Земфіра

расійская пост-рок-спявачка, музыкант, кампазітар, паэт, аўтарка музыкі і тэкстаў песень

Земфіра, поўнае імя Земфі́ра Талга́таўна Рамаза́нава (руск.: Земфира Талгатовна Рамазанова; нарадзілася 26 жніўня 1976) — расійская пост-рок-спявачка, музыкант, кампазітар, паэт, аўтарка музыкі і тэкстаў песень. Адна з самых камерцыйна паспяховых спявачак у гісторыі расійскай музыкі.

Земфіра
руск.: Земфира Талгатовна Рамазанова
татар.: Земфира Тәлгать кызы Рамазанова
Спявачка Земфіра.
Спявачка Земфіра.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Земфіра Талгатаўна Рамазанава
Дата нараджэння 26 жніўня 1976(1976-08-26)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка, паэтка, аўтар-выканаўца
Гады актыўнасці з 1998 па наш час
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d][2], гітара[2], tambori[d][2], ударныя музычныя інструменты[2], melodica[d][2] і вакал[d]
Жанры рок-музыка, Russian rock[d], поп-рок і інды-рок
Калектывы Zемфира
Супрацоўніцтва Ілля Лагуценка, Сяргей Шнураў, «Браво», Ігар Удовін, Паці Сміт, Queen
Лэйблы REAL Records
Прэміі
Узнагароды
zemfira.world
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На пачатку 1998 года Земфіра пераязджае з Уфы ў Маскву, дзе пачынае працу з сваім гуртам «Zemfira» над першым студыйным альбомам, які выйшаў праз год. З 1999 года Земфіра выпусціла шэсць студыйных альбомаў, якія атрымалі значную ўвагу прэсы і публікі. Таксама ў яе дыскаграфію ўваходзіць зборнік бі-сайдаў і два канцэртныя альбомы. Лірычным зместам сваіх песень спявачка змагла выразіць праблемы цэлага пакалення. На працягу ўсёй кар’еры спявачкі шмат якія з яе песень траплялі на першыя радкі музычных чартаў Расіі, уключаючы «Ариведерчи», «Искала», «Трафик», «Прогулка», «Мы разбиваемся» і «Без шансов».

Земфіра таксама стала прадзюсарам музыкальнага фільма «Зеленый театр в Земфире» (2008), які атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Разам з рэжысёрам Рэнатай Літвінавай Земфіра стала супрадзюсарам карціны «Последняя сказка Риты» (2012), да якой прыдумала музыку. Фільм узяў удзел у конкурснай праграме 3-га Адэскага міжнароднага кінафестывлю і 34-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. Таксама стварыла музыку да фільма «Богиня: как я полюбила» і фільма Кіры Муратавай «Вечное возвращение».

З моманту з’яўлення ў шоу-бізнесе ў 1999 годзе Земфіра часта змяняла знешні выгляд, манеры паводзінаў на сцэне і гутарак з прэсай. Земфіра адрозніваецца перфекцыянізмам у рабоце і жорсткімі рознагалоссямі з музычнымі прадзюсарамі, таму ў сваіх альбомах яна сама часта выконвае ролю прадзюсара. У 2004 годзе ў расійскі падручнік гісторыі для 9 класа ў раздзел «Духоўнае жыццё» ўвайшоў успамін пра Земфіру як пра пачынальніцу «зусім іншай» музычнай моладзевай культуры (аўтар падручніка — прафесар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Данілаў). Земфіра зрабіла найбольшы ўплыў на маладыя гурты 2000-х. У лістападзе 2010 года яе дэбютны альбом быў уключаны часопісам «Афиша» ў спіс «50 найлепшых рускіх альбомаў усіх часоў. Выбар маладых музыкантаў», дзе зяняў пятае месца. Рэйтынг складаўся паводле вынікаў апытання прадстаўнікоў некалькіх дзясяткаў маладых музычных гуртоў Расіі. У спіс таксама трапіў альбом «Прости меня моя любовь» (43 месца).

