interconnected Networks — аб’яднаныя сеткі) — глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў, якую ў 1989 годзе распрацавалі брытанскі навуковец Цім Бернерс-Лі і бельгійскі навуковец Роберт Каё.
цёмна-сіні: net, ca, us зялёны: com, org | чырвоны: mil, gov, edu жоўты: jp, cn, tw, au, de | фіялетавы: uk, it, pl, fr залаты: br, kr, nl белы: ru, ws, tv, pro |
З дапамогай Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (CERN) Бернерс-Лі і Каё стварылі міжнародную сетку для абмену навуковымі звесткамі. Іх распрацоўка стала агульнадаступнай у 1991 годзе. У 1994 годзе ў сетцы было каля пяцісот сайтаў. У 2009 годзе іх колькасць перавысіла 80 мільёнаў[4].
Інтэрнэт складаецца з многіх тысяч карпаратыўных, навуковых, урадавых і дамашніх камп’ютарных сетак. Часта яго называюць сусветным (або глабальным) сецівам або павуціннем[4], або проста сецівам.
Паводле даных Міжнароднага саюза электрасувязі ААН, 23 % насельніцтва зямлі карыстаецца сецівам. Заснавальнікам першага інтэрнэт-партала (Global Network Navigator), які ўтрымліваўся на прыбыткі ад рэкламы, стаў Дэйл Доэрці[4][крыніца?][калі?]. У сярэдзіне 2015 года колькасць карыстальнікаў дасягнула 3,3 млрд чалавек. Паводле з Datareportal у 2021 годзе 67% насельніцтва планеты карысталіся Інтэрнэтам[5]. Шмат у чым рост колькасці карыстальнікаў абумоўлены шырокім распаўсюдам сотавых тэлефонаў з доступам у Інтэрнэт стандартаў 3G і 4G, развіццём сацыяльных сетак і зніжэннем кошту інтэрнэт-трафіка[6]. Паводле з Datareportal у 2024 годзе 89% насельніцтва Беларусі карыстаецца Інтэрнэтам.[7]
Гісторыя
правіцьПерадгісторыя
правіцьПершай даследчай праграмай у кірунку хуткай перадачы паведамленняў кіраваў Джозэф Ліклайдэр, які апублікаваў у 1962 годзе працу «Galactic Network». Дзякуючы Ліклайдэру з’явілася першая дэталёва распрацаваная канцэпцыя камп’ютарнай сеткі. Яна была падмацавана працамі Леанарда Клейнрока ў галіне тэорыі камутацыі пакетаў для перадачы даных (1961—1964).
У 1962 годзе Пол Бэран з RAND Corporation падрыхтаваў даклад «On Distributed Communication Networks». Ён прапанаваў выкарыстоўваць дэцэнтралізаваную сістэму звязаных паміж сабою камп’ютараў (усе камп’ютары ў сетцы раўнапраўныя), якая нават пры разбурэнні яе часткі будзе працаздольнай. Гэтым вырашаліся дзве важныя задачы — забеспячэнне працаздольнасці сістэмы і незнішчальнасць даных, якія апынуліся захаванымі на далёкіх адзін ад аднаго камп’ютарах. Было прапанавана перадаваць паведамленні ў лічбавым, а не аналагавым выглядзе. Само паведамленне прапанавалася разбіваць на невялікія порцыі — «пакеты», і перадаваць па размеркаванай сетцы ўсе пакеты адначасова. З дыскрэтных пакетаў, якія дайшлі да месца прызначэння, паведамленне зноў «збіралася».
