Міхай Фіфор
Міхай Фіфор (рум.: Mihai Fifor; нар. 10 мая 1970, Драбета-Турну-Северын, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі палітык, дэпутат парламента Румыніі двух скліканняў, міністр эканомікі, затым міністр абароны ў кабінеце Міхая Тудосэ, выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 16 па 29 студзеня 2018 года.
Міхай Фіфор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Mihai Fifor | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Adrian Țuțuianu[d] | ||||||
Пераемнік | Gabriel-Beniamin Leș[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхай Тудосэ | ||||||
Пераемнік | Віярыка Дэнчылэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхай Тудосэ | ||||||
Пераемнік | Gheorghe Șimon[d] | ||||||
Нараджэнне |
10 мая 1970 (54 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 мая 1970 года ў горадзе Драбета-Турну-Северын.
Скончыў школу ў родным горадзе, у 1994 годзе скончыў Універсітэт Краёвы, у далейшым атрымаў доктарскую ступень. У 2001 годзе стаў кіраўніком культурнага цэнтра ў жудзецы Долж, у 2005 годзе стаў дырэктарам музея[1].
У 2012 годзе быў упершыню абраны ў Сенат Румыніі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі ад жудзеца Долж, у 2016 годзе быў пераабраны ад жудзеца Арад.
29 чэрвеня 2017 года ён стаў міністрам эканомікі ва ўрадзе Міхая Тудосэ, 12 верасня 2017 года стаў міністрам нацыянальнай абароны.
16 студзеня 2018 года стаў часовым выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Румыніі пасля адстаўкі Міхая Тудосэ[2].
Зноскі
- ↑ Biografie (рум.)(недаступная спасылка). fifor.ro. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2017. Праверана 17 студзеня 2018.
- ↑ Romania's Ruling Social Democrats Propose MEP Dancila As New Premier(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 1 студзеня 2018.