У 2011 годзе спявачка ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», які склала радыёстанцыя «Эхо Москвы», інфармацыйныя агенствы «РИА Новости», «Интерфакс» і часопіс «Огонёк».

Біяграфія правіць

1976—1995: Дзяцінства і маладосць правіць

Земфіра нарадзілася ў горадзе Уфа, у рабочым мікрараёне Чарнікаве на вуліцы Адмірала Ушакова, дзе яе сям’я жыла да канца 1990-х гадоў[3]. Па нацыянальнасці татарка[4][5]. Бацька — Талгат Талхоевіч Рамазанаў, настаўнік гісторыі. Маці — Фларыда Хахімаўна Рамазанава, урач-спецыяліст па лекавай фізкультуры[6]. Старэйшы брат — Раміль Рамазанаў загінуў у 2010 годзе ад няшчаснага выпадку пад вадой у час падводнага палявання[7]. Хадзіла ва ўфімскі дзіцячы сад № 267[8]. З пяці гадоў навучалася ў музычнай школе, у класе фартэпіяна, дзе яе прынялі ў хор салісткай. Тады ж адбыўся тэледэбют спявачкі: яна спявала сола на мясцовым тэлебачанні песню пра чарвячка. У сем гадоў напісала першую песню, якую выканала ў маці на працы. Ужо ў дашкольным узросце Земфіра захаплялася музыкай. У школе Земфіра паспявала займацца адначасова ў 7 кружках, але рабіла асноўныя акцэнты на музыцы і баскетболе; яна скончыла музычную школу з адзнакай, а на пачатку 1990 года стала капітанам жаночай юніёрскай зборнай Расіі па баскетболе, нягледзячы на тое, што была невысокага росту (рост Земфіры — 172 см[9]). Паралельна Земфіра вучылася іграць на гітары і проста на вуліцах выконвала, паводле адной з версій, песні «Кино», «Аквариума», "Наутилус Помпилиус". Паводле другой версіі, яна пела хіты замежных выканаўцаў на мове арыгіналу, у прыватнасці, — Джорджа Майкла і Фрэдзі Мэркюры[3]. Скончыўшы школу, Земфіра мусіла зрабіць для сябе цяжкі выбар: музыка ці баскетбол. Дзяўчына выбрала музыку і паступіла адразу на другі курс ва Уфімскую вучэльню мастацтваў, якую скончыла з чырвоным дыпломам па спецыяльнасці «эстрадны вакал». Пасля вучэльні яна працавала ва ўфімскіх рэстаранах, выконваючы песні пад акампанемент свайго аднакурсніка саксафаніста Улада Колчына[8]. Праз год ёй гэта надакучыла, і Земфіра пакінула выступаць у рэстаранах.[10]

1996—1997: Пачатак кар’еры правіць

  Сядзела я сабе ва Уфе, прапрацавала чатыры гады ў рэстарацыях і стамілася. Сыйшла на радыёстанцыю «Европа плюс Уфа»… Затым узнікла любоў да камп'ютара і з'явілася магчымасць па начах папісваць нейкія песенькі. Засвоіла пару-тройку музычных праграм і наперад... Ноччу пісала, раніцаю ехала дадому, слухала... Сядзела я так месяцаў дзевяць, назбіралася песень трыццаць-сорак. Затым паехала ў Маскву - проста адпачыць, у госці. І ўзяла з сабою гэтыя песенькі на CDR, як гавораць, на які выпадак. Сяброўцы, у якой я спынілася, спадабалася. яна папрасіла перапісаць. Я здзейсніла паход у фірму грамзапісу «Філі», але там мне сказалі, што CDR не возмуць, трэба касета. Я і пайшла. Больш нікуды не хадзіла - не спадабалася. А мая сяброўка перадала перапісаную ёю касету на «Максідроме» прадзюсару «Мумій Троля» Леаніду Бурлаку. Лёня тым жа днём патэлефанаваў мне ва Уфу. Я з цяжкасцю наскрэбла грошы на квіток і вярнулася ў Маскву[9].  

