Вікіпедыя:Аўтабіяграфія

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:АЎТА)

У Вікіпедыі катэгарычна не вітаецца напісанне аўтабіяграфій, за выключэннем выпадкаў, калі іх тэкст прайшоў праверку іншых удзельнікаў і быў імі ўхвалены. Не варта таксама брацца за рэдагаванне ўласнай біяграфіі, якая была напісана кім-небудзь іншым, за выключэннем выпадкаў, калі вашы змены відавочна неабходны.

Значнасць, праўдзівасць і нейтральнасць такіх артыкулаў былі прычынай шматлікіх працяглых дыскусій[1]. Устрыманне ад рэдагавання аўтабіяграфій робіць Вікіпедыю болей непрадузятай, нейтральнай, дапамагае ўнікнуць «прасоўвання» пэўнага пункту гледжання на змест артыкулаў.

Надзвычай цяжка напісаць нейтральную, правяральную аўтабіяграфію, гэта звязана са шматлікімі прыхаванымі цяжкасцямі. Таму напісанне аўтабіяграфій не вітаецца.

Калі Вы ўжо маеце апублікаваныя працы па нейкай тэме, Вікіпедыі будуць карысны вашы веды, і Вы можаце карыстацца імі пры напісанні артыкулаў. Аднак, кожны артыкул Вікіпедыі мусіць апісваць прадмет нейтральна і цалкам, надаючы кожнаму пункту гледжання аб’ектыўна неабходную долю ўвагі, каб служыць крыніцай ведаў па гэтым прадмеце. Калі Вы пішаце артыкулы, памятайце пра інтарэсы чытачоў і адкладзіце асабістыя перавагі. Артыкулы, якія ствараюцца для прасоўвання інтарэсаў іх стваральніка, найхутчэй будуць выдалены.

У аўтабіяграфічныя артыкулы, нейтральнасць якіх выклікае сумнеў, можа быць дададзены папераджальны шаблон {{Аўтабіяграфія}}.

У чым праблемы аўтабіяграфій

правіць
  Кажуць, што нараджэнне Зафода Біблброкса было адзначана землятрусамі, цунамі, тарнада, агнявымі залевамі і выбухам трох суседніх зорак, пасля чаго ўсе больш-менш заможныя землеўласнікі яго сектара Галактыкі выбухнулі шасцю з трыма чвэрцямі мільёнаў пазоваў пра ўчыненую шкоду. Аднак адзіным, хто пра гэта казаў, быў сам Біблброкс, і для вытлумачэння гэтага факта існуе некалькі тэорый.
Дуглас Адамс. Аўтастопам па галактыцы (радыёпастанова)
 

Пададзеная цытата ў жартаўлівай форме адлюстроўвае асноўныя праблемы, звязаныя з аўтабіяграфіямі:

  • Яны часта перадузятыя і прыхарошваюць рэчаіснасць. Звычайна людзі пішуць пра сябе ў пазітыўным тоне і схільныя выдаваць меркаванні за факты, чаго ў Вікіпедыі варта пазбягаць. Нейтральны пункт гледжання не зводзіцца да простага апавядання ад трэцяй асобы.
  • Яны могуць быць неправяральнымі. Калі адзінай крыніцай інфармацыі пра пэўны эпізод Вашага жыцця з’яўляецеся вы самі, дык іншыя чытачы аніяк не здолеюць праверыць вашы словы. Напрыклад, відавочна, што неправяральнымі для іншых з’яўляюцца вашы надзеі, мары, думкі і памкненні.
  • Яны могуць змяшчаць уласныя даследаванні. Людзі часта ўключаюць у аўтабіяграфію звесткі, нідзе раней не апублікаваныя, вынікі іх уласных адкрыццяў і назіранняў. Каб спраўдзіць такую інфармацыю, чытачу давядзецца ўзнавіць Вашыя дзеянні. Вікіпедыя не месца для першых публікацый чагосьці.

Чаму такія праблемы паўстаюць

правіць

Нават калі Вы шчыра верыце, што вы цалкам нейтральныя, гэта яшчэ не азначае, што вы насамрэч нейтральныя. Існуюць неўсвядомленыя ўпадабанні, і яны — надта распаўсюджаная крыніца праблем, звязаных з аўтабіяграфіямі. Таму мы не толькі забараняем самарэкламу, але і наўпрост кажам пра непажаданасць стварэння любых аўтабіяграфічных артыкулаў. Неўсвядомленыя ўпадабанні ўплываюць не толькі на нейтральнасць, але і на правяральнасць артыкулаў. З прычыны неўсвядомленых упадабанняў чалавек можа палічыць відавочнымі і непатрэбнымі ў пацверджанні рэчы, якія насамрэч не з’яўляюцца такімі. Нават калі аўтабіяграфія складаецца на аснове правяральнай інфармацыі, якая не з’яўляецца вынікам уласных даследаванняў, усё ж наўрад ці Вы здолееце зрабіць яе нейтральнай…

Калі ў Вікіпедыі ўжо ёсць артыкул пра вас

правіць

Складана пісаць пра сябе нейтральна і бесстаронне (пра гэта падрабязна распаведзена вышэй). Пакіньце гэта права каму-небудзь іншаму.