У 1967 годзе Лары Робертс (англ.: Lawrence G.Roberts) прапанаваў звязаць паміж сабою кам’ютары ARPA. Пачынаецца праца над стварэннем першай інтэрнэт-сістэмы ARPANet. Паралельна ў Англіі Дональд Дэвіс (англ.: Donald Watts Davies) распрацаваў канцэпцыю сеткі і дадаў у яе істотную дэталь — камп’ютарныя вузлы павінны не толькі перадаваць даныя, але і зрабіцца перакладчыкамі розных камп’ютарных сістэм і моў. Менавіта Дэвісу належыць паняцце «пакет» (фрагменты файлаў, якія перасылаюцца асобна). Паміж Каліфарнійскім універсітэтам у Лос-Анджэлесе, Стэндфарскім даследчым інстытутам (Stanford Research Institute), Каліфарнійскім універсітэтам у Санта-Барбары і Універсітэтам у штаце Юта (Utah State University) усталёўваецца спецыяльны кабель сувязі. Група спецыялістаў Фрэнка Харта (Frank Hart) з BBN распачала вырашэнне тэхналагічных праблем па арганізацыі сеткі ARPANET[6][8].
Распрацоўка такой сеткі была даручана Каліфарнійскаму ўніверсітэту ў Лос-Анджэлесе, Стэнфардскаму ўніверсітэту, Універсітэту Юты і Універсітэту штата Каліфорнія ў Санта-Барбары. Камп’ютарная сетка была названа ARPANET (англ.: Advanced Research Projects Agency Network), і ў 1969 годзе ў межах праекта сетка аб’яднала чатыры пазначаных навучальных установы. Усе працы фінансаваліся Міністэрствам абароны ЗША. Затым сетка ARPANET пачала актыўна расці і развівацца, яе пачалі выкарыстоўваць вучоныя з розных абласцей навукі.
«Нараджэнне» Інтэрнэту, 1969 год
правіцьПершы сервер ARPANET быў усталяваны 2 верасня 1969 года ў Каліфарнійскім універсітэце (Лос-Анджэлес). Камп’ютар Honeywell DP-516 меў толькі 24 кілабайты аператыўнай памяці (вялізная лічба на той час)[9].
29 кастрычніка 1969 года ў 21:00 паміж двума першымі вузламі сеткі ARPANET, якія знаходзіліся на адлегласці ў 640 км — у Каліфарнійскім універсітэце Лос-Анджэлеса (UCLA) і ў Стэнфардскім інстытуце (SRI) — правялі сеанс сувязі. Чарлі Клайн (англ.: Charley Kline) імкнуўся выканаць аддаленае падключэнне з Лос-Анджэлеса да камп’ютара ў Стэнфардзе. Паспяховую перадачу кожнага ўведзенага сімвала яго калега Біл Дзюваль (англ.: Bill Duvall) пацвярджаў па тэлефоне.
У першы раз атрымалася перадаць усяго 2 сімвалы «LO» (спачатку планавалася перадаць «LOG»), пасля чаго сетка перастала функцыянаваць. «LOG» павінна было азначаць слова LOGIN (каманда ўваходу ў сістэму). У працоўны стан сістэму вярнулі ўжо ў 22:30, і наступная спроба аказалася паспяховай. Менавіта гэту дату (29 кастрычніка 1969 года) можна лічыць днём нараджэння Інтэрнэту[10].
Развіццё ў 1970-я гг.
правіцьДа 1971 года была распрацавана першая камп’ютарная праграма для адпраўкі электроннай пошты па сетцы ARPANET. Гэтая праграма адразу стала папулярнай.
У 1973 годзе да сеткі былі падключаныя праз трансатлантычны тэлефонны кабель першыя замежныя арганізацыі Вялікабрытаніі і Нарвегіі, сетка стала міжнароднай.
У 1970-я гады сетка служыла пераважна для рассылання электроннай пошты, тады ж з’явіліся першыя спісы паштовага рассылання, групы навін і дошкі аб’яў. Аднак у той час сетка яшчэ не магла лёгка ўзаемадзейнічаць з іншымі сеткамі, якія былі пабудаваны па іншых тэхнічных стандартах. У канцы 1970-х гг. пачалі імкліва развівацца пратаколы даных, якія былі стандартызаваныя ў 1982—1983 гадах. Актыўную ролю ў распрацоўцы і стандартызацыі сеткавых пратаколаў выконваў Джон Постэл. 1 студзеня 1983 года сетка ARPANET перайшла з пратакола NCP на TCP/IP, які паспяхова ўжываецца дагэтуль для аб’яднання (ці, як яшчэ кажуць, «напластавання») сетак. Менавіта ў 1983 годзе паняцце «Інтэрнэт» замацавалася за сеткай ARPANET.
