Вікіпедыя:Догляд

Дагледжаная версія — версія артыкула Вікіпедыі з пазнакай пра яго першасны догляд, то-бок артыкул мае прымальны выгляд, у ім няма сур’ёзных парушэнняў правіл Вікіпедыі. Права ставіць пазнакі можа атрымаць кожны добрасумленны ўдзельнік, які мае неабходны досвед рэдагавання Вікіпедыі; пры выяўленні злоўжыванняў права адклікаецца.

Парадак догляду

правіць

Догляду падлягаюць артыкулы з асноўнай прасторы назваў, шаблоны, файлы і катэгорыі. У выпадку выяўлення падчас догляду неадпаведнасці артыкула мінімальным патрабаванням да якасці (гл. ніжэй), недахопы варта ліквідаваць — або, прынамсі, паставіць у артыкуле адпаведныя шаблоны.

Патрабаванні да артыкулаў

правіць

Догляд артыкулаў Вікіпедыі як першы этап іх спраўджання мае мэтай выяўленне і ліквідацыю найбольш сур’ёзных парушэнняў правіл і магчымых прычын юрыдычных прэтэнзій. З улікам неабходнасці забяспечыць хуткасць і масавасць працэдуры догляду, дагледжаныя версіі артыкулаў павінны абавязкова адпавядаць наступным мінімальным патрабаванням да якасці:

  1. Без відавочнага вандалізму;
  2. Без відавочнага паклёпу на людзей, які жывуць цяпер;
  3. Чытэльнасць (мінімальнае афармленне, без масавых памылак, якія рэжуць вока), або з шаблонам {{rq}}, які паказвае на няскончанае афармленне;
  4. Без відавочна непраўдападобных сцвярджэнняў (або адпаведнай пазнакі пра гэта), то-бок сцвярджэнняў, якія выклікаюць моцныя сумневы ў сваёй сапраўднасці ў непрадузятага чалавека (які не з’яўляецца спецыялістам у прадметнай галіне) пры беглым чытанні, без прагляду дадатковых крыніц;
  5. Без відавочных парушэнняў аўтарскіх правоў (гэта значыць пры ажыццяўленні працэдуры догляду павінна быць зроблена спроба пошуку ў інтэрнэце фрагментаў тэксту, якія маюць прыкметныя знешнія адрозненні ад большасці артыкулаў Вікіпедыі, такія, якія кідаюцца ў вочы нестандартным выкладам, стылем і афармленнем);
  6. Без відавочных прыкмет нямэтавага выкарыстання Вікіпедыі («спаму»);
  7. Без відавочнага парушэння правіла пра разгалінаванне меркаванняў (у адваротным выпадку артыкул павінен быць вынесены на выдаленне па гэтай прычыне з выстаўленнем адпаведнага шаблона);
  8. Без відавочна састарэлай інфармацыі (або з шаблонам {{Састарэла}}, які варта тады паставіць);
  9. Указанне прынамсі адной бацькоўскай тэматычнай катэгорыі або з шаблонам {{rq}} і параметрам topic у ім (гл. ніжэй патрабаванні да дзеянняў даглядчыкаў).

Наступныя патрабаванні пажаданы, але не абавязковы

  1. Без арфаграфічных, пунктуацыйных або стылістычных памылак, з вікіфікацыяй;
  2. Афармленне артыкула паводле асноўных правіл афармлення;
  3. Звязанасць артыкула з элементам Вікіданых.
  4. Адпаведнасць крытэрыям значнасці, з выстаўленнем у выпадку неадпаведнасці шаблонаў {{Паказаць значнасць}}, {{значнасць}}, {{rq|notability}}

Патрабаванні да катэгорый

правіць

Патрабаванні да дагледжаных версій катэгорый супадаюць з патрабаваннямі да дагледжаных версій артыкулаў, пры гэтым догляд тычыцца толькі назвы і апісання катэгорыі, а таксама ўказання яе бацькоўскіх катэгорый і інтэрвікі.

Абавязкова
  • Бацькоўскія катэгорыі
Пажадана
  • Пошук і ўказанне двухбаковых інтэрвікі
  • Указанне асноўнага артыкула, калі ўжыты {{catmain}}

Патрабаванні да шаблонаў

правіць
Абавязкова
  • Кожны шаблон павінен быць уключаны ў адну з падкатэгорый катэгорыі Шаблоны. Катэгорыі шаблона трэба заключаць у тэг <noinclude> </noinclude> .
  • Трэба пераканацца ў неўключэнні ў шаблон несвабодных выяў.
Пажадана
  • Праверыць наяўнасць аналагаў у іншых моўных раздзелах і паставіць інтэрвікі.
  • Калі дакументацыя шаблона даўжэйшая за 1—2 сказы, яе трэба афармляць праз шаблон {{Дакументацыя}}, або можна ўжываць шаблоны {{doc/begin}}, {{doc-inline}}.

