У Вікіпедыі існуюць розныя правілы і традыцыі напісання артыкулаў. Напрыклад, для любога артыкула павінны быць указаны катэгорыі, крыніцы, пажаданыя ілюстрацыі.

У выпадках наяўнасці недахопаў удзельнік можа паставіць шаблон {{rq}} з патрэбнымі параметрамі, і артыкул з’явіцца ў спецыяльнай катэгорыі, якая не адлюстроўваецца ў спісе катэгорый пад артыкулам: напрыклад, пасля ўстаноўкі канструкцыі {{rq|img}} артыкул патрапіць у катэгорыю Артыкулы без ілюстрацый. Удзельнікі, якія праглядаюць адпаведныя катэгорыі, альбо проста якія знайшлі артыкул з прастаўленым шаблонам {{rq}}, могуць ліквідаваць заяўленыя недахопы артыкула і прыбраць гэты шаблон або адзін з параметраў шаблона.

Шаблон {{rq}} не з’яўляецца ацэнкай якасці артыкула, гэта — усяго толькі пазнака, закліканая палегчыць задачу паляпшэння якасці артыкулаў у Вікіпедыі і скаардынаваць працу ўдзельнікаў у патрэбным кірунку. Калі вы ўбачылі гэты шаблон у напісаным вамі артыкуле, вы можаце ліквідаваць названыя недахопы самастойна, альбо дачакацца пакуль іх ліквідуе нехта іншы. Калі вы не згодныя з наяўнасцю шаблона ў артыкуле, можна напісаць пра гэта на старонцы абмеркавання артыкула.

Гл. таксама правіць