З’яўленне NSFNet, 1980-я гг.
правіцьУ 1984 годзе была распрацавана сістэма даменных імён (англ.: Domain Name System, DNS).
У 1984 годзе ў сеткі ARPANET з’явіўся моцны канкурэнт: Нацыянальны навуковы фонд ЗША (NSF) заснаваў вялізную міжнародную сетку NSFNet (англ.: National Science Foundation Network), якая была складзена з болей дробных сетак (уключаючы вядомыя тады сеткі Usenet і Bitnet) і мела значна вялікшую прапускную здольнасць, чым ARPANET. Да гэтай сеткі за год падключыліся каля 10 тысяч камп’ютараў, назва «Інтэрнэт» стала павольна пераходзіць на NSFNet[крыніца?].
У 1988 годзе быў распрацаваны пратакол Internet Relay Chat (IRC), дзякуючы чаму ў Інтэрнэце сталі магчымымі зносіны ў рэальным часу (чат).
З’яўленне Сусветнага павуціння (WWW), 1989 год
правіцьУ 1989 годзе ў Еўропе, у сценах Еўрапейскай рады па ядзерных даследваннях (ЦЕРН) нарадзілася канцэпцыя Сусветнага павуціння. Яе прапанаваў знакаміты брытанскі вучоны Цім Бернес-Лі, ён жа цягам двух гадоў распрацаваў пратакол HTTP, мову HTTP і ідэнтыфікатары URI. Суаўтарам Ціма Бернеса-Лі па фармуліроўцы ідэй і задач праекта World Wide Web у ЦЕРН, бельгійскі даследчык Роберт Каё, растлумачыў пазней яго разуменне вытокаў гэтага праекта:
Гісторыя ўсіх вялікіх вынаходцтваў, як гэта даўно і добра вядома, базіруецца на вялікай колькасці іх папярэднікаў. У выпадку з Сусветным павуціннем (World Wide Web, скарочана - WWW) трэба было б у гэтым кантэксце, відаць, пазначыць як мінімум два найважнейшыя поспехі праекта шляху развіцця і назапашвання ведаў і тэхналогій: 1) гісторыя развіцця сістэм тыпу гіпертэксту...; 2) Інтэрнэт-пратакол, які, па сутнасці, і зрабіў сусветную сетку камп’ютараў рэальнасцю. |
У 1990 годзе сетка ARPANET скончыла сваё існаванне, цалкам прайграўшы канкурэнцыю NSFNet. У гэтым жа годзе было зафіксавана падключэнне да інтэрнэту па тэлефоннай лініі (т. зв. «дазво́н», англ.: dialup access).
У 1991 годзе Сусветнае павуцінне стала агульнадаступнай у Інтэрнэце, а ў 1993 годзе з’явіўся знакаміты вэб-браўзер NCSA Mosaic. Сусветнае павуцінне набірала папулярнасць.
Можна лічыць, што існуюць две адметна розныя эры ў гісторыі Сеціва: да браўзера Mosaic Марка Андрысэна і пасля. Менавіта спалучэнне веб-пратакола ад Ціма Бернес-Лі, які забяспечыў камунікацыю, і браўзера (Mosaic) ад Марка Андрысэна, які даў функцыянальны дасканалы карыстальніцкі інтэрфейс, стварыла ўмовы для цяперашняга выбуху (цікавасці да Сеціва). За першыя 24 месяцы, якія прайшлі пасля з’яўлення браўзера Mosaic, Сеціва прайшло стадыю ад поўнай невядомасці (за межамі лічанай колькасці людзей унутры вузкай групы вучоных і спецыялістаў толькі аднаго мала каму вядомага профіля дзейнасці) да поўнай і абсалютнай распаўсюджанасці паўсюль ў свеце. |
У 1995 годзе NSFNet вярнулася да ролі даследчай сеткі, маршрутызацыяй усяго трафіка інтэрнэту цяпер займаліся сеткавыя правайдэры, а не суперкамп’ютары Нацыянальнага навуковага фонда.
