Андская коткаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул пашыраны і пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 20:10, 24 снежня 2018 (MSK)

Шаблон:Удзельнікі чэмпіянату свету па футболе 2018Правіць

ВынікПравіць

Абгрунтавання і адзінай сістэмы ўжывання гэтага і падобных шаблонаў не прапанавана, таму шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 20:04, 24 снежня 2018 (MSK)

РыскаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапрацаваны і пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 23:37, 18 снежня 2018 (MSK)

Пуцін хуйло!Правіць

ВынікПравіць

Артыкул дапоўнены і зараз можа паўнавартасна існаваць у асноўнай прасторы як асобны артыкул. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 20:39, 16 снежня 2018 (MSK)

Павел ШылакПравіць

ВынікПравіць

За дзесяць дзён значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:21, 8 снежня 2018 (MSK)

АўтофазіроўкаПравіць

ВынікПравіць

За два тыдні артыкул не выпраўлены. Таму выдаляем. Жадаючыя могуць распачаць артыкул наноў над правільнай назвай і будуць лічыцца аўтарамі.--Artsiom91 (размовы) 01:18, 8 снежня 2018 (MSK)

Шаблон:Склад ФК Барселона 17 мая 2006Правіць

ВынікПравіць

Супраць выдалення нікога. Шаблон прыбраны з артыкулаў і выдалены.--Artsiom91 (размовы) 21:49, 8 снежня 2018 (MSK)

Файлы, укладзеныя ўдзельнікам Алесь БондарПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, усе файлы, акрамя вокладак (якім дададзена абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання), выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:02, 7 снежня 2018 (MSK)

Галоўныя архітэктары БабруйскаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул пакінуты з выстаўленнем шаблона {{Інфармацыйны спіс}}.--Artsiom91 (размовы) 16:26, 1 снежня 2018 (MSK)

Файл:Мінскі гарадавыПравіць

ВынікПравіць

Уклаў новую версію файла з малым разрозненнем, якое дапушчальна для добрасумленнага выкарыстання. У артыкуле выглядае не горш. Такім чынам файл пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 16:24, 1 снежня 2018 (MSK)

А ў мяне ў артыкуле выглядае нашмат горш — размытая выява. Трэба вяртаць стары варыянт фота, тым больш, што правілы не абмяжоўваюць. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:45, 1 снежня 2018 (MSK)
Так, трохі размытая, але тут энцыклапедыя а не фотавыстаўка. Сваю функцыю — дапамагчы пазнаць помнік — выява выконвае. Можна загрузіць у трохі большай якасці (240*360 напрыклад), аднак тое што было спачатку — адназначна занадта перабольшана.--Artsiom91 (размовы) 17:02, 1 снежня 2018 (MSK)
Але гэта мастацкі твор, і сэнс ілюстрацыі ў прэзентацыі ягоных выгляду і мастацкіх якасцей. Я магу разглядаць гэта як недастатковасць «для выканання пастаўленай задачы». --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:11, 1 снежня 2018 (MSK)
У шаблоне добрасумленнага выкарыстання ў файле напісана "ілюстрацыя аб'екта грамадскай цікаўнасці", а не "дэманстрацыя мастацкіх якасцей" (ды і гэта ізноў жа не мэта Вікіпедыі). У шаблоне {{Несвабодны файл}} стаіць "Нізкае разрозненне=так", што раней не адпавядала дакументацыі шаблона, дзе сказана На практыцы памер растравага малюнка не павінен перавышаць 300 пікселаў у шырыню і ў вышыню (такім чынам, памер выявы не будзе перавышаць 0,1 мегапіксела). Калі патрабуецца большае разрозненне — растлумачце навошта. Ну і вышэй было сказана пра азрозненне/якасць павінны быць мінімальна магчымымі, першапачатковая выява гэтаму не задавальняла. За тыдзень ніякія праблемы не былі выпраўлены, таму былі ўсе падставы паменшыць файл. Калі ласка, прыводзьце ўсё ў парадак і ўкладайце файл рэальна мінімальнага памеру для выканання пастаўленай мэты (калі цяперашні лічыце недастатковым), і надалей уважліва за гэтым сачыце пры выкарыстанні несвабодных файлаў.--Artsiom91 (размовы) 17:24, 1 снежня 2018 (MSK)

505 да н.э.Правіць

ВынікПравіць

Хоць-якая інфармацыя дададзена, таму артыкул пакінуты з выстаўленнем шаблона {{Дапісаць}}.--Artsiom91 (размовы) 16:29, 1 снежня 2018 (MSK)

Старасельскі лесапільны заводПравіць

ВынікПравіць

Ужо даволі шмат падобных кароткіх артыкулаў перанесена ў артыкулы пра населеныя пункты, напрыклад Ялізаўскі лесапільны завод. Таму мае сэнс працягваць такую практыку. Змест перанесены ў артыкул Старое Сяло (Мінскі раён), зроблена перасылка.--Artsiom91 (размовы) 17:39, 24 лістапада 2018 (MSK)

Катэгорыя:Басейны рэк паводле краінПравіць

ВынікПравіць

Супраць выдалення нікога, прапанаваныя выдаленні і пераносу выкананы.--Artsiom91 (размовы) 17:03, 24 лістапада 2018 (MSK)

Рой МурПравіць

ВынікПравіць

Займаў пасаду старшыні Вярхоўнага Суда Алабама, атрымаў пэўную вядомасць, што распісана ў англавікі. Таму артыкул пакінуты. Запытаць паляпшэнне можна кожны на старонцы Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння або прастаноўкай шаблонаў.--Artsiom91 (размовы) 17:01, 24 лістапада 2018 (MSK)

Тэатр аднаго акцёра «Крык»Правіць

ВынікПравіць

За два тыдні артыкул не выпраўлены і жадаючых выправіць няма. Выдалена.--Artsiom91 (размовы) 17:04, 24 лістапада 2018 (MSK)

