Вікіпедыя:Накід
![]() | Гэта старонка — эсэ пра Вікіпедыю, яна не з’яўляецца правілам ці рэкамендацыяй, носіць рэкамендацыйны характар. |
Накід, стаб, пачатак артыкула — малы аб’ёмам або дужа няпоўны артыкул, часта складаны з аднаго-двух сказаў.
ЗместПравіць
Нягледзячы на памер, накід можа даваць даволі поўныя звесткі пра аб’ект артыкула. Каб накід не прапанавалі да выдалення, пажадана каб:
- быў дададзены і запоўнены шаблон-картка;
- былі дададзены тэматычныя знешнія спасылкі і бібліяграфія (літаратура);
- была раскрыта сутнасць, дадзена апісанне аб’екта артыкула, чым ён вылучаецца з сукупнасці падобных.
Пазначэнне накідаўПравіць
Раней каб пазначыць артыкул як накід, трэба было дадаць у яго шаблон {{пачатак артыкула}} або тэматычны шаблон, вытворны ад {{Stub-meta}} (у канцы артыкула пасля раздзела Гл. таксама або Спасылкі).
Паводле абмеркавання па адмове ад сістэмы шаблонаў накідаў не было выяўлена патрэбы ў прастаноўцы такіх шаблонаў і было вырашана, што шаблоны могуць свабодна выдаляцца з артыкулаў.
АльтэрнатывыПравіць
Для пазначэння відавочных недахопаў можна ўжываць шаблоны-папярэджанні, такія як {{Няма крыніц}}, {{Перапісаць}}, {{Арфаграфія}}, {{Вікіфікацыя}}, {{Нейтральнасць}}. Калі заўваг да артыкула некалькі, іх можна аб’яднаць у {{Rq}}.
Для пазначэння планаванага раздзела або яго пачатку можна ўжываць шаблон {{У планах}}.