У тым жа 1995 годзе Сусветнае павуцінне стала асноўным дастаўнікам інфармацыі, перагнаўшы па трафіку пратакол перасылкі файлаў FTP. Быў утвораны Кансорцыюм Сусветнай павуціны (W3C). Можна сказаць, што Сусветнае павуцінне пераўтварыла Інтэрнэт і стварыла яго сучасны воблік. З 1996 года Сусветнае павуцінне амаль цалкам падмяняе паняцце «інтэрнэт».
1990-я і цяперашні час
правіцьУ 1990-я гады інтэрнэт аб’яднаў у сабе большасць існуючых тады сетак (хаця некаторые, такія як Фіданэт, засталіся самастойнымі). Аб’яднанне выглядала болей прывабным дзякуючы адсутнасці адзінага кіраўніцтва, а таксама дзякуючы адкрытасці тэхнічных стандартаў інтэрнэта, што рабіла сеткі незалежнымі ад бізнэса і пэўных кампаній. У1997 годзе у інтэрнэце ўжо налічвалася 10 млн камп’ютараў, было зарэгістравана каля 1 млн даменных імён. Інтэрнэт стаў вельмі папулярным сродкам абмена інфармацыяй.
У цяперашні час падключыцца да інтэрнэта можна праз спадарожнікі сувязі, радыёканалы, кабельнае тэлебачанне, тэлефон, сотавую сувязь, спецыяльныя оптыка-валаконныя лініі ці электраправады. Сусветная сетка стала неадемнай часткай жыцця амаль ва ўсіх краінах свету.
Цягам пяці гадоў інтэрнэт дасягнуў аўдыторыі звыш 50 мільёнаў карыстальнікаў. Іншым сродкам камунікацыі патрабавалася значна больш часу для дасягнення такой папулярнасці[13]:
Інфармацыйнае асяроддзе | Час, гадоў |
---|---|
Радыё | 38 |
Телебачанне | 13 |
Кабельнае тэлебачанне | 10 |
Інтэрнэт | 5 |
22 студзеня 2010 года прамы доступ у інтэрнэт атрымаў экіпаж міжнароднай касмічнай станцыі[14].
Асновы арганізацыі сеткі Інтэрнэт
правіцьКлючавыя прынцыпы Інтэрнэту
правіцьІнтэрнэт скаладаецца з вялізнай колькасці карпаратыўных, хатніх, навуковых і ўрадавых сетак. Аб’яднанне розных па архітэктуры сетак стала магчымым дзякуючы пратаколу IP (англ. Internet Protocol) і прынцыпе маршрутызацыі пакетных дадзеных. Пратакол ІР быў створаны агнастычным у дачыненні да фізічных каналаў сувязі. То-бок любая сетка перадачы лічбавых дадзеных можа перадаваць інтэрнэт-трафік. На сутыкненнях сетак спецыяльныя маршрутызатары займаюцца сартыроўкай і перанакіраваннем пакетаў дадзеных, базуючыся на ІР-адрасах атрымальнікаў гэтых пакетаў. Пратакол ІР стварае адзіную адрасную прастору ў маштабах усяго свету, але ў кожнай асобна ўзятай сетцы можа існаваць свая ўласная адрасная прастора. Такая арганізацыя ІР-адрасоў дазваляе маршрутызатарам адназначна вызначаць далейшы кірунак для кожнага, нават найменшага пакета дадзеных. У выніку паміж рознымі сеткамі Інтэрнэту не адбываецца канфліктаў і дадзеныя дакладна і без перашкод перадаюцца ад сеткі да сеткі па ўсёй планеце.