Катэгорыя:Рэжучыя інструментыПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена пад назву Катэгорыя:Рэзныя інструменты.--Artsiom91 (размовы) 17:06, 24 лістапада 2018 (MSK)

Навагрудская вобласцьПравіць

ВынікПравіць

Крыніцы на афіцыйнае існаванне вобласці не прыведзены. Змест перанесены ў артыкул Баранавіцкая вобласць, старонка зроблена перасылкай на яго.--Artsiom91 (размовы) 17:50, 24 лістапада 2018 (MSK)

Мікалаеўская чыгункаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул быў трохі папраўлены, аднак усё адно змяшчаў вялікую колькасць памылак, якія рабілі тэкст цяжкачытальным. Таму з артыкула выкінуты амаль увесь змест, пакінута прэамбула, дзе няма памылак. Калі хто захоча, зможа з гісторыі правак выцягнуць змест, выправіць яго і вярнуць.--Artsiom91 (размовы) 17:19, 24 лістапада 2018 (MSK)

Ілля ВасілевічПравіць

ВынікПравіць

Дададзена спасылка на "вязень сумлення", аднак няма прызнання міжнароднымі арганізацыямі. Такім чынам значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 17:25, 24 лістапада 2018 (MSK)

Алег ГнедчыкПравіць

ВынікПравіць

Дададзена спасылка на "вязень сумлення", аднак няма прызнання міжнароднымі арганмзацыямі. Такім чынам значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 17:24, 24 лістапада 2018 (MSK)

Фёдар МірзаянаўПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 17:23, 24 лістапада 2018 (MSK)

Геаграфія Мальтыйскага ордэнаПравіць

ВынікПравіць

Змест перанесены ў новы артыкул-стаб Мальтыйскі Ордэн (было б добра яго дапоўніць да нармальнага), аосбны артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 17:30, 24 лістапада 2018 (MSK)

Гардэроб (Хронікі Нарніі)Правіць

ВынікПравіць

Артыкул прыведзены да прымальнага стану і пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 21:28, 4 лістапада 2018 (MSK)

Вікіпедыя:Праект:Выбраныя выявыПравіць

ВынікПравіць

Старонка выдалена аўтарам тэксту. --JerzyKundrat (размовы) 00:36, 31 кастрычніка 2018 (MSK)

Уладзімір Аляксеевіч СаечнікаўПравіць

ВынікПравіць

Пераклад выпраўлены, палепшана афармленне. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 21:12, 3 лістапада 2018 (MSK)

Беларуская святыняПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана. Старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 21:17, 3 лістапада 2018 (MSK)

1811 год у гісторыі астраномііПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапоўнены і зараз мае дастатковы змест, каб існаваць асобна. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 23:42, 25 кастрычніка 2018 (MSK)

Партал:Актуальныя падзеіПравіць

ВынікПравіць

Старонка абноўлена і захавана, аднак пры адсутнасці абнаўлення ў далейшым можа быць выстаўлена на выдаленне ізноў.--Artsiom91 (размовы) 23:04, 23 кастрычніка 2018 (MSK)

Адмірал СерпінекПравіць

ВынікПравіць

Артыкул палепшаны да прымальнага ўзроўню стаба. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 23:34, 25 кастрычніка 2018 (MSK)

SolbegSoftПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 23:37, 25 кастрычніка 2018 (MSK)

Aligned CodeПравіць

ВынікПравіць

Аўтарытэтныя крыніцы не прыведзены, аўтар фактычна пагадзіўся з выдаленнем. Старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 23:39, 25 кастрычніка 2018 (MSK)

RC4WDПравіць

ВынікПравіць

Старонка не паляпшаецца. Выдалена.--Artsiom91 (размовы) 23:06, 23 кастрычніка 2018 (MSK)

Уладзiслаў Валянцiнавiч КазакевiчПравіць

ВынікПравіць

Старонка Вікіпедыя:Значнасць асоб зацверджана ў якасці рэкамендацыі, заўваг па яе змесце не было, таму артыкул пакінуты згодна з рэкамендацыяй.--Artsiom91 (размовы) 23:08, 23 кастрычніка 2018 (MSK)

Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул быў выпраўлены, пакінуты толькі факты, якія не парушаюць аўтарскіх правоў. Артыкул захаваны.--Artsiom91 (размовы) 21:35, 17 кастрычніка 2018 (MSK)

НырчаПравіць

ВынікПравіць

Не дапрацоваецца. Змест перанесены на старонку Хорск, асобны артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 21:14, 16 кастрычніка 2018 (MSK)

Шаблон:Нямецкае дрэва танкаў гульні World of TanksПравіць

ВынікПравіць

Супраць выдалення нікога. Змест шаблонаў падстаноўкай захаваны ў артыкуле World of Tanks, самастойныя старонкі шаблонаў выдалены.--Artsiom91 (размовы) 21:31, 17 кастрычніка 2018 (MSK)

БелградПравіць

ВынікПравіць

Слова "Белград" пісьменнае (няма там "ре" ці чагось падобнага), проста па-іншаму пастаўлены націск. Такое напісанне сустракаецца, напрыклад тут, таму перасылку трэба мець. Прайсціся па артыкулах і выправіць у іх "Белград" на "Бялград", каб не параджаць непісьменнасць, можа кожны.--Artsiom91 (размовы) 10:49, 6 кастрычніка 2018 (MSK)

КаментарыіПравіць

Няправільны націск — гэта і ёсць непісьменнасць. То трэба рабіць перанакіраванне Арша (Орша), Москва і г.д. Напісанні ў Гугле можна знайсці якія заўгодна.--Liashko (размовы) 15:16, 6 кастрычніка 2018 (MSK)

Калі знойдзеце "Арша" і "Москва", то можаце ствараць перасылкі. Непісьменнасць трэба ў тэксце артыкулаў прыбіраць, а не ў перасылках, хтосьці прапіша недзе ўбачанае "Белград" і знойдзе патрэбны артыкул.--Artsiom91 (размовы) 18:25, 6 кастрычніка 2018 (MSK)