Вы можаце даваць звесткі пра сябе іншым удзельнікам, даваць прапановы на старонцы размоў артыкула — няхай незалежныя рэдактары ўнясуць адпаведныя змены ў артыкул або прынамсі ўхваляць вашы прапановы.

У асобных выпадках дапушчальна ўносіць відавочныя змяненні ў артыкулы пра сябе. Можна скасаваць відавочны вандалізм пры ўмове, што ён сапраўды відавочны, а не ўяўляе сабой іншы пункт гледжання на змест артыкула. Дапушчальнае выпраўленне фактычных памылак альбо састарэлых звестак пра сямейны стан, месца працы, нараджэнні і т. п. На такія недакладнасці можна звярнуць увагу на старонцы размоў. Будзьце гатовыя да таго, што, калі факт можна інтэрпрэтаваць неадназначна, іншыя рэдактары могуць абраць тлумачэнне, непажаданае для вас.

Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя, яна з’яўляецца другаснай або трэцяй крыніцай (гл. ВП:АК). Яна не мае ўтрымліваць «новых» звестак ці тэорый (гл. ВП:Не ўласнае даследаванне), уся інфармацыя ў ёй мусіць быць пацверджаная спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы. Усе факты, падзеі і тлумачэнні, якія Вы можаце зажадаць дадаць у артыкул, павінны быць правяральныя трэцімі асобамі.

Калі Вы дастаткова часта займаецеся рэдагаваннем Вікіпедыі, вы можаце змясціць на старонцы размоў адпаведнага артыкула паведамленне пра тое, што Вы з’яўляецеся тым чалавекам, пра якога апавядае гэты артыкул.

Праблемы ў артыкуле пра вас

правіць

Калі Вы заўважылі памылку ў артыкуле пра Вас, паведамце пра гэта на адмысловай старонцы. У паведамленні неабходна даць дэталёвае апісанне праблемы.

Вікіпедыі не патрэбныя артыкулы з непраўдзівай інфармацыяй, у тым ліку пра вас. Мы намагаемся зрабіць іх дакладнымі, зразумелымі, бесстароннімі і нейтральнымі. Наша мэта — дакладна адлюстраваць чужыя меркаванні, якія маюць быць падмацаваныя крыніцамі, а ў неабходных выпадках працытаваныя літаральна. Вы можаце дапамагчы нам у гэтым, прадаставіўшы звесткі пра крыніцы, абапіраючыся на якія, можна напісаць пр Вас бесстаронне.

Калі Вы дастаткова вядомыя, каб пра Вас склалі артыкул, аднак ёсць праблемы, на якія ніхто не звяртае ўвагі, вы таксама можаце звярнуцца да ўдзельнікаў Вікіпедыі на форуме.

Калі Вам не падабаецца Ваш фатаздымак у артыкуле, Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, прадаставіўшы фатаздымак лепшай якасці пад задавальняючай вас свабоднай ліцэнзіяй. Калі Вы маеце фатаздымак, які найлепшым чынам выяўляе Вашую знешнасць, і Вы маеце жаданне і магчымасць прадаставіць нам права выкарыстоўваць яго пад такой ліцэнзіяй, гэта будзе найлепшым выхадам з сітуацыі як для вас, так і для нас.

Калі нейкія матэрыялы пра вас былі атрыманыя або размешчаныя ў артыкуле з парушэннем закона, калі ласка, неадкладна паведаміце нам пра гэта, апісаўшы ўсе неабходныя падрабязнасці ў паведамленнях пра памылкі.

Стварэнне артыкула пра сябе

правіць

Калі ваша жыццё і дасягненні насамрэч заслугоўваюць увагі і прыдатныя для праверкі, нехта раней або пазней напіша пра Вас артыкул (гл. ВП:Спіс удзельнікаў, пра якіх існуюць артыкулы). Мы пераканаўча не раім ствараць артыкулы пра сябе самога.