Патрабаванні да файлаў

правіць

Файл і яго апісанне павінны задавальняць рэлевантнасці патрабаванням да дагледжаных версіяй артыкулаў. Акрамя гэтага, яны павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

  1. Файл павінен мець пазначаную ліцэнзію — або свабодную, або адпаведную крытэрыям добрасумленнага выкарыстання;
  2. У выпадку несвабоднага файла, у апісанні павінна быць абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання.

Калі файл мае свабодную ліцэнзію, пажадана (але не абавязкова) наяўнасць указання пра магчымасць яго пераносу на Вікісховішча (для гэтага ўжываюць шаблон, па магчымасці з параметрам катэгорыі).

Патрабаванні да дзеянняў даглядчыкаў

правіць
  • Не дапускаецца без дасягнення папярэдняга кансэнсусу ў абмеркаванні артыкула ставіць адзнаку «дагледжана» на версію артыкула, якая супадае ці блізкая да той, з якой гэтая адзнака была знятая іншым патрульным, калі толькі той не быў пазбаўлены статусу даглядчыка (пры ўмове, што даглядчык, які ставіць адзнаку, ведае або павінен быў ведаць пра папярэдняе зняцце).
  • Пры сумневах варта абмеркаваць дзеянні з іншымі ўдзельнікамі.
  • Дастаткова даглядаць не ўвесь артыкул, а толькі розніцу паміж свежай версіяй і папярэдняй дагледжанай (даглядчык не адказвае за змест ранейшай версіі артыкула, дагледжанай іншым удзельнікам). Аднак, пры магчымасці, вітаецца прагляд артыкула агулам. Пры частковым доглядзе (параўнанне з папярэдняй дагледжанай версіяй) варта ўлічваць магчымасць сур’ёзнага састарэння інфармацыі!
  • Калі артыкул раней не быў дагледжаны, варта праглядзець гісторыю яго правак для пошуку (і ліквідацыі) змен, якія могуць быць вандалізмам або парушэннем аўтарскіх правоў (пошук можа весціся па тлумачэннях да правак і імёнах аўтараў гэтых правак, праглядаць усе прамежкавыя рэвізіі не абавязкова). Калі розніца з папярэдняй дагледжанай версіяй дастаткова вялікая, рэкамендавана аналагічным чынам праглядзець гісторыю правак пасля папярэдняй дагледжанай версіі.
  • У выпадку немагчымасці хуткага выпраўлення неадпаведнасці артыкула поўнаму спісу мінімальных патрабаванняў і пры ўмове, што недахопы не маюць фатальнага характару (не вымагаюць хуткага выдалення артыкула), на яго трэба паставіць шаблоны пра выяўленыя недахопы (напрыклад, {{rq}} і іншыя), пасля чаго пазначыць версію з шаблонамі як дагледжаную.
  • Версію старонкі, прапанаваную да звычайнага або хуткага выдалення, таксама рэкамендавана пазначыць як дагледжаную пасля пастаноўкі адпаведнага шаблона пра прапанаванне артыкула на выдаленне. Калі было прынята рашэнне не выдаляць старонку (шаблон неабходнасці хуткага выдалення пастаўлены памылкова, або артыкул быў абноўлены з выпраўленнем крытычных недахопаў), адміністратар, які здымае шаблон «да выдалення», павінен або пераканацца, што бягучы стан артыкула адпавядае патрабаванням да дагледжанай версіі, або скасаваць яго дагледжанасць.
  • Калі артыкул не падлягае выдаленню, але патрабуе сур’ёзнага паляпшэння, на яго варта паставіць шаблон {{rq}} (напрыклад, {{rq|iwiki|wikify|style|}}).

Стабільная версія, якая паказваецца прадвызначана

правіць

У агульным выпадку карыстальнікам заўсёды паказваецца самая свежая версія артыкула. Карыстальнік і ўдзельнік, які не мае правоў даглядчыка, не бачыць адзнакі ці дагледжана паказаная версія.

Адміністратары ў пэўных выпадках могуць уключыць рэжым стабілізацыі старонкі. Пры гэтым карыстальнікам і новым удзельнікам будзе паказавацца апошняя дагледжаная версія (у інтэрфейсе даглядчыкаў яна называецца правераная), а для ўдзельнікаў са стажам — самая свежая. Стабілізацыя можа быць зроблена калі артыкул цярпіць сістэматычны вандалізм або ёсць высокая імавернасць, што вандалізм можа адбыцца (напрыклад, праз значны грамадскі рэзананс прадмета артыкула, вастрыню апісваных праблем і інш.). Стабілізацыя скіравана выключна на засцярогу карыстальнікаў (і аўтарытэта Вікіпедыі) ад наступстваў вандалізму, але тым жа часам дазваляе ўдзельнікам працягваць працу над артыкулам. Выкарыстанне рэжыму стабілізацыі для забеспячэння перавагі аднаму з бакоў у вайне правак забаронена (у выпадку, калі даглядчыкі вядуць вайну правак, мяняючы змест артыкула ў парушэнне НПГ і кансэнсусу, яны падлягаюць пазбаўленню правоў даглядчыка, пра што падрабязней напісана ніжэй).