Шаблон:Тэксты/Шапка даведкі шаблонаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:51, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Шаблон:Тэксты/Даведка шаблонаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:50, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Даведка:Шаблон:!Правіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:49, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Даведка:Шаблоны/узор 1, даведкаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:48, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Даведка:Шаблон:Тэксты/Даведка шаблонаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:47, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Даведка:Шаблоны/узор 1Правіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:45, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Даведка:ЗместПравіць

ВынікПравіць

Старонка перанесена пад назву Вікіпедыя:Даведка без захавання перасылкі. Спасылкі на старонку выпраўлены. Сама старонка пакінута для магчымага дапаўнення.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 16 кастрычніка 2018 (MSK)

Даведка:Змест/Першыя крокіПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:44, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Вікіпедыя:Пра крыніцыПравіць

ВынікПравіць

Дубль Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы без дадатковага карыснага зместу. Супраць выдалення нікога. Старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 14:53, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Шаблон:АктуальнаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, шаблон выдалены.--Artsiom91 (размовы) 14:01, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

КіраўнікПравіць

ВынікПравіць

Артыкул не выпраўлены, крыніцы не з’явіліся, змест застаўся публіцыстычным. Выдалена.--Artsiom91 (размовы) 19:53, 16 кастрычніка 2018 (MSK)

КаментарыйПравіць

Буду ствараць перакладам з рускай. Спадар Арцём, вы не будзеце супраць, калі я вынесу гэта на выдаленне ў ТараВікі з вашым жа каментарыем ("шмат тэксту, няма крыніц")? І пытанне не па тэме: чаму некаторыя рускія ў нас ьевічы, а некаторыя евічы (па бацьку), і пераносіць нельга? З павагай, Севастополец (размовы) 23:25, 16 кастрычніка 2018 (MSK)

Вядома можна ствараць артыкул наноў, калі яго змест будзе адпавядаць правілам Вікіпедыі. Можаце выносіць любыя артыкулы на выдаленне ў любых раздзелах, на словы "шмат тэксту, няма крыніц" аўтарскіх правоў няма, але спасылацца на мяне не варта, бо я так казаў выключна пра артыкул у гэтым раздзеле. Пераносіць ьевічы/евічы не варта таму, што зараз няма яўнага кансэнсусу супольнасці наконт таго як варта пісаць, і адзінкавыя пераносы пры адсутнасці дакладнага правіла могуць толькі выклікаць раздражненне некаторых удзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 23:48, 16 кастрычніка 2018 (MSK)
Разумею, але атрымліваецца, што кожны піша, як хоча? Правіл няма? З павагай, Севастополец (размовы) 00:03, 17 кастрычніка 2018 (MSK)
Тэкст правіл беларускай мовы складзены так, што абодва варыянты дапушчальныя, абодва сустракаюцца ў даведніках імёнаў і ўжываюцца. Пакуль кансэнсусу супольнасці (і аформленага правіла) на гэты конт няма, кожны сапраўды можа пісаць як хоча.--Artsiom91 (размовы) 00:21, 17 кастрычніка 2018 (MSK)

ПланаваннеПравіць

ВынікПравіць

Артыкул не выпраўлены, крыніцы не з’явіліся, змест застаўся публіцыстычным і толькі дапоўніўся публіцыстыкай; няма нават вызначэння паняцця "планаванне". Выдалена.--Artsiom91 (размовы) 19:55, 16 кастрычніка 2018 (MSK)

Валянцін АгееўПравіць

ВынікПравіць

Асобная ад гурта значнасць не паказана. Няма нават мінімальнай біяграфічнай інфармацыі: дзе і калі нарадзіўся, дзе вучыўся. Таму звесткі перанесены ў артыкул Камэлот#Удзельнікі, асобная старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 13:29, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Іван ШылаПравіць

ВынікПравіць

За тры тыдні значнасць не паказана, супраць выдалення нікога. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 13:52, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

ГЭС калгаса «Перамога»Правіць

ВынікПравіць

Асобная значнасць не паказана, супраць выдалення нікога. Звесткі перанесены ў Друць#На рацэ, асобная старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 13:18, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Файл:Караткевіч і кацяняты.jpgПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, файл выдалены. У будучыні згодна з праектам Вікіпедыя:Хуткае выдаленне#Файлы такія файлы прапануецца выдаляць праз тыдзень пасля прастаноўкі шаблона {{да выдалення}} без абмеркавання і папярэджання.--Artsiom91 (размовы) 13:10, 7 кастрычніка 2018 (MSK)

Русский ПорядокПравіць

ВынікПравіць

За два месяцы значнасць не паказана, крыніц няма. Артыкул выдалены, кароткія звесткі пра газету дададзены ў артыкул Рускае нацыянальнае адзінства.--Artsiom91 (размовы) 21:41, 17 кастрычніка 2018 (MSK)

Трапічны шторм Хасэ (2011)Правіць

ВынікПравіць

Змест неактуальны. Назва артыкула будзе мець REDIRECT на арт. Сезон атлантычных ураганаў 2011.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:13, 27 верасня 2018 (MSK)

Камароўская ГЭСПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапрацаваны, прыведзены крыніцы, якія паказваюць значнасць. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 01:50, 27 верасня 2018 (MSK)

Вікіпедыя:Праект:Гісторыя:Спіс найбольш значных гістарычных часопісаўПравіць

ВынікПравіць

Непатрэбная старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 01:46, 27 верасня 2018 (MSK)

Computational linguisticsПравіць

ВынікПравіць

Слова "кампутар" выпраўлена, пастаўлены шаблон {{Арфаграфія}}, артыкул перанесены пад назву Камп’ютарная лінгвістыка і пакінуты. Існаваў таксама артыкул Вылічальная лінгвістыка, магчыма варта іх аб’яднаць.--Artsiom91 (размовы) 01:40, 27 верасня 2018 (MSK)

Гісторыя музейнай справы (гістарычная музеялогія)Правіць

ВынікПравіць

Змест перанесены ў артыкул Музеязнаўства, асобная старонка з-за грувысткай назвы выдалена.--Artsiom91 (размовы) 01:59, 27 верасня 2018 (MSK)

