Канальны ўзровень
Канальны узровень (англ.: Data Link layer) — другі узровень сеціўнай мадэлі OSI; прызначаны для перадачы інфармацыі вузлам, якія знаходзяцца ў тым жа сегменце лакальнай сеткі. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія узнікаюць на фізічным узроўні.
Сеціўная мадэль OSI | |
---|---|
7 | Прыкладны ўзровень |
6 | Прадстаўнічы ўзровень |
5 | Сеансавы ўзровень |
4 | Транспартны ўзровень |
3 | Сеціўны ўзровень |
2 | Канальны ўзровень |
1 | Фізічны ўзровень |
Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з'яўляюцца:
- Ethernet — для лакальных сетак (шматвузлавыя);
- Point-to-Point Protocol (PPP), HDLC і ADCCP — для злучэнняў пункт-пункт (двухвузлавыя).
Канальны узровень адказны за дастаўку кадраў паміж тымі прыладамі, што ўключаны ў адзін сеткавы сегмент; то бок, кадры канальнага узроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі ж міжсеткавай маршрутызацыі і глабальнай адрасацыі ажыццяўляюцца на вышэйшых узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага узроўня засяроддзіцца на лакальнай дастаўцы і адрасацыі.
На канальным узроўне, загаловак кадра змяшчае апаратныя адрасы адпраўніка і атрымальніка; гэта дазваляе вызначыць, якая прылада адправіла кадр і якая прылада павінна яго атрымаць і апрацаваць. У адрозненне ад іерархічных маршрутызавальных адрасоў, апаратныя адрасы — аднаузроўневыя (гэта значыць, што ніякая частка адрасу не можа указваць на прыналежнасць да якой-небудзь лагічнай ці фізічнай групы).
Калі прылады спрабуюць выкарыстоўваць асяроддзе адначасова — узнікае калізія кадраў. Пратаколы канальнага узроўню выяўляюць такія выпадкі і забяспечваюць механізмы для змяньшэння іх колькасці альбо іх прадухілення.
Многія пратаколы канальнага узроўня не маюць пацверджання аб прыманні кадра; некаторыя пратаколы нават не маюць кантрольнай сумы для спраўджання цэласнасці кадра. У такіх выпадках, пажадана каб пратаколы вышэйшага узроўня забяспечвалі наступнае:
- Кіраванне струменнем інфармацыі;
- Кантроль памылак (выяўленне і выпраўленне);
- Пацверджанне дастаўкі;
- Рэтрансляцыю страчанай інфармацыі.
На гэтым узроўні працуюць: камутатары, масты.
У праграмаванні, доступ да гэтага узроўню звычайна прадастаўляе драйвер сеткавай платы. У аперацыйнай сістэме можа мецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага узроўняў паміж сабой (але гэта не новы узровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай аперацыйнай сістэмы). Прыклады такіх інтэрфейсаў: ODI, NDIS.
Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага узроўню, абмежаваная: звыш — праз MTU; знізу — калі і так, то, як правіла, межа не можа быць зменена.
Падузроўні канальнага узроўняПравіць
Спецыфікацыя IEEE 802 падзяляе гэты узровень на 2 падузроўні:
Функцыі канальнага узроўняПравіць
- Атрыманне доступу да асяроддзя перадачы. Забеспячэнне доступу — найважная функцыя узроўня. Яна патрабуецца заўсёды, — за выключэннем выпадкаў, калі рэалізавана паўназлучная тапалогія (напрыклад, калі два камп'ютары злучаны праз красовер; ці калі камп'ютар злучаны са світчам у паўнадуплексным рэжыме);
- Вылучэнне межаў кадраў. Гэтая задача таксама вырашаецца заўсёды; сярод магчымых яе рашэнняў — рэзэрваванне некаторай паслядоўнасці, якая будзе пазначаць пачатак ці канец кадра;
- Апаратная адрасацыя (ці адрасацыя канальнага узроўня). Патрабуецца ў тым выпадку, калі кадр могуць атрымаць адразу некалькі адрасатаў. У лакальных сетках, апаратныя адрасы (MAC-адрасы) ужываюцца заўсёды;
- Забеспячэнне дакладнасці прыманай інфармацыі. Падчас перадачы кадра — ёсць верагоднасць, што інфармацыя будзе скажоная; важна выявіць гэта загадзя, каб адкінуць кадры, якія змяшчаюць памылкі. Звычайна, на канальным узроўні ужываюцца алгарытмы кантрольных сум, якія даюць гарантыю выяўлення памылак;
- Адрасацыя пратаколу верхняга узроўню. У працэсе дэкапсуляцыі, указанне фармату ўкладзенага PDU істотна спрашчае апрацоўку інфармацыі; таму часцей указваецца пратакол, які знаходзіцца ў полі дадзеных, — за выключэннем тых выпадкаў, калі ў полі дадзеных можа знаходзіцца толькі адзін пратакол.
Стандарты і пратаколы перадачы інфармацыіПравіць
- ARCnet;
- ATM;
- Controller Area Network (CAN);
- Econet;
- Ethernet;
- Ethernet Automatic Protection Switching (EAPS);
- Fiber Distributed Data Interface (FDDI);
- Frame Relay;
- High-Level Data Link Control (HDLC);
- IEEE 802.2 (provides LLC functions to IEEE 802 MAC layers);
- IEEE 802.11 wireless LAN;
- Link Access Procedures, D channel (LAPD);
- LocalTalk;
- Multiprotocol Label Switching (MPLS);
- Point-to-Point Protocol (PPP);
- Serial Line Internet Protocol (SLIP) (obsolete);
- Spanning tree protocol;
- StarLan;
- Token Ring;
- x.25.