Эталонная мадэль OSI
Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model) — абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.
Гісторыя
правіцьЭталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з’яўлялася першай спробай увядзення міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.
Структура
правіцьВыбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:
- Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага ўзроўню абстракцыі;
- Кожны ўзровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
- Функцыі для кожнага ўзроўню мусяць выбірацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
- Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток даных паміж інтэрфейсамі быў мінімальны;
- Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб’ядноўваліся ў адным без неабходнасці, і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай.
У выніку мадэль OSI складаецца з 7 узроўняў:
Апісанне ўзроўняў
правіцьФізічны ўзровень
правіцьНа фізічным узроўні адзінкай перадачы інфармацыі з’яўляецца біт.
Асноўныя пытанні, якімі займаецца гэты ўзровень:
- Якім чынам павінны кадавацца / перадавацца адзінка і нуль (напружанне, колькасць часу і г. д.);
- Ці можа перадача ісці дуплексна (у двух напрамках адначасова) ці толькі паўдуплексна (у адным з двух);
- Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
- Якім чынам перадаецца сігнал (напрыклад: колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх).
Узровень перадачы даных (канальны)
правіцьУзровень перадачы даных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца: ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч байт).
Мэта гэтага ўзроўню — забяспечыць беспамылковую перадачу даных (з пункту гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў пацвярджэння, якія перыядычна адсылае прымаючы камп’ютар.
Сярод праблем, якія павінен вырашаць гэты ўзровень, ёсць:
- Праблема «хуткага» перадатчыка і «маруднага» прыёмніка (калі перадаючы камп’ютар адсылае інфармацыю нашмат хутчэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць);
- У выпадку шырокавяшчальных сетак — праблема доступу да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага «падузроўня» доступу да носьбіта).
Сеткавы ўзровень
правіцьСеткавы ўзровень аперыруе пакетамі. Асноўнай яго задачай з’яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета. У шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле.
Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы, як:
- Перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваных даных;
- Перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі.
Транспартны ўзровень
правіцьТранспартны ўзровень прымае даныя ад сеансавага ўзроўню (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта — каб даныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.
Транспартны ўзровень з’яўляецца першым узроўнем, які наўпрост камунікуе з камп’ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні таксама камунікавалі з прамежкавымі камп’ютарамі).
Сеансавы ўзровень
правіцьСеансавы ўзровень адказвае за ўсталяванне сувязі паміж двума камп’ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць:
Узровень прадстаўлення
правіцьГэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі. Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем даных, неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віду, што і робіць узровень прадстаўлення.
Прыкладны ўзровень
правіцьПрыкладны ўзровень з’яўляецца верхнім у іерархіі OSI і займаецца перадачай даных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, як, напрыклад, HTTP.
Літаратура
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |
- Эндру Танэнбаўм, Камп’ютарныя сеткі. 4 выданне, 2003 г.