Нацыянальныя музеіПравіць

ВынікПравіць

Змест перанесены на старонку Спіс нацыянальных музеяў, зроблена перасылка.--Artsiom91 (размовы) 01:43, 27 верасня 2018 (MSK)

Дзяржаўны органПравіць

ВынікПравіць

Змест вельмі кароткі і слоўнікавы, што парушае правіла Вікіпедыя — не слоўнік.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:10, 27 верасня 2018 (MSK)

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасціПравіць

ВынікПравіць

Намінацыя хутка закрыта з захаванннем артыкула. Аргументы пры выстаўленні не адпавядаюць рэчаіснасці, што дазваляе разглядаць намінацыю як тролінг. IP 46.72.210.210 заблакаваны на 3 дні.--Artsiom91 (размовы) 10:48, 16 верасня 2018 (MSK)

Беларуская партыя свабодыПравіць

ВынікПравіць

Артыкул насамрэч выстаўляўся на выдаленне ў 2013 годзе, тады быў дапрацаваны і пакінуты. Зараз дапрацаваны яшчэ больш, таму пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 00:40, 16 верасня 2018 (MSK)

Ландыш НігмэтзянаваПравіць

ВынікПравіць

За два тыдні артыкул не палепшыўся і жадаючых выратаваць няма. Спасылкі не працуюць. Выдалена як машынны пераклад і праз адсутнасць значнасці.--Artsiom91 (размовы) 01:47, 7 верасня 2018 (MSK)

Даніял Кенжетаевич АхметаўПравіць

ВынікПравіць

Артыкул выпраўлены, перанесены пад назву Даніял Кенжэтаевіч Ахметаў і пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 01:36, 7 верасня 2018 (MSK)

Знакі паштовай аплаты Украіны (2017)Правіць

ВынікПравіць

Артыкул выпраўлены і пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 01:34, 7 верасня 2018 (MSK)

21vek.by (Кампанiя)Правіць

ВынікПравіць

Рэкламнага зместу няма, артыкул цалкам энцыклапедычны, праблемы, калі і былі, выпраўлены. Артыкул перанесены пад назву 21vek.by і пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 00:29, 7 верасня 2018 (MSK)

1870-я гады ў гісторыі кіноПравіць

ВынікПравіць

Кіно ў гэтыя гады ўжо было, ёсць інтэрвікі, маюцца перспектывы напаўнення. У такіх умовах артыкул не горшы за іншыя храналагічныя пералікі з пачатковым зместам. Таму асобны артыкул пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 01:31, 7 верасня 2018 (MSK)

1860-я гады ў гісторыі кіноПравіць

ВынікПравіць

Кіно ў гэтыя гады яшчэ не было, няма інтэрвік і перспектыў напаўнення. Змест перанесены на старонку XIX стагоддзе ў гісторыі кіно, асобны артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:29, 7 верасня 2018 (MSK)

Яніна Міхайлаўна ГермановічПравіць

ВынікПравіць

Згадваецца як ахвяра рэпрэсій і жонка свайго мужа, і таго і таго недастакова для значнасці. У артыкуле пра мужа ёсць кароткія біяграфічныя звесткі пра жонку, гэтага дастаткова. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:20, 7 верасня 2018 (MSK)

Віктар Іванавіч КастыркаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапрацаваны, дададзена спасылка. Нават калі не прымаць крытэрыі іншых вікіпедый, то мусім карыстацца агульнымі крэтэрыямі значнасці, тэма артыкула дастаткова падрабязна асвечваецца ў незалежных аўтарытэтных крыніцах, таму тэма мае права быць прадстаўленай у Вікіпедыі. Наконт пытання распрацоўкі адзіных крытэрыяў і розніцы паміж кіраўнікамі розных гарадоў, то яго можна смела ўздымаць, але па-за межамі дадзенай намінацыі, бо прамых адносін да яе няма. Артыкул пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 01:10, 7 верасня 2018 (MSK)

ПіндосПравіць

ВынікПравіць

За два месяцы артыкул толькі нязначна пашыраны. Змест фактычна расказвае значэнне і паходжанне (вельмі коратка) слова, што парушае правіла Вікіпедыя — не слоўнік. Існаваць артыкул пра слова мае права, але толькі калі ў ім ёсць значны аб’ём энцыклапедычннай інфармацыі (напрыклад гістарычных і статыстычных падрабязнасцей), чаго зараз няма. Таму артыкул выдалены. Калі з’явяцца жадаючыя значна дапоўніць, то артыкул можа быць адноўлены ва ўласнай прасторы.--Artsiom91 (размовы) 00:57, 7 верасня 2018 (MSK)

Кадравы рэестрПравіць

ВынікПравіць

Артыкул не паляпшаецца, крыніц няма і самастойнай значнасці не бачна. Змест перанесены ў Дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 00:47, 7 верасня 2018 (MSK)

Абрахам Мошэ БернштэйнПравіць

ВынікПравіць

У артыкуле ёсць незалежныя крыніцы, якія дастаткова падрабязна асвячаюць дзейнасць асобы. Таму артыкул адпавядае агульным крэтэрыям значнасці, што пры адсутнасці больш дакладных крытэрыяў з’яўляецца дастатковым, каб артыкул пакінуць. І "значнасць па спасылках" гэта менавіта тая, якая і павінна быць у Вікіпедыі. Артыкул пакінуты.--Artsiom91 (размовы) 00:39, 7 верасня 2018 (MSK)

Маніпуляцыі фактамі: латвійскі варыянтПравіць

ВынікПравіць

Машынны пераклад выпраўлены, спасылкі з пацвярджэннем значнасці прадмету артыкулу пададзены. Старонка захавана. --JerzyKundrat (размовы) 17:31, 5 жніўня 2018 (MSK)

Ягор Сяргеевіч АзаркевічПравіць

ВынікПравіць

Значнасць асобы не пацверджана аўтарытэтнымі крыніцамі. Старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 12:06, 2 жніўня 2018 (MSK)