Сцяг даглядчыка

правіць

Удзельнік са сцягам даглядчыка (editor) можа ўсталёўваць і здымаць адзнаку «дагледжаная версія» і мець доступ да неабходных службовых старонак.

Атрыманне сцяга даглядчыка

правіць

Сцяг даглядчыка (editor) можа быць прысвоены ўсім колькі-небудзь актыўным зарэгістраваным удзельнікам, якія ведаюць і разумеюць патрабаванні да дагледжаных артыкулаў і знаёмыя з правіламі Вікіпедыі, з якіх гэтыя патрабаванні ідуць.

Для атрымання сцяга даглядчыка неабходна падаць заяўку на старонку Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка, дзе праводзіцца абмеркаванне кандыдатуры (заяўка можа быць пададзеная самім кандыдатам ці трэцяй асобай; у апошнім выпадку патрабуецца пацверджанне згоды кандыдата). Кандыдат павінен задавальняць наступным фармальным патрабаванням — адзін месяц стажу і 100 правак у прасторы артыкулаў (не павінна быць відавочных «накрутак»). Удзельнік павінен не мець правак, якія б відавочна парушалі патрабаванні да дагледжаных версій (прынамсі, у апошнія 1-2 месяцы), а таксама дапускаць грубых парушэнняў іншых правіл Вікіпедыі. Удзельнік таксама павінен мець дастатковы ўклад, каб можна было зрабіць практычна абгрунтаваную выснову аб тым, што ён разумее патрабаванні да дагледжаных версій і здольны крытычна падыходзіць да правак іншых удзельнікаў; у выпадку сумненняў ён павінен паказаць гэта ў ходзе абмеркавання. Сцяг даглядчыка ўдзельніку прысвойваецца любым адміністратарам, калі з моманту падачы заяўкі прайшло трое сутак і ні сам адміністратар, ні ўдзельнікі абмеркавання не выявілі неадпаведнасці кандыдатуры патрабаванням, выкладзеным вышэй у гэтым параграфы. Калі статус не быў прысвоены, паўторную заяўку рэкамендуецца падаваць не раней, чым праз месяц пасля закрыцця абмеркавання.

Адміністратары маюць права на атрыманне сцяга даглядчыка без дадатковага абмеркавання (у тым ліку, могуць надаць сцяг сабе самі), калі толькі іх не пазбавілі сцягу раней у сувязі з парушэннямі дзейных правіл.

Магчыма таксама аўтаматычнае наданне статусу даглядчыка актыўным удзельнікам, якія адпавядаюць вышэйназваным фармальным патрабаванням з пяціразовым запасам, без запытаў з іх боку, але з відавочна выяўленай іх згодай на атрыманне сцяга і выкананне дзеючых правіл, і пры адсутнасці відавочна выказаных пярэчанняў з боку супольнасці.

Зняцце сцяга даглядчыка

правіць

Здыманне сцяга даглядчыка з удзельніка[1] робіцца адміністратарам па абгрунтаванай заяўцы любога ўдзельніка на старонцы Зняцце сцяга даглядчыка ў наступных выпадках:

  • Пры выстаўленні даглядчыкам адзнакі «дагледжаная версія» на артыкулы, якія відавочна[2] не адпавядаюць патрабаванням да дагледжаных артыкулаў;
  • Пры ўнясенні рэдактарам у артыкул, які ўжо мае адзнаку «дагледжаная версія», правак, не адпаведных патрабаванням да дагледжаных артыкулаў;
  • Пры зняцці адзнакі «дагледжаная версія» з артыкулаў, відавочна адпаведных патрабаванням да дагледжаных артыкулаў, альбо пры ўдзеле ў «вайне даглядчыкаў»;[3]
  • У выпадку выкарыстання сцяга даглядчыка з мэтай атрымання пераваг у спрэчцы (у прыватнасці, ва ўмовах войн правак; або ўстаноўка сцяга на сваю версію артыкула, калі відавочная высокая імавернасць узнікнення пярэчанняў супраць гэтага);[4]
  • Таксама пры абуральных сістэматычных парушэннях іншых правіл.

Паўторная заяўка на атрыманне сцяга даглядчыка дазваляецца праз месяц пасля зняцця ў агульным парадку.

