Фізічны ўзровень

Фізічны слой (англ.: physical layer) ці фізічны узровень — гэта першы (найніжэйшы) узровень сеціўнай мадэлі OSI — яе фізічнае і электрычнае асяроддзе, у якім ідзе перадача інфармацыі.

Звычайна, фізічны узровень:

  • Апісвае:
    • Перадачу на прыкладах сеціўных тапалогій;
    • Сінхранізацыю біт;
    • Шматканальныя сістэмы сувязі;
    • Паслядоўную (лагічна 5-вольтавую) перадачу інфармацыі.
  • Параўноўвае:
    • Аналагавае і лічбавае кадаванне;
    • Вузкапалосную і шырокапалосную перадачу.

Калі глядзець з пункту, што сеціва складаецца з абсталявання і праграмных сродкаў яго кантроля — фізічны слой адлюстроўвае менавіта першую частку: сеціўнае абсталяванне.

Гэты узровень (таксама як і канальны і сеціўны узроўні) з'яўляецца сеціўна-незалежным.

Адзінка вымярэння

правіць

Адзінка вымярэння, якую ўжываюць у гэтым слоі — біт; то бок, на фізічным узроўні — сець перадае струменні бітаў праз адпаведныя фізічныя асяроддзі і інтэрфейсы.

Тэхнічныя сродкі

правіць
Калі вы можаце датыкнуцца да элемента сеткі - то гэта ўжо частка фізічнага ўзроўня, што робіць гэты слой адным з найпрасцейшых да разумення.

Wiley[1]

Стандарты

правіць

Такія сеціўныя стандарты як «100BASE-T» і «1000BASE-X» базуюцца на фізічным слоі:

  • Лік «100» ў «100BASE-T» значыць 100 Мегабіт (100 000 000 біт), а «1000» ў «1000BASE-X» — адпаведна значыць 1 Гігабіт;
  • Слова «BASE» — скарачэнне ад «basement»;
  • Абрэвіятура «T» — пазначэнне кабеля тыпа «вітая пара» («Twisted pair», англійская мова).

Набор стандартаў IEEE 802.3 (якія вызначаюць канальны і фізічны узровень у дротавых Ethernet-сетках) рэалізуецца ў лакальных вылічальных сетках (LAN), а ў некаторых выпадках — і ў глабальных (WAN).[2]

Літаратура

правіць
  1. Bryan Gambrel: Wiley: 98-366 Networking Fundamentals - null Microsoft Official Academic Course(недаступная спасылка). Wiley (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 13 мая 2014.
  2. 802.1X Authenticated Wired Access Overview