Неа-эламіцкае пісьмоПравіць

ВынікПравіць

Кароткі артыкул без крыніц, сутнасці амаль не раскрывае. Інтэрвік няма, і з чым можна звязаць — ёсць толькі здагадкі. Пытанні і па правільнасці назвы. У такіх умовах карысць артыкула роўная нулю, калі не шкодзіць. Артыкул выдалены, жадаючыя могуць стварыць новы артыкул на дадзеную тэму з крыніцамі, інтэрвікамі і пацверджанай назвай і будуць лічыцца аўтарамі.--Artsiom91 (размовы) 12:41, 2 жніўня 2018 (MSK)

Саюз рускіх суполак ПрыднястроўяПравіць

ВынікПравіць

Значнаць грамадскай арганізацыі не пацверджана аўтарытэтнымі крыніцамі. Старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 12:11, 2 жніўня 2018 (MSK)

МумуПравіць

ВынікПравіць

Машынны пераклад выпраўлены не быў. Старонка выдалена. --JerzyKundrat (размовы) 13:49, 26 ліпеня 2018 (MSK)

Новае радыёПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапрацавана, прыведзены спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Рэспубліканская радыёхваля, якая працуе больш за 10 гадоў і асвятляецца незалежнымі крыніцамі — дастаткова для значнасці. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 23:06, 18 ліпеня 2018 (MSK)

OmnicronПравіць

ВынікПравіць

Хутка выдалена як кароткі машынны артыкул пра фільм з сумніўнай значнасцю, які толькі плануецца здымаць.--Artsiom91 (размовы) 09:18, 10 ліпеня 2018 (MSK)

Цеплавая машынаПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапоўнены да прымальнага ўзроўню. Пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 09:13, 10 ліпеня 2018 (MSK)

Змест Катэгорыя:Старонкі да хуткага выдаленняПравіць

ВынікПравіць

Спадар Дзяніс, дзякуй, артыкулы пра гэтыя галактыкі насамрэч існавалі, але пад іншымі назвамі. Зрабіў для усіх старонак з катэгорыі Катэгорыя:Старонкі да хуткага выдалення адкат і стварыў перасылкі (пакуль падвойныя, але ботам потым будуць аўтаматычна выпраўлены). Жадаючыя могуць ствараць пакуль неіснуючыя перасылкі са старонкі паламаных перасылак, простым пошукам знаходзячы патрэбныя старонкі. Намінацыю закрываю.--Artsiom91 (размовы) 21:33, 5 ліпеня 2018 (MSK)

Рома СвечнікаўПравіць

ВынікПравіць

У артыкула прыведзены спасылкі і факты, якія пацвярджаюць цікавасць на асобы і надаюць значнасць. Такім чынам пакідаем.--Artsiom91 (размовы) 22:04, 5 ліпеня 2018 (MSK)

Аляксей Аляксеевіч КарпенкаПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 22:02, 5 ліпеня 2018 (MSK)

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі БеларусьПравіць

ВынікПравіць

Змест перанесены ў артыкул Дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, старонка пераўтворана ў перасылку.--Artsiom91 (размовы) 21:56, 5 ліпеня 2018 (MSK)

Беларуская вуліца (Стэрлітамак)Правіць

ВынікПравіць

Нягледзячы на падведзены раней вынік, дзе прапаноўваліся пэўныя крытэрыі для існавання артыкулаў пра вуліцы, некаторыя ўдзельнікі ініцыявалі гэтае абмеркаванне, дзе лічаць магчымым ацэньваць права пэўнага артыкула на існаванне на ўласны густ, не пацвярджаючы і не выступаючы супраць прапанаваных раней крытэрыяў і не прапануючы свае. Гэты шлях у нікуды, бо ў нас маецца шмат іншых артыкулаў пра вуліцы (напрыклад мінскія), і вызначаць на ўласны густ проста немэтазгодна, патрэбныя канкрэтныя крытэрыі. Супраць маіх удакладняючых прапаноў ніхто не выступіў, таму прымаем іх у якасці дзейных правілаў (па меншай меры да таго часу, пакуль нехта не прапануе альтэрнатыўны варыянт). Такія чынам:

  1. Артыкул пра любую вуліцу (як і пра любы населены пункт) мае права на існаванне ў Вікіпедыі з пункту гледжання значнасці
  2. Артыкул пра вуліцу адпавядаць мінімальным патрабаванням па змесце, інакш ён можа быць высунуты на выдаленне ці нават выдалены хутка. Артыкул адпавядае мінімальным патрабаванням, калі мае мінімум адзін нетрывіяльны факт (які нельга знайсці наўпрост на геаграфічнай карце), напрыклад з наступных:
    1. даўжыня вуліцы
    2. дата (хоць бы прыблізная) з’яўлення
    3. спасылкі, якія згадваюць пра вуліцу, адрозныя ад геаграфічных анлайн-сэрвісаў
    4. папярэднія назвы
    5. у гонар каго названа, калі гэта невідавочна (відавочнымі будуць вуліцы Леніна, Калініна, Кірава, Якуба Коласа і іншых шырока вядомых дзеячаў)
    6. згадкі пра вядомыя будынкі, мемарыяльныя дошкі, жыхароў вуліцы

Артыкул не будзе адпавядаць мінімальным патрабаванням, калі там ёсць толькі факты, які можна знайсці на анлайн-карце:

  1. ад якой да якой вуліцы ідзе
  2. што знаходзіцца на вуліцы (школы, магазіны — калі будынкі не ўяўляюць энцыклапедычнай цікавасці)
  3. што знаходзіцца каля вуліцы (чыгунка, аўтатраса на пэўны горад)
  4. трывіяльнае паясненне па назве (Камуністычная — у гонар камунізму, Леніну — у гонар Леніна)
  5. спасылка на геаграфічны анлайн-сервіс