Дапушчальна зняцце (у тым ліку з выкарыстаннем ботаў) адзнак «дагледжаная версія», пастаўленых удзельнікам, пазбаўленым сцяга даглядчыка, без уліку пункта аб войнах сцягаў і без праверкі дагляду такім удзельнікам версій артыкулаў на адпаведнасць дзеючым правілам.

Сцяг аўтадаглядчыка

правіць

Удзельніку можа быць прысвоены сцяг аўтадаглядчыка (autoreview).

  • Усе новыя артыкулы такога ўдзельніка аўтаматычна адзначаюцца дагледжанымі.
  • Калі ўдзельнік з гэтым сцягам робіць праўкі ў дагледжанай версіі артыкула, створаная гэтымі зменамі версія мае адзнаку дагледжанай аўтаматычна. Аднак, калі праўкі робяцца ў/пасля недагледжанай версіі, то створаная версія не пазначаецца дагледжанай.

Атрыманне сцяга аўтадаглядчыка

правіць

Для атрымання сцяга аўтадаглядчыка неабходна падаць запыт на старонку Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка, дзе праводзіцца абмеркаванне кандыдатуры. Запыт можа быць пададзены самім кандыдатам ці трэцяй асобай; у апошнім выпадку патрабуецца пацверджанне згоды кандыдата.

Адміністратар можа даць гэты сцяг удзельнікам без абмеркавання ў выпадку відавочнай згоды ўдзельніка, калі ён упэўнены, што ўдзельнік не будзе парушаць правілы Вікіпедыі і крытэрыі дагледжаных артыкулаў.

Боты атрымліваюць сцяг аўтаматычна.

Зняцце сцяга аўтадаглядчыка

правіць

Адміністратар можа забраць сцяг аўтадаглядчыка ва ўдзельніка, калі той парушае правілы.

Тэхнічная рэалізацыя

правіць

Даглядчыкі могуць яўным чынам усталёўваць атрыбуты для асобных версій артыкулаў, якія ў выніку становяцца «дагледжанымі» (sighted) або перастаюць быць такімі.

Апроч таго, калі ўдзельнік са сцягам даглядчыка правіць артыкул, які ўжо з’яўляецца дагледжаным, версія, якая атрымалася ў выніку яго правак, аўтаматычна становіцца (застаецца) дагледжанай («аўтадогляд»).

Для зручнасці работы даглядчыкаў існуюць наступныя службовыя старонкі:[5]

Таксама існуюць прылады на лабсе:

У спісе новых артыкулаў удзельнікі, якія маюць сцяг даглядчыка, бачаць чырвоны клічнік побач з назвамі аб’ектаў догляду, апошняя версія якіх не дагледжана.

Зноскі

  1. Усюды ў межах дзейных правіл пад удзельнікам разумеюцца ўсе яго уліковыя запісы, і выкарыстанне Пятрушак для маскіроўкі парушэнняў дзейных правіл з’яўляецца сур’ёзным парушэннем. Пры гэтым унясенне ўдзельнікам правак, не адпаведных патрабаванням да дагледжаных версій, з уліковых запісаў, якія не маюць сцяга даглядчыка (ці аўтадаглядчыка) не з’яўляецца парушэннем.
  2. (Не)адпаведнасць лічыцца відавочнай, калі падчас абмеркавання дзеянняў рэдактара ў супольнасці склаўся кансэнсус адносна (не)адпаведнасці.
  3. «Вайна даглядчыкаў» — выстаўленне адзнакі без папярэдняга кансэнсусу (у абмеркаванні альбо ў сітуацыях, якія відавочна прадугледжваюць кансэнсус) на версію, з якой сцяг быў зняты іншым рэдактарам, альбо блізкую да яе (пры ўмове, што той, хто выставіў гэтую адзнаку, ведаў або павінен быў ведаць аб тым, што раней яна была знятая).
  4. Калі рэдактар аказваецца ўцягнутым у спрэчку па змесце артыкула з удзельнікам, які не мае сцяга даглядчыка, яму настойліва рэкамендуецца карыстацца для догляду сваіх правак выключна функцыяй аўтадаглядчыка (гл. #Тэхнічная рэалізацыя). У гэтым выпадку рэдактару варта спачатку паставіць адзнаку «дагледжана» на папярэднюю версію артыкула — і толькі пасля гэтага рабіць свае змяненні. Калі пры гэтым рэдактар лічыць, што папярэдняя версія артыкула не адпавядае патрабаванням да дагледжанай версіі, яму не варта ставіць адзнаку ні на версіі апанента, ні на сваёй версіі. У такіх выпадках ставіць гэтую адзнаку павінен трэці ўдзельнік.
  5. Праходзіць стадыя настройкі, пакуль не працуюць