Сам пратакол ІР быў народжаны ў дыскусіях унутры арганізацыі IETF (англ.: Internet Engineering Task Force) назву якой можна перакласкі як «Спецыяльная група для вырашэння задач праектыравання Інтэрнэту». IETF і яе працоўныя групы дагэтуль займаюцца развіццём пратаколаў Сусветнай сеткі. Яны адкрыта да публічнага ўдзелу і абмеркавання. Камітэты гэтай арганізацыі публікуюць т. зв. дакументы RFC (англ. Request for Comments — запыт каментатараў). У гэтых дакументах даюцца тэхнічныя спецыфікацыі і дакладныя тлумачэнні многіх пытанняў. Арганізацыя IAB (англ. Internet Architecture Board — Рада па архітэктуры Інтэрнэту) абвяшчае многія дакументы RFC Стандартамі Інтэрнэту. З 1992 года ETF, IAB і шэраг іншых арганізацый утвараюць Таварыства Інтэрнэту (англ. Internet Society, ISOC) — арганізацыйную аснову для розных даследчых і кансультацыйных груп, якія займаюцца развіццём Інтэрнэту.
На думку многіх навукоўцаў з’яўленне Інтэрнэту — гэта пачатак новай эры у развіцці чалавецтва.
Пратаколы Інтэрнэту
правіцьУ дадзеным выпадку пратакол — спосаб узаемадзеяння, абмену данымі паміж камп’ютарамі ў час працы ў сетцы. Каб розныя камп’ютары маглі працаваць разам, яны павінны «размаўляць адной мовай», то бок выкарыстоўваць аднолькавыя пратаколы. Сукупнасць гэтых пратаколаў назавуць сцекам пратаколаў TCP/IP.
Ніжэй у алфавітным парадку пералічаны найболей распаўсюджаныя сеткавыя пратаколы адпаведна мадэлі OSI:
Субкультура сеткі Інтэрнэт
правіцьСучасны Інтэрнэт мае таксама мноства сацыяльных і культурных аспектаў[15]. Ён ёсць універсальным асяроддзем для сустрэч, разваг і дыстанцыйнага навучання. Так, паводле даследванняў Оксфардскага ўніверсітэта, падлеткі, якія маюць доступ да Інтэрнэта, атрымліваюць вышэйшыя адзнакі, чым тыя, хто не маюць[16].
З дапамогай Інтэрнэту стала магчымай электронная камерцыя і аплата паслуг анлайн. Для многіх людзей Інтэрнэт — спосаб заробку. А агулам Інтэрнэт — адбітак сучаснага грамадства і светапогляду.
Адной з праяў субкультуры Інтэрнэту з’яўляецца Дзень бяспечнага інтэрнэта, які святкуецца штогадова з 2004 года, у другі аўторак лютага.
Інтэрнэт супольнасці
правіцьІнтэрнэт прапануе шырокія магчымасці для зносін. У сацыяльных сетках лёгка знайсці людзей з падобнымі захапленнямі, хобі, светапоглядам. Акрамя таго, у сетцы псіхалагічна значна прасцей весці размову, чым у рэальнасці. Гэтыя прычыны абумоўліваюць стварэнне і актыўнае развіццё інтэрнэт-супольнасцей — супольнасцей людзей з агульнымі захапленнямі і поглядамі, якія маюць зносіны пераважна праз інтэрнэт. Такія суполкі выконваюць усё болей важную ролю ў жыцці ўсяго сучаснага грамадства.
Інтэрнэт-залежнасць
правіцьЗ ростам папулярнасці Інтэрнэту сталі з’яўляцца і негатыўныя наступствы. Некаторыя людзі настолькі захапляюцца віртуальнай прасторай, што праводзяць за камп’ютарам 18 гадзін у суткі і болей. Такую залежнасць шмат хто параўноўвае ў тытунепаленнем і наркаманіяй. Вызначэнне інтэрнэт-залежнасці гучыць так: «Гэта непераможнае імкненне выйсці ў Інтэрнэт, знаходзячыся ў off-line, няздольнасць выйсці з Інтэрнэту, знаходзячыся on-line». Паводле розных даследванняў, сёння інтэрнэт-залежнымі з’яўляюцца каля 10 % карыстальнікаў па ўсім свеце. Псіхолагі ўжо распрацоўваюць методыкі пераадольвання інтэрнэт-залежнасці.