Намінацыі артыкулаў на выдаленне, якія адпавядаюць змешчаным тут мінімальным патрабаванням, будуць адразу закрытыя з адпаведным тлумачэннем. Змяніць дадзеныя правілы можна прапановай новага варыянту на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл. Ну а дадзены артыкул пакідаем, бо ён адпавядае мінімальным патрабаванням.--Artsiom91 (размовы) 22:24, 5 ліпеня 2018 (MSK)

Сп. Artsiom91, і якім пунктам адпавядае дадзеная вуліца?
  1. Даўжыня з Google Maps, які, пры ўсёй павазе да дадзенага картаграфічнага сервіса, не мае ніякіх адносін да Дзяржаўнай метралагічнай службы РФ;
  2. Няма даты. Толькі з галавы ўзятае дзесяцігоддзе;
  3. Няма спасылак;
  4. Няма папярэдняй назвы → Увогуле, якім чынам папярэдняя назва ўплывае на значнасць. Вельмі сумніўны крытэрый;
  5. «Ганарлівая» назва → Таксама сумніўны крытэрый, бо ў Гішпаніі я аднойчы сустрэў горад, назвы вуліц у якім, былі названы ў гонар розных краін. Потым узяў той самы Google Maps, і быў вельмі здзіўлены, што такіх гарадоў вельмі шмат, і не толькі ў Гішпаніі, але і ў Італіі. І робяць яны гэта дакладна не для «ганарлівай» назвы, а толькі таму, каб не замарочвацца, бо асноўная частка гэтых вуліц знаходзіцца ў звычайных прамзонах;
  6. Ніякіх згадак пра «вядомых» таксама няма.

Так на якой падставе, гэты артыкул заслугоўвае цэлай энцыклапедыі?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:59, 5 ліпеня 2018 (MSK)