  • Незалежнае стварэнне артыкула звязанае з незалежнай ацэнкай як значнасці, так і правяральнасці звестак. Любыя рэдагаванні артыкулаў павінны адпавядаць правілам ВП:Не ўласнае даследаванне, ВП:Нейтральны пункт гледжання і ВП:Правяраемасць. Нават калі Вы здолееце выканаць усе правілы, Ваш артыкул можа не прайсці праверку проста таму, што ён створаны Вамі, а не кім-небудзь іншым.
  • Калі дагэтуль ніхто не напісаў пра вас артыкул, дык існуе небяспека, што вандалізм у ім застанецца незаўважаным іншымі ўдзельнікамі Вікіпедыі, і апаганены артыкул пра Вас цягам доўгага часу будзе заставацца нявыпраўленым[2].
  • Артыкулы, якія ўдзельнікі ствараюць пра сябе, часта выстаўляюць на выдаленне. Гэта не азначае, што яны абавязкова будуць выдаленыя, аднак варта ўлічваць, што шмат хто з удзельнікаў не ўхваляе стварэння аўтабіяграфічных артыкулаў. З гэтай прычыны пры абмеркаванні выдалення каментарыі з боку такіх удзельнікаў могуць быць вельмі непрыемнымі.
  • Шматлікія людзі схільныя перабольшваць уласную значнасць. Калі Вы не падыходзіце паводле крытэрыяў значнасці Вікіпедыі, артыкул пра Вас можа быць хутка выдалены, бо Вікіпедыя — не месца для ўласных старонак.

Усё, што напішаце Вы, будзе бязлітасна рэдагавацца іншымі карыстальнікамі. Вядомыя выпадкі, калі аўтары аўтабіяграфічных артыкулаў самі выносілі іх на выдаленне, убачыўшы, якія звесткі дадаюць у іх іншыя ўдзельнікі. Пры гэтым не заўсёды ў такіх выпадках артыкул выдаляецца паводле вынікаў абмеркавання.

Калі Вы ўсё ж маеце намер напісаць аўтабіяграфію, яна не мае мець нават драбнюткага намёку на самарэкламу, і Вам варта падрыхтавацца да таго, што яна будзе прыведзеная да нейтральнага пункту гледжання, калі яна не з’яўляецца нейтральнай, альбо нават выдалена, калі справа дойдзе да гэтага. Калі Вас прызнаюць значнай асобай, артыкул пра Вас будзе існаваць незалежна ад Вашага жадання, і яго нельга будзе выдаліць толькі таму, што ён Вам не падабаецца. Правіла ВП:Нейтральны пункт гледжання не падлягае абмеркаванню і павінна выконвацца незалежна ад усіх іншых абставін.

У адным дачыненні Вы можаце дапамагчы іншым рэдактарам артыкула пра Вас: калі Вы маеце ўласны вэб-сайт, калі ласка, прасачыце, каб на ім прысутнічалі ўсе тыя звесткі, якія Вы жадаеце бачыць у артыкуле пра сябе. Калі Вы не робіце там занадта гучных заяў кшталту «Я ўпершыню стварыў тое і гэта» ці «Мая кніга сталася найярчэйшай падзеяй года», уласны сайт можа быць выкарыстаны намі ў якасці крыніцы біяграфічных звестак. Як пададзена ў правіле ВП:Правяраемасць, матэрыялы публікацый, выдадзеных на сродкі аўтара, могуць быць выкарыстаныя ў якасці крыніц у артыкулах, прысвечаных гэтаму аўтару, калі яны не змяшчаюць спрэчных сцверджанняў, не маюць сваёй мэтай самаўсхваленне ці самарэкламу і не закранаюць інтарэсы трэціх асоб.

Урэшце, неабходна ўзяць пад увагу выдаткі часу і сіл на стасункі з іншымі ўдзельнікамі Вікіпедыі і на падтрыманне ў ёй уласнай рэпутацыі. Нават калі Вы здолелі стварыць нейтральную і правяральную аўтабіяграфію, сам факт, што шматлікія іншыя аўтары гэтага зрабіць не здолелі, прымушае шмат якіх удзельнікаў Вікіпедыі апрыёры меркаваць адваротнае. Таму нямала часу і сіл будзе змарнавана на тое, каб пераканаць супольнасць, якая ўспрымае як выклік любую спробу напісаць аўтабіяграфію, у адсутнасьці хібаў у Вашай аўтабіяграфіі. Ваша рэпутацыя можа пакутаваць як і з-за ігнаравання дадзенай рэкамендацыі, так і ў выніку таго, што супольнасць будзе вымушаная выдаткаваць час на высвятленне пытання.

Калі Вы ўсё яшчэ лічыце, што Вам хоць бы што, і ўсё адно хочаце змясціць уласную біяграфію у Вікіпедыі, слушным чынам зрабіць гэта будзе далейшае. Не спрабуйце самі ствараць артыкул. Размясціце падрыхтаваны Вамі тэкст у выглядзе нарыхтоўкі ва ўласную прастору і спытайцеся меркавання супольнасці. Гэта дасць Вам магчымасць атрымаць незалежныя водгукі, дазволіць выявіць неўсвядомленыя ўпадабанні, а таксама прадэманструе вашу добрую волю і гатовасць паставіць інтарэсы Вікіпедыі вышэй за Вашыя ўласныя.

Зноскі

  1. Rogers Cadenhead.. Wikipedia Founder Looks Out for Number 1 (англ.). cadenhead.org.
  2. Petronella Wyatt (22 красавіка 2007). "Wicked-pedia: 'Why the online encyclopedia makes me want to scream'"(англ.). Daily Mail.

Гл. таксама

правіць