Вікіпедыя:Да выдалення
|
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. |
![]() |
---|
|
На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
АльтэрнатывыПравіць
Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:
- Артыкул можна выдаліць «хутка» без абмеркавання: выпадкі яўнага вандалізму, машынны пераклад ці іншая мова тэксту, крытычна малы памер, тэставыя старонкі і падобнае (гл. падрабязней Вікіпедыя:Хуткае выдаленне).
- Артыкул парушае аўтарскія правы: глядзіце змешчаную там інструкцыю.
- Артыкул проста вандалізаваны: адкаціце яго да звычайнай версіі
- Назва некарэктна ці ненейтральна: Вікіпедыя:Да перайменавання ці (у відавочных выпадках) пераймянуйце самі.
- Артыкул трэба аб’яднаць з іншым артыкулам: Вікіпедыя:Да аб’яднання.
- Артыкул трэба падзяліць на некалькі: Вікіпедыя:Да падзелу.
- Артыкул патрабуе паляпшэння ці іншай змены: напішыце пра гэта на старонку абмеркавання артыкула ці пастаўце на артыкул адпаведны шаблон (гл. Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння і Шаблон:rq) або змяніце артыкул самі.
Выстаўленне старонкі да выдаленняПравіць
- Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
- Стварыце тэму на гэтай старонцы.
Значкі для галасаванняПравіць
Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:
Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.
Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.
Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:
Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.
Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Выдаліць і
Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.
Бягучыя абмеркаванніПравіць
Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху
Ануфрый БагдановічПравіць
- Выдаліцьзначнасць? Альтэрнатыва: інфармацыю перанесці ў спіс "Вілейскія павятовыя маршалкі".--Rymchonak (размовы) 09:45, 4 жніўня 2022 (+03)
- Пакінуць першы хлопец на павеце. Інфармацыя пра сямейныя сувязі ў артыкуле пра павятовых маршалкаў недарэчная. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:17, 4 жніўня 2022 (+03)
Ян Война-ЯсянецкіПравіць
- Выдаліць Значнасць? Альтэрнатыва: перанесці ў арт. "Война-Ясянецкія"? --Rymchonak (размовы) 13:56, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Звестак замала і яны няпэўныя. Перанесці ў артыкул пра род.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Кароткі. Перанесці ў артыкул пра род. --VladimirZhV (размовы) 19:39, 1 жніўня 2022 (+03)
Рыгор Война-ЯсянецкіПравіць
- Выдаліць Значнасць? Альтэрнатыва: перанесці ў арт. "Война-Ясянецкія"? --Rymchonak (размовы) 13:54, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Звестак замала і яны няпэўныя. Перанесці ў артыкул пра род.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Перанесці ў артыкул пра род. --VladimirZhV (размовы) 19:40, 1 жніўня 2022 (+03)
- Пакінуць. Значнасць: ураднік, фундатар храма, на якога ўжо стаіць спасылка з адпаведнага артыкула. Няпэўныя звесткі: Крыніца аўтарытэтная стаіць. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:20, 4 жніўня 2022 (+03)
- Таксама падумаў, што калі фундатар храма і пра гэта маюцца звесткі, то для значнасці дастаткова. Але пасля паглядзеў, што зараз у артыкуле Свята-Мікалаеўская царква (Ясянец) ёсць адзін сказ "Будаўніцтва царквы Святога Мікалая ў маёнтку Ясянец фундаваў у 1638 г. мазырскі мечнік Рыгор Война-Ясянецкі разам з жонкай Хрысцінай з Улатоўскіх" — і ён змяшчае ўвесь карысны змест цяперашняга артыкула Рыгор Война-Ясянецкі (адзно што ў рода быў герб «Гакі» не сказана). Больш пра гэтага мечніка нічога не вядома. Таму можна ў артыкуле пра храм змяняць спасылку на Войны-Ясянецкія, туды дадаць інфармацыю пра прадстаўнікоў, і нічога не згубіцца. Ну і ў ЭВКЛ адзін артыкул пра род, нават абзацы пра прадстаўнікоў не выдзяляюцца — відавочна, з-за недахопу інфармацыі. --Artsiom91 (размовы) 10:39, 4 жніўня 2022 (+03)
Канстанцін Война-ЯсянецкіПравіць
- Выдаліць Значнасць? Альтэрнатыва: перанесці ў арт. "Война-Ясянецкія"? --Rymchonak (размовы) 13:53, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Звестак замала і яны няпэўныя. Перанесці ў артыкул пра род. Аднак, варта ўлічыць што земскі пісар даволі значная пасада, калі знойдзецца больш звестак, то можна будзе і пакінуць.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 1 жніўня 2022 (+03)
- Якіх звестак? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:21, 4 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Кароткі. Перанесці ў артыкул пра род.--VladimirZhV (размовы) 19:40, 1 жніўня 2022 (+03)
Януш БаратынскіПравіць
Значнасць прадмету артыкула не паказана. Адзіная згадка як пра павятовага ўрадніка невысокага ўзроўню. --JerzyKundrat (размовы) 19:56, 30 ліпеня 2022 (+03)
- Выдаліць. Звестак замала. Перанесці ў артыкул пра род.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Кароткі. Перанесці ў артыкул пра род. --VladimirZhV (размовы) 19:41, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Кароткі. Перанесці ў артыкул пра род.--Rymchonak (размовы) 15:06, 3 жніўня 2022 (+03)
Мікалай Іванавіч БаратынскіПравіць
Значнасць прадмету артыкула не паказана. адно наяўнасць радаводу. --JerzyKundrat (размовы) 19:50, 30 ліпеня 2022 (+03)
- Выдаліць. Звестак замала. Перанесці ў артыкул пра род.--Artsiom91 (размовы) 18:39, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Перанесці ў артыкул пра род. Мяркую, што няма патрэбы пісаць аб усіх землеўладальніках ВКЛ. --VladimirZhV (размовы) 19:43, 1 жніўня 2022 (+03)
- Выдаліць. Перанесці ў артыкул пра род.--Rymchonak (размовы) 15:07, 3 жніўня 2022 (+03)
Браніслаў МінейкаПравіць
ВынікПравіць
Артыкул дапоўнены і захаваны. --JerzyKundrat (размовы) 09:48, 31 ліпеня 2022 (+03)
АрхіўПравіць
Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.