Артыкул захаваны па першых двух крытэрыях — даўжыні і даце. Факт іх наяўнасці ёсць (і гэтага дастаткова для гэтых крытэрыяў, крытэрыі звяртаюць увагу толькі на наяўнасць інфармацыі, а не на яе дакладнасць і правяральнасць), а насколькі яны афіцыйныя і аўтарытэтныя — ужо іншае пытанне. Можаце паставіць да фактаў у артыкуле шаблон {{крыніца?}}, пры адсутнасці крыніцы праз тыдзень факт выдаліць і паўторна выставіць артыкул на выдаленне праз адсутнасць нетрывіяльных фактаў. Калі Вам не падабаюцца крытэрыі, то прапаноўвайце свае на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл. У дадзеным абмеркаванні нават ніякіх спроб на прапанову альтэрнатыў не было, таму я і падвёў такі вынік.--Artsiom91 (размовы) 23:22, 5 ліпеня 2018 (MSK)
Былі ж прапановы па крытэрыях значнасці. Я думаю, што трэба выкарыстоўваць той жа падыход, што і да школ. У дачыненні да вуліц прапаноўваю наяўнасць хаця б трох крытэрыяў: вядомыя будынкі/паркі/помнікі, пражыванне на вуліцы вядомых людзей, шыльды вядомага чалавека/падзеі, значныя падзеі, доўгая гісторыя. Спадар Artsiom91, калі ласка, не ігнаруйце меркаванні іншых удзельнікаў, калі яны не супадаюць з Вашым. Па дадзеным пытанні бачна, што ў удзельнікаў розныя погляды. Думаю, у такіх выпадках больш ветліва вынесці пытанне на галасаванне, чым прымаць рашэнне самому, прапаноўваючы нязгодным пачынаць абмеркаванне па змене ўжо прынятага правіла. --Hanylka (размовы) 23:51, 5 ліпеня 2018 (MSK)
Спадарыня Hanylka, былі не прапановы, а толькі размовы. Я ў абмеркаванні патлумачыў, чаму такія крытэрыі будуць мець шмат праблем. Буду толькі за, калі Вы ці хтосьці іншы выведзеце іх на адпаведны ўзровень і прымеце. На жаль, меркаванне многіх ўдзельнікаў зводзіцца да таго, каб прыйсці на старонку "да выдалення" і сказаць "выдаліць/пакінуць" (чытай "падабаецца/не падабаецца"), як след не ўнікнуўшы ў праблему. І калі для адзінкавых артыкулаў такі падыход яшчэ можна прымяняць, то для масавых тэм (як вуліцы) ён проста непрымальны. З меркавання "выдаліць, не адпавядае крытэрыям" немагчыма зразумець, ці падтрымлівае ўдзельнік існаванне артыкула Вуліца Жудро (Мінск), падтрымлівае або не падтрымлівае прапанаваныя крытэрыі і чаму. На мой погляд няветліва менавіта спачатку пакінуць адзін сказ, праігнараваўшы ўсё абмеркаванне, а потым прыйсці і пачаць выстаўляць нейкія прэтэнзіі. Маё меркаванне тое, што трэба прыняць дакладныя крытэрыі і ўвогуле не вырашаць лёс канкрэтных артыкулаў абмеркаваннямі, на канкрэтна гэты артыкул мне ўсё роўна, калі супольнасць прыме іншыя правілы (ці хоць бы выдаліць непацверджаныя факты з артыкула), то хай ён і выдаляецца. Так, нязгодным прапаную даваць свой праект правілаў, бо прасцей за ўсё сказаць "я супраць", самому нічога не прапаноўваючы, але гэта не вядзе да паляпшэння працы Вікіпедыі. Яшчэ раз падкрэслю, што абмеркаванне доўжацца некалькі тыдняў, і за гэты час супраць прынятых у выніку крытэрыяў ніхто не выказаўся, не кажучы аб тым, што гэта не першае абмеркаванне па тэме. --Artsiom91 (размовы) 00:06, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Сп. Artsiom91 гэты арт. парушае: Вікіпедыя:Правяраемасць (у п. аўтарытэтныя крыніцы), Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя (п. 1.7) у канцы канцоў, Вікіпедыя:Значнасць. Першапачатковых Вашых крытэрыяў было дастаткова, аднак і паводле іх арт. павінен быў быць выдалены (размова вышэй). Хачу заўважыць, што і крытэрыі не з'яўляюцца «афіцыйнымі», таму кожны ўдзельнік БелВікі першапачаткова звяртаецца да асноўных па іерархіі, а гэта Вікіпедыя:Значнасць, а у гэтай вуліцы няма значнасці. «Падабаюцца, не падабаюцца»... калі супольнасць прыме Вашы, альбо каго-небудзь яшчэ крытэрыі за аснову, тады, на падставе іх, і будзем вырашаць. А пакуль: Значнасць? → ніякай → выдаляем. А Вашыя крытэрыі, калі ласка, на старонку Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл. Супольнасць (не-)прымае, і артыкул (не-)выдаляецца. А то атрымліваецца: частка удзельнікаў выказалася (абгрунтавана)   Супраць, а Вы «альтэрнатыў не было, таму я і падвёў такі вынік»! Шчыра кажучы, арыгінальны падыход. З такім поспехам, я і выдаліць яго магу з альтэрнатыўнай фармуліроўкай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:10, 6 ліпеня 2018 (MSK)
За дзесяць дзён (якія не ідзе абмеркаванне), па-першае, ніхто не выказаўся супраць прапаноў, па-другое, ніхто не казаў пра правяральнасць, пра "Чым не з’яўляецца Вікіпедыя" і іншыя абставіны. Усе Вашыя меркаванні наконт "Значнасць? → ніякай", якія павінны былі выказвацца ў свой час у адпаведным месцы, трэба было выказваць у свой час у адпаведным месцы. "частка удзельнікаў выказалася (абгрунтавана)   Супраць" — пакажыце супраць чаго (выдалення/захавання артыкулаў або прыняцця крытэрыяў?) і дзе абгрунтавана. Я падвёў вынік на падставе таго, што мэтай Вікіпедыі як сістэмнай энцыклапедыі з’яўляецца пошук нейкіх агульных правіл, заснаваных на кансэнсусе. Адсутнасць на працягу двух тыдняў супярэчанняў прапанове можна лічыць дасягненнем кансэнсусу, а казаць праз пэўны час "у мяне забыліся спытаць" паказвае толькі асабістую незадаволенасць ўдзельніка, але ніяк не яго заклапочанасць аб паляпшэнні агульнай працы Вікіпедыі. Апошнім часам у нашай супольнасці з вялікай цяжкасцю прымаюцца (а часцей не прымаюцца) пэўныя правілы, што і звязана з тым, што ўдзельнікі кажуць "супраць" і ўсё тут, паўтараючы па некалькі разоў нават пасля падведзенага выніку. Можаце не прызнаваць прынятыя крытэрыі і выдаляць артыкулы на ўласны густ, але хіба гэта прывядзе да паляпшэння працы ў Вікіпедыі? Таму, калі ласка, вызначцеся, ці сапраўды Вам цікава распрацоўка правіл і Вы гатовыя патраціць свой час на атрыманне дакладных крытэрыяў, або Вам па вялікай справе ўсё роўна, але проста хочацца выказаць уласнае меркаванне пра канкрэтны артыкул.--Artsiom91 (размовы) 00:27, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Абгрунтавана, бо ўсе выказаліся пра значнасць — галоўны крытэрый Вікіпедыі. Наконт тэрміна для выдалення, Сп. Арцём, тут не так даўно, некаторыя намінацыі і з паўгода не зачыняліся. Таму спяшацца, асабліва ў такім пытанні, дакладна не варта. Добра. Пачаў працу над праектам правіл «Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў». А пакуль, вяртайце ўсё назад, бо кансэнсусу, ну ніяк няма. Вы не будзеце супраць, калі некаторыя Вашы крытэрыі, будуць дублявацца ў праекце правіл?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:52, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Крытэрыі можаце ўключаць якія хочаце ў якім хочаце выглядзе, аўтарскага права на іх няма. Адно маё папярэдняе пажаданне да праекту — каб любы ўдзельнік пра любы артыкул мог дакладна сказаць, адпавядае ён крытэрыям або не (прыводзіў як прыклад Вуліца Жудро (Мінск), ці вось Вясёлкавая вуліца (Мінск), можна ўзяць любы іншы артыкул з катэгорыі Катэгорыя:Вуліцы Мінска). "вяртайце ўсё назад" — было б што вяртаць, падведзеныя ў выніку крытэрыі толькі часовыя і будуць зацёртыя новымі правіламі, а артыкул можна выдаліць калі заўгодна на падставе новых правіл, проста ўжо не ў гэтым абмеркаванні.--Artsiom91 (размовы) 01:00, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Дадзенае абмеркаванне з'яўляецца працягам абмеркавання выдалення артыкула 5-ы Падлесны завулак (Барысаў). Па першым артыкуле было пададзена 4 галасы за выдаленне артыкула, ніводнага голаса за захаванне артыкула і 2 каментарыя з меркаваннямі аб захаванні артыкула. Ва ўсіх каментарыях за выдаленне згадваецца адсутнасць значнасці. Па другім артыкуле было пададзена 4 галасы за выдаленне і 3 галасы за захаванне артыкула. Зноў жа ва ўсіх каментарыях за выдаленне згадваецца адсутнасць значнасці. Я не маю нічога супраць прапанаваных Вамі крытэрыяў прымальнага ўзроўню для вуліцы за выключэннем аднаго "Артыкул пра любую вуліцу мае права на існаванне ў Вікіпедыі з пункту гледжання значнасці". Для мяне непаразуменнем стала неаднаразовае згадванне неабходнасці значнасці артыкула і вынік пасля абмеркавання, што значнасць ёсць загаддзя. Я за вынясення дадзенага пытання на асобнае галасаванне за/супраць значнасці артыкулаў пра любую вуліцу на старонцы Вікіпедыя:Галасаванні. Сэнса вынясення зараз пытання на абмеркаванне я не бачу, бо не зразумела, што трэба абмяркоўваць крытэрыі значнасці ці мінімальныя патрабаванні. --Hanylka (размовы) 01:16, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Нагадаю, што старонка "да выдалення" з’яўляецца старонкай абмеркавання, а не галасавання, вынікі тут падводзяцца на падставе аргументаў а не колькасці галасоў, а галасы без тлумачэння могуць увогуле не ўлічвацца. "Няма значнасці" было асабістым меркаваннем удзельнікаў, без тлумачэння чаму значнасці няма, што трэба дапрацаваць для таго каб значнасць з’явілася і як высвятліць наяўнасць значнасці для адвольнай вуліцы. Прапановы крытэрыяў створаны на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў.--Artsiom91 (размовы) 09:52, 6 ліпеня 2018 (MSK)

