Вікіпедыя:Найменне артыкулаў

Правілы наймення артыкулаў — не абавязковыя, але вельмі пажаданыя правілы, згодна з якімі трэба ствараць загалоўкі артыкулаў. Калі прытрымлівацца сістэматычнага падыходу да назваў, гэта палягчае стварэнне спасылак паміж артыкуламі, памяншае колькасць перанакіраванняў (пустая старонка, якая змяшчае толькі спасылку на іншую старонку, дзе ўжо знаходзіцца сам артыкул).

Агульнае

правіць

Вызначэнне назвы артыкула

правіць

Назвы артыкулаў грунтуюцца на тым, наколькі беларускамоўныя надзейныя крыніцы або аўтарытэтныя спасылаюцца на тэму артыкула.

Рэгістр літар

правіць

Першае слова назвы артыкула праз тэхнічныя абмежаванні заўсёды пачынаецца з вялікай літары. Рэгістр першых літар наступных слоў назвы выбіраецца згодна з правіламі беларускай мовы. Калі назва артыкула павінна пачынацца з малой літары, неабходна дадаць у самы пачатак артыкула шаблон {{загаловак з малой літары}}.

Апостраф

правіць

У назвах артыкулаў як апостраф рэкамендуецца выкарыстоўваць друкарскі апостраф «’» (код U+2019), а не «звычайны» апостраф «'» (код U+0027, на клавіятуры — Alt+39) ці «ʼ» (U+02BC).

Натуральны парадак слоў і перанакіраванні

правіць

У назвах артыкулаў варта выкарыстоўваць натуральны парадак слоў: напрыклад, Дыпламатычны імунітэт (а не Імунітэт дыпламатычны). Пажадана таксама зрабіць перасылкі на асноўны артыкул з найбольш ужывальных варыянтаў назвы, у тым ліку з энцыклапедычнай.

Адзіночны лік, назоўны склон

правіць

Назвы артыкулаў павінны быць напісаны ў адзіночным ліку, назоўным склоне, за некаторымі выключэннямі: Нажніцы, Арабскія лічбы, Металы, Стракозы і т.п.

Удакладненні

правіць

Калі адзін тэрмін мае некалькі значэнняў, назвы адпаведных артыкулаў падаюцца з удакладненнямі: пасля слова пішацца прабел і ўдакладненне ў дужках, з малой літары.

Калі адно са значэнняў з’яўляецца шырока распаўсюджаным і агульнаўжывальным, то, як правіла, назва артыкула з гэтым значэннем падаецца без удакладнення ў дужках: ліхтар і ліхтар (архітэктура), бяроза і Бяроза (горад). Таксама дапушчальны пэўны беларусацэнтрызм у назвах: Брэст і Брэст (Францыя).

У тых выпадках, калі простага ўдакладнення недастаткова (напрыклад, ёсць дзве станцыі з аднолькавай назвай у розных рэгіёнах ці краінах), выкарыстоўваецца дадатковае ўдакладненне, праз коску. Прыклад: Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск), Кастрычніцкая (станцыя метро, Масква).

У пачатку ўсіх аманімічных артыкулаў даецца спасылка на старонку вырашэння неадназначнасцей для гэтага амоніма з дапамогай шаблонаў {{іншыя значэнні}}, {{перанакіраванне}}, {{іншая назва}} ці {{іншыя значэнні тэрміна}}.

Прыватныя выпадкі

правіць

Імёны людзей

правіць

У назвах артыкулаў пра людзей захоўваецца натуральны парадак — Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча. Пажадана па магчымасці рабіць перанакіраванні з назваў Імя Прозвішча, І. Прозвішча, І. Іпб. Прозвішча.

Геаграфічныя аб’екты

правіць

Калі геаграфічны аб’ект мае ўнікальную назву, то ў назве артыкула пра гэты аб’ект яна выкарыстоўваецца без усялякіх удакладненняў: Віцебск, а не Горад Віцебск ці Віцебск (горад).

Пры найменаванні вуліц, праспектаў, бульвараў, плошчаў, завулкаў назва артыкула павінна змяшчаць уласнае імя аб’екта і яго родавую назву. Пры гэтым родавая назва можа быць як перад, так і пасля ўласнага імя ў залежнасці ад кантэксту, напрыклад: плошча Свабоды, праспект Машэрава, вуліца Янкі Купалы (родавая назва перад уласным імем), Прывакзальная плошча, Ігуменскі тракт (родавая назва пасля ўласнага імя).

