21vek.by — беларускі анлайн-гіпермаркет, які спецыялізуецца на продажы электронікі і бытавой тэхнікі, тавараў для дому і інш. З’яўляецца адным з лідараў інтэрнэт-гандлю ў Рэспубліцы Беларусь[2].

21vek.by
Тып прыватная кампанія
Заснаванне 2004
Заснавальнікі Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Ключавыя постаці Сяргей Вайніловіч (кіраўнік)
Павел Матусевіч (намеснік кіраўніка)
Іван Плюгачоў (намеснік кіраўніка)
Галіна анлайн-гандаль
Абарот $50 млн (2016 год)
$85 млн (2017 год)
$140 млн (2018 год)
$214 млн (2019 год)
$310 млн (2020 год)
Колькасць супрацоўнікаў 3800 (2023)[1]
Сайт www.21vek.by

Бізнес-мадэль 21vek.by характарызуюць як анлайн-гіпермаркет, у яго каталогу зараз налічваецца больш за 450 000 найменняў тавараў[3].

Гісторыя правіць

Кампанію заснавалі ў 2004 годзе тры студэнты юрфака БДУ — Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў. У якасці пачатковага капіталу выкарыстоўваліся каля 4,5 тыс. долараў, якія былі зароблены падчас летніх канікул у ЗША[4].

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласны склад у Мінску плошчай каля 15 000 кв.м.[4] Для своечасовай дастаўкі тавараў без пасярэднікаў ёсць уласны парк аўтатранспарту, які налічвае звыш 209 машын[5].

 
Аўтапарк анлайн-гіпермаркета 21vek.by
 
Склад анлайн-гіпермаркета 21vek.by

У 2017 годзе фонд прамых інвестыцый Zubr Capital (кампанія «Зубр Капітал») інвесціраваў у развіццё анлайн-гіпермаркета 21vek.by і стаў уладальнікам блакіруючага пакета акцый кампаніі[6].

У лютым 2018 года ў Магілёве адкрыўся першы фірменны пункт выдачы заказаў. Сярод рэгіёнаў Беларусі, Магілёў стаў першым абласным цэнтрам пасля Мінска, у якім з’явіўся такі пункт выдачы[7]. 10 мая 2018 года адбылося адкрыццё пункта заказаў ў Брэсце[8], 18 мая — у Гродна[9], 9 чэрвеня — у Наваполацку [10], 26 ліпеня — у Віцебску [11], 23 жніўня — у Бабруйску.

Кампанія 21vek.by стала генеральным партнёрам гарадскога музычнага фестывалю, які быў праведзены 1 ліпеня 2018 года з удзелам такіх зорак, як Земфіра, Бумбокс, Дэльфін, Therr Maitz, LP[12].

Дзейнасць правіць

Па выніках 2016 года згодна з рэйтынгам Alexa Rank 21vek.by уваходзіць у топ-15 папулярных беларускіх сайтаў, сярод створаных беларусамі або беларускімі кампаніямі[13].

На пачатак 2017 года ў беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў 21vek.by займаў 2 месца сярод інтэрнэт-магазінаў па колькасці наведвальнікаў (1 месца — aliexpress.com)[2]

Па стане на 2018 год штат кампаніі складае больш за 850 чалавек[1].

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласную бонусную праграму, удзельнікі якой могуць часткова аплачваць свае пакупкі назбіранымі баламі[14].

Узнагароды правіць

21vek.by два разы прызнаваўся пераможцам у рамках Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» — у 2016[15] і 2017[16] гадах.

У 2017 годзе прысуджана прэмія «Нумар адзін» у намінацыі Анлайн-гіпермаркет прамтавараў № 1[17].

Зноскі

  1. а б 21vek.by
  2. а б Исследование: Сколько интернет-пользователей Беларуси пользуется услугами e-commerce площадок? Архівавана 27 чэрвеня 2018.
  3. О нас
  4. а б Увеличить выручку в 3 раза, стать ближе к клиенту в регионах, работать в России: планы 21vek.by после сделки с «Зубр Капитал»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 25 ліпеня 2018.
  5. Zubr Capital стал акционером онлайн-гипермаркета 21vek.by Архівавана 15 лютага 2018.
  6. Хусаенаў купіў блакіруючы пакет інтэрнэт-крамы 21vek.by
  7. В Могилеве открылся первый фирменный пункт выдачи онлайн-гипермаркета 21vek.by Архівавана 16 ліпеня 2018.
  8. В Бресте открылся первый пункт выдачи товаров крупнейшего в стране онлайн-гипермаркета 21vek.by Архівавана 22 жніўня 2018.
  9. «Забрать заказ можно уже на следующий день». В Гродно открылся пункт выдачи онлайн-гипермаркета 21vek. by
  10. Закажи сегодня, получи завтра — новая доставка 21VEK.BY в Новополоцке
  11. Закажи сегодня, получи завтра — новая доставка 21vek.by в Витебске
  12. Городской музыкальный фестиваль «21vek» Архівавана 11 ліпеня 2018.
  13. 101 самый популярный белорусский сайт в 2016 году
  14. Бонусная программа
  15. Выбор года! Победители 2016(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2018. Праверана 25 ліпеня 2018.
  16. Выбор года! Победители 2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2018. Праверана 25 ліпеня 2018.
  17. Компании, товары и услуги «Номер один» 2017 Архівавана 18 сакавіка 2018.

Спасылкі правіць