Інтэрнэт-знаёмствы
правіцьЗнаёмствы ў Інтэрнэце звычайна звязваюць з забавай або пошукам пары за мяжой. Абодва напрамкі нярэдка спалучаюцца разам. Рэдка можна знайсці праграмы знаёмстваў, якія здзяйняюць выключна сур’ёзныя знаёмствы для шлюбу, акрамя знаёмстваў хрысціян ці, наогул людзей з традыцыйнымі поглядамі на шлюб.
Кіберпанк
правіцьІнтэрнэт, кіберпрастора і віртуальная рэальнасці знайшлі свой адбітак у сучасным мастацтве. Яшчэ з сярэдзіны 1980-х гг. сфарміраваўся асаблівы жанр навуковай фантастыкі. Найчасцей ён малюе вельмі змрочную, жорсткую будучыню, дзе высокія тэхналогіі спалучаюцца з беднасцю, бандытызмам, уладай карпарацый.
Браўзеры
правіцьБраўзер — камп’ютарная праграма для прагляду інтэрнэт-старонак.
Існуе даволі шмат браўзераў. Адны з найболей папулярных гэта: Google Chrome, Internet Explorer, Mozilla Firefox, Safari і Microsoft Edge.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Слоўнік іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.
- ↑ Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мінск: «Энцыклопедыкс». 2009. — 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8
- ↑ Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы… інтэрнэ’т пішуцца з літарай э //Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)
- ↑ а б в Цім Бернерс-Лі: Будучыня інтэрнэту нашмат больш мінулага// Беларускія навіны IT. 24 красавіка 2009
- ↑ Digital 2021 July Global Statshot Report (англ.) . DataReportal – Global Digital Insights (21 ліпеня 2021). Праверана 23 верасня 2024.
- ↑ а б Интернет, краткая история и влияние на общество / 978-3-659-81847-9 / 9783659818479 / 365981847X . www.lap-publishing.com. Праверана 1 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ Digital 2024: Belarus (англ.) . DataReportal – Global Digital Insights (23 лютага 2024). Праверана 23 верасня 2024.
- ↑ Хроники ИТ-революции - Батыр Каррыев - Ridero . ridero.ru. Праверана 1 сакавіка 2016.
- ↑ Hobbes' Internet Timeline 10.1 by Robert H’obbes' Zakon
- ↑ Денис Борн.. Интернету — 40 лет. Как всё начиналось…(недаступная спасылка). 3DNews (30 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 2 снежня 2009.
- ↑ …путь развития Web-технологий
- ↑ Web как «следующий шаг» революции персональных компьютеров
- ↑ Новое лицо аукциона . Компьютерра–Онлайн (2 сакавіка 1999). Праверана 4 кастрычніка 2009.
- ↑ Экипаж МКС получил прямой доступ к интернету
- ↑ Інтернет. Сайти. Мережеві спільноти. Авторська стаття про неформальний бік інтернету, субкультуру мережевих спільнот, та сайти українською мовою у форматі PDF.
- ↑ Інтернет корисний для підлітків. Учні, які користуються Нетом отримують вищі оцінки. Тексти.org.ua. 29.01.2013.
Спасылкі
правіцьІнтэрнэт на Вікісховішчы |
- Internet Society, ISOC — Супольнасць Інтэрнэт
- World Wide Web Consortium, W3C — Кансорцыум Сусветнай павуціны
- Internet Architecture Board, IAB — Шыльда архітэктуры Інтэрнэт
- OpenStandards.net Архівавана 20 красавіка 2021. — Адкрытыя стандарты
- Internet Corporation For Assigned Names and Numbers, ICANN — Карпарацыя Інтэрнэт па прысваенні даменных імёнаў і нумароў
- Internet Assigned Numbers Authority, IANA — Арганізацыя па прысваенні нумароў Інтэрнэт
- Статыстыка Інтэрнэту ад «Internet World Stats» Архівавана 24 студзеня 2010.
- Самыя папулярныя рэсурсы Сусветнай павуціны па дадзеных «Alexa» Архівавана 18 студзеня 2009.
- Архіў першага ў свеце вэб-сайта