Артыкулы пра дні года называюцца ў фармаце Дзень Месяц (род. скл.): 1 студзеня. Артыкулы пра гады называюцца ў фармаце НумарГода без удакладнення год: 2000. Артыкулы пра стагоддзі называюцца ў фармаце РымскіяЛічбы стагоддзе, пра тысячагоддзі — АрабскіяЛічбы тысячагоддзе. Удакладненне да н.э. дадаецца пасля прабелу: НумарГода да н.э., РымскіяЛічбы стагоддзе да н.э., АрабскіяЛічбы тысячагоддзе да н.э.

Абрэвіятуры

правіць

Асноўны артыкул знаходзіцца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраванне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка.

Таксоны

правіць

Артыкулы пра таксоны называюцца беларускай назвай, калі яна зафіксавана ў акадэмічных беларускіх выданнях, такіх як даведнікі і энцыклапедыі, пры гэтым яўна адносіцца да канкрэтнага віду (роду, сямейства і г. д.). Калі такіх назваў некалькі (сінонімы), то ў якасці назвы артыкула бярэцца найбольш распаўсюджаная, астатнія прыводзяцца ў пачатку артыкула.

У выпадку, калі акадэмічных крыніц на беларускую назву таксона няма, то артыкулу даецца лацінская навуковая назва. Недапушчальна даваць беларускую назву артыкулу на падставе самастойнага перакладу (у тым ліку «па аналогіі»), а таксама неакадэмічных крыніц.

Назвы спартыўных клубаў

правіць

Назвы спартыўных клубаў варта падаваць па-беларуску ў фармаце Від спартыўнага клуба Назва, напрыклад:

Дапушчальнымі скарачэннямі віда спартыўнага клуба з’яўляюцца:

  • ФК — для футбольных клубаў
  • ХК — для хакейных клубаў (хакей з шайбай)
  • ГК — для гандбольных клубаў

Клубы іншых відаў спорту, а таксама амерыканскіх хакейных ліг, падаюцца без скарачэння віда спорту згодна з агульнымі прынцыпамі наймення артыкулаў:

У пераважнай большасці выпадкаў да ўласна назвы клуба дадаецца назва горада, які прадстаўляе гэты клуб, нават у выпадку калі іншыя клубы з такой назвай невядомыя:

Горад не дапісваецца ў наступных выпадках:

Варта адзначыць, што ўдакладненні віду спорту (ФК, ХК, ГК) ужываюцца толькі ў назвах артыкулаў. У тэксце артыкулаў і іншых старонак варта запісваць проста назву, напрыклад: [[ФК Дынама Мінск|«Дынама» (Мінск)]].

Назвы спартыўных спаборніцтваў

правіць

Назвы рэгулярных спартыўных спаборніцтваў падаюцца ў выглядзе: <Назва спаборніцтва> па <від спорту> <год>. У выпадку, калі год не з’яўляецца каляндарным, ён запісваецца двума поўнымі чатырохзначнымі лічбамі, падзеленымі слэшам, напрыклад:

Назвы артыкулаў пра Алімпійскія гульні падаюцца настуным чынам: <Зімовыя/Летнія> Алімпійскія гульні <год>, напрыклад:

Назвы катэгорый

правіць

Ігракі спартыўных клубаў

правіць

Назвы катэгорый, якія змяшчаюць старонкі ігракоў пэўных клубаў, ствараюцца паводле наступных прынцыпаў:

Калі назва артыкула пра клуб змяшчае згодна з правіламі скарачэнне віда клуба (ФК, ХК, ГК), то назва катэгорыі запісваецца ў выглядзе "Катэгорыя:Ігракі <від спартыўнага клуба> <назва клуба>". Пры гэтым канструкцыя <від спартыўнага клуба> <назва клуба> мусіць дакладна супадаць з назвай артыкула пра клуб.
Напрыклад: Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ, Катэгорыя:Ігракі ФК Лех Познань, Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі, Катэгорыя:Ігракі ГК Канстанца, Катэгорыя:Ігракі ХК Віцебск, Катэгорыя:Ігракі ХК Фролунда, Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск.
Калі назва артыкула пра клуб не змяшчае скарачэння віда клуба, то назва катэгорыі запісваецца з ужываннем двукоссяў у выглядзе "Катэгорыя:Ігракі «<назва клуба>»". Пры гэтым канструкцыя <назва клуба> мусіць дакладна супадаць з назвай артыкула пра клуб.
Напрыклад: Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск», Катэгорыя:Ігракі «Лос-Анджэлес Лейкерс», Катэгорыя:Ігракі «Вашынгтон Кэпіталз».

Назвы катэгорый, якія змяшчаюць пералікі асоб, падаюцца ў выглядзе: Катэгорыя:Постаці X. Напрыклад, Катэгорыя:Постаці Мінска, Катэгорыя:Постаці Беларусі, Катэгорыя:Постаці тэатра.

Гл. таксама

правіць