Інвестыцыя — грашовыя сродкі, каштоўныя паперы і іншая маёмасць, а таксама маёмасныя правы з грашоваю ацэнкай, што ўкладаюцца ў аб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці з мэтаю атрымання прыбытку ці іншага пазітыўнага эфекту.

Формы інвестыцый:

Аб’екты інвестыцый:

Актывы могуць быць як формаю, так і аб’ектам інвестыцый.

Класіфікацыя інвестыцый

правіць

Па аб'ектах укладанняў:

  • Рэальныя: у асноўныя фонды, матэрыяльна-вытворчыя запасы, нерухомасць, нематэрыяльныя актывы, навукова-даследчыя і канструктарскія работы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў.
  • Фінансавыя: у каштоўныя паперы, банкаўскі дэпазіт, замежную валюту, аб'екты тэзаўрацыі.

Па формах уласнасьці:

  • Прыватныя: ажыццяўляюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі недзяржаўнае формы ўласнасці
  • Дзяржаўныя: органамі дзяржаўнае ўлады (цэнтралізаваныя) і дзяржаўнымі прадпрыемствамі (нецэнтралізаваныя)
  • Замежныя: ажыццяўляюцца замежнымі асобамі, дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Па мэтах адрозніваюцца простыя і партфельныя інвестыцыі.

Простыя інвестыцыі — інвестыцыі з мэтаю росту капіталу і ўдзелу ў кіраванні аб'ектам інвестыцыі (як правіла адбываюцца ў выглядзе набыцця буйнага пакету акцыяў: паводле МВФ: больш за 25 %)

Партфельныя інвестыцыі — інвестыцыі з мэтаю дыверсіфікацыі рызыкі ўкладанняў і атрымання бягучага даходу без удзелу ў кіраванні аб'ектам інвестыцыі

  • Сумесныя: ажыццяўляюцца сумесна айчыннымі і замежнымі асобамі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Зви Боди, Алекс Кейн, Алан Маркус Принципы инвестиций = Essentials of Investments. — М.: «Вильямс», 2004. — С. 984. — ISBN 978-5-8459-1311-1
  • Петров, Валерий Станиславович Теория и практика инвестиционного анализа фондовых активов. Информанализ. — М: Маркет ДС, 2008. — С. 480. — ISBN 978-5-7958-0201-5
  • Савенок Владимир Степанович Личный финансовый план. Первый шаг к финансовой независимости. — Питер, 2009. — С. 320. — ISBN 978-5-91180-994-2.