Bamboo AirwaysПравіць

ВынікПравіць

Хутка выдалена як рэклама з несапраўднымі звесткамі (было сказана пра пачатак працы ў 2007 годзе і 2017 годзе, калі насамрэч 2018). Авіякампанія толькі замаўляе самалёты, палёты пачнуцца добра калі ў канцы года, таму пакуль аб значнасці не можа быць размовы.--Artsiom91 (размовы) 13:49, 26 чэрвеня 2018 (MSK)

Абель ВільПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапоўнены, значнасць персаналіі пацверджана, старонка захавана. --JerzyKundrat (размовы) 23:15, 22 чэрвеня 2018 (MSK)

Антон Аляксандравіч СомінПравіць

ВынікПравіць

Старонка дапоўнена спасылкай на аўтарытэтную крыніцу і захавана як стаб. --JerzyKundrat (размовы) 22:54, 22 чэрвеня 2018 (MSK)

XcasПравіць

ВынікПравіць

Нечытальны машынны пераклад хутка выдалены. --JerzyKundrat (размовы) 15:40, 20 чэрвеня 2018 (MSK)

Аблога Полацка гунаміПравіць

ВынікПравіць

Крыніцы пададзены, артыкул захаваны. --JerzyKundrat (размовы) 13:29, 21 чэрвеня 2018 (MSK)

Біблія і гомасексуальнасцьПравіць

ВынікПравіць

Артыкул дапоўнены крыніцамі і захаваны як стаб. --JerzyKundrat (размовы) 10:23, 19 чэрвеня 2018 (MSK)

5-ы Падлесны завулак (Барысаў)Правіць

ВынікПравіць

Значнасць завулка не паказана. Артыкул выдалены разам з іншымі малымі артыкуламі: 1-ы Падлесны завулак (Барысаў), 2-і Падлесны завулак (Барысаў), 3-і Падлесны завулак (Барысаў), 4-ы Падлесны завулак (Барысаў), Вуліца Тухачэўскага (Барысаў). У якасці крытэрыя існавання артыкула прымаецца наяўнасць нетрывіяльных фактаў, якія нельга проста так убачыць на карце. Да іх могуць адносіцца даўжыня вуліцы, паштовыя коды, гісторыя (дата з’яўлення, атрымання назвы), у гонар каго названа (калі гэта невідавочна), цікавыя будынкі і збудаванні на вуліцы. Артыкулы Падлесная вуліца (Барысаў) і Вуліца Братоў Вайнрубаў (Барысаў) застаюцца як прыклад мінімальна дапушчальнай інфармацыі для артыкула. Пры жаданні выдаленыя артыкулы можна аднавіць з давядзеннем хоць бы да такога мінімальнага стану.--Artsiom91 (размовы) 14:01, 18 чэрвеня 2018 (MSK)

Несвабодныя невыкарыстаныя файлыПравіць

ВынікПравіць

За два тыдні файлы не выкарыстаны і ўсе выдалены. У далейшым іх выдаленне будзе ажыццяўляцца без абмеркавання, праз месяц пасля выстаўлення шаблона {{да выдалення}} і папярэджання ўкладальніка (напрыклад як у гэтым выпадку). Пры гэтым такая намінацыя на выдаленне можа ажыццяўляцца любымі ўдзельнікамі (не толькі адміністратарамі).--Artsiom91 (размовы) 13:42, 18 чэрвеня 2018 (MSK)

Шабнам ХудайдодаваПравіць

ВынікПравіць

За тыдзень значнасць не паказана і артыкул не дапрацоўваецца. Старонка выдалена.--Artsiom91 (размовы) 00:49, 14 чэрвеня 2018 (MSK)

MoneyveoПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 22:34, 8 чэрвеня 2018 (MSK)

Баравой Віталь Міхайлавіч, протапрасвітарПравіць

ВынікПравіць

Артыкул перанесены пад назву Віталь Міхайлавіч Баравой, дапрацаваны і захаваны. --JerzyKundrat (размовы) 17:31, 8 чэрвеня 2018 (MSK)

Шаблон:КрыніцыПравіць

ВынікПравіць

Зместа ў шаблона няма, жадаючых перапрацаваць таксама. У артыкулах шаблон заменены ў асноўным на шаблон {{Зноскі}}, а сам выдалены. У будучыні можа быць адноўлены як паўнавартасны шаблон ці перасылка.--Artsiom91 (размовы) 01:08, 6 чэрвеня 2018 (MSK)

АгроэкспоПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана і арфаграфія таксама вельмі кульгае. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:16, 4 чэрвеня 2018 (MSK)

Дзяніс Сяргеевіч АксёнаўПравіць

ВынікПравіць

Значнасць не паказана. У рувікі старонка была выдалена яшчэ ў 2016 годзе. Артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:21, 4 чэрвеня 2018 (MSK)

БрыгандыПравіць

ВынікПравіць

Змест слоўнікавы, фактычна маецца толькі вызначэнне, без апісання дзейнасці і гістарычнай ролі. Старонка перанесена ў вікіслоўнік: wiktionary:be:брыганды, артыкул у вікіпедыі выдалены.--Artsiom91 (размовы) 01:25, 4 чэрвеня 2018 (MSK)

Оскар 1944Правіць

ВынікПравіць

Рэальных падстаў для выдалення не прыведзена. Прастаўлены шаблон {{Перапісаць}}, артыкул пакіну