Вікіпедыя:Рэкамендацыі па вядзенні праектаў

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ПРАЕКТЫ)

Вікіпраекты — праекты ўнутры Вікіпедыі. У іх ёсць свае мэты і задачы, свае ўдзельнікі, нават свае спецыфічныя правілы. Кожны ўдзельнік Вікіпедыі можа ўдзельнічаць у любым праекце ці не ўдзельнічаць у іх увогуле. Вікіпраекты не прызначаны для змяшчэння там артыкулаў, а маюць мэтай аб’яднанне высілкаў удзельнікаў па тых ці іншых тэмах і Вікіпедыі ўвогуле.

Тыпы праектаў

правіць

У беларускай вікіпедыі праекты могуць быць аднаго з наступных тыпаў:

  • Вікімарафоны (у тым ліку Вікітыдні) — праекты, у межах якіх прапануецца ствараць/паляпшаць артыкулы пэўнай тэматыкі ў межах фіксаванага перыяду.
  • Вікісустрэчы — праекты па арганізацыі афлайн сустрэч і дзейнасці вікіпедыстаў.
  • Тэматычныя праекты — дзейнічаюць трывала (або доўгі час), маюць у якасці мэты развіццё пэўнай тэмы ў Вікіпедыі.

Вікімарафоны

правіць

Для таго, каб распачаць вікімарафон, трэба стварыць асобную старонку, дзе апісаць, якую тэму і ў які час прапануецца развіваць, іншыя ўмовы (узнагароды, патрабаванні да артыкулаў). Звычайна на такой старонцы размяшчаецца спіс створаных і палепшаных старонак (агульны, па датах або па ўдзельніках); можа быць таксама спіс удзельнікаў, крыніцы па тэме, прапанаваныя для стварэння і паляпшэння старонкі.

Для вікімарафонаў могуць стварацца адмысловыя шаблоны, якія размяшчаюцца на старонках размоў створаных і палепшаных артыкулаў, дадаюць катэгорыі і дапамагаюць сачыць за колькасцю артыкулаў.

У выпадку, калі няма ўпэўненасці ў тым, што тэма будзе мець дастатковую цікавасць у супольнасці, можна яе спачатку вынесці на абмеркаванне на старонцы Вікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/Кандыдаты.

Вікісустрэчы

правіць

Абмеркаванне планаваных і вынікі завершаных вікісустрэч адбываецца на старонцы Вікіпедыя:Вікісустрэчы. Могуць таксама стварацца адмысловыя старонкі для болей маштабных мерапрыемстваў (віківандровак, вікілетнікаў).

Тэматычныя праекты

правіць

Асноўная мэта стварэння доўгатэрміновых тэматычных праектаў — каардынацыя ўдзельнікаў, распрацоўка агульных падыходаў да структуры і афармлення артыкулаў.

Надзвычай важна разумець і ўвесь час памятаць, што стварэнне праекта — не мэта, а сродак развіцця абранай тэмы, прычым не пачатак працэсу, а толькі першы крок да яго. Вельмі лёгка стварыць праект, але вельмі складана падтрымліваць і развіваць яго, нават пры наяўнасці значнай колькасці зацікаўленых удзельнікаў. Калі вы вырашыце ў адзіночку стварыць праект, то некалькі разоў падумайце, ці не будзе лепш проста пісаць артыкулы па абранай тэме і ў працэсе напісання спярша знайсці аднадумцаў, і толькі потым заняцца стварэннем праекта для каардынацыі работ з імі.

Вызначыцеся са структурай праекта

правіць

У залежнасці ад абранай тэмы структура працы над ёй можа быць рознай:

  • Калі тэма досыць вузкая і з ёй звязаны ўсяго некалькі артыкулаў, то для арганізацыі сумеснай працы можа хапіць адной старонкі каардынацыі работ, у ролі якой можа выступаць, напрыклад, старонка абмеркавання асноўнага артыкула па абранай тэме. Пры гэтым можа апынуцца карысным арганізацыя архівавання абмеркаванняў.
  • Калі тэма досыць шырокая для заснавання асобнага праекта, то лагічна будзе пачаць стварэнне праекта з усёй яго інфраструктурай старонак, шаблонаў, катэгорый і іншых дапаможных рэчаў.
  • Часам бывае, што абраная тэматыка вельмі шырокая па аб’ёме і дазваляе стварыць істотную колькасць артыкулаў, але цікавасць да гэтай тэмы вельмі абмежаваная. У такім выпадку варта падумаць аб стварэнні асобнага вікірэсурса па-за Вікіпедыяй, прысвечанага гэтай тэме. У гэтым выпадку варта пачаць з праверкі, ці не існуе ўжо такі рэсурс.

Спасылкі на праекты

правіць

Праекты — тэхнічныя старонкі, накіраваныя да ўдзельнікаў, а не чытачоў. Пры стварэнні праекта рэкамендуецца зрабіць абвестку аб гэтым на Форуме, таксама можна гэта зрабіць у абмеркаваннях, для якіх праект можа мець адносіны. Новы праект дадаецца ў спіс Вікіпедыя:Праекты або Вікіпедыя:Праект:Вікітыдзень. Стварэнне адмысловых шаблонаў, якія будуць спасылацца на праект з артыкулаў або навігацыйных шаблонаў, недапушчальна.

Неактыўныя праекты

правіць

Праекты могуць стаць неактыўнымі, калі ўдзельнікі згубяць цікавасць да тэмы, або калі праект дасягне сваёй мэты. Старонкі неактыўных праектаў не могуць выдаляцца па прычыне неактыўнасці, аднак могуць пераносіцца (напрыклад, можна пераўтварыць неактыўны праект у падпраект іншага праекта). Таксама могуць выдаляцца старонкі, створаныя як старонкі праектаў, але якія не былі належным чынам распрацаваны і фактычна праектамі так і не сталі. Падстаронкі праектаў з інфармацыяй, якая страціла актуальнасць і болей непатрэбна, можа быць выдалена з захаваннем спасылкі на галоўнай старонца праекта.