З 1996 года Земфіра працавала гукааператарам на ўфімскай радыёстанцыі «Европа плюс» — запісвала рэкламныя ролікі (джынглы). У той жа час яна спрабуе пісаць у праграме Cakewalk песні, якія пасля ўвойдуць у яе першы альбом. Першыя песні — «Снег», «Почему», «Синоптик», «Ракеты». Прымае ўдзел у якасці другой вакалісткі ў папулярным у той час гурце «Спектр Эйс». Бек-вакал Земфіры можна пачуць у песне «Как жаль, что он не негр». На студыі радыёстанцыі над сваім матэрыялам працаваў гукарэжысёр Аркадзь Мухтараў. Разам з ім Земфіра запісвае свой першы дэма-дыск. Аркадзь быў накіраваны запісваць свае ўласныя песні, але Зесфіра пераканала яго запісаць свой матэрыял: «Я, канешне, быў упэўнены, што мая асабістая творчасць нашмат важнейшая… але [яе] твёрдакаменны характар… зрабіў сваю справу. І мы з псіхамі, але ўсё ж такі запісалі першы дэманстрацыйны дыск» — расказваў пазней музыка[3]. Паралельна Земфіра збірае свой уласны гурт. Першы музыка, з якім яна пачала працаваць — бас-гітарыст Рынат Ахмадыеў. Разам яны вырашаюць запісаць праграмны мінімум песень, з якімі пасля магчыма будзе выступаць на святах, якія часта арганізуе «Европа Плюс». Рынат прыводзіць барабаншчыка Сяргея Сазінава, і яны пачынаюць сумесныя рэпетыцыі, на якіх Земфіра па чарзе грае на гітары і клавішных. Земфіра ўгаворвае дырэктара падлеткавага клуба «Апельсин» Лілію Храбрыну даць гурту памяшканне для рэпетыцый[3]. У 1997 годзе аб гурце ўпершыню піша прэса. Журналіст Святлана Руцкая напісала артыкул пра калектыў для рэгіанальнай газеты і пазней успамінала: Ішоў 1997 год, да выхаду яе першага альбому заставалася два дні, а будучая знакамітасць тады была проста таленавітай уфімскай дзяўчынай, нікому нават у родным горадзе не вядомая. Але харызму не схаваеш, і і песні, якія дала мне гераіня матэрыяла паслухаць, былі прыцягальнымі. Вось тады мы і вырашылі расказаць пра яе ўсёй рэспубліцы. Памятаю. ужо тады Земфіра зрабіла праграмную заяву: «У мяне столькі музыкі ў башцы, што падзецца няма куды»[3]. Земфіра працягвае набіраць музыкантаў у калектыў. З прыходам клавішніка Сяргея Міралюбава гурт быў сабраны амаль цалкам, не хапала толькі сола-гітарыста. Ім стаў Вадзім Салаўёў, які далучыўся да гурту пасля аднаго з канцэртаў. Земфіра пазычае грошы на паездку ў Маскву і пачынае займацца «раскруткай» калектыву. На штогадовым фестывалі «Максидром» касета, на якой былі запісаны тры песні («Снег», «-140» і «Скандал»), праз журналістак, якім Земфіра дала паслухаць дэмазапісы, трапляе ў рукі прадзюсару гурта «Мумий Тролль» Леаніду Бурлакову[11]. Ён вырашае рызыкнуць і запісаць альбом.

1998—1999: Альбом «Земфира» правіць

З 19 кастрычніка па 7 лістапада 1998 года ў тон-студыі «Мосфильм» пішацца першы альбом. Гукарэжысёрам выступае Уладзімір Аўчыннікаў, саунд — прадзюсарам — вакаліст гурта «Мумий Тролль»[11] Ілля Лагуценка[11]. Аграмя ўдзельнікаў гурта ў запісу прымаюць удзел мазыкі «Мумий Тролль»: гітарыст Юрый Цалер і барабаншчык Алег Пунгін. У сярэдзіне студзеня 1999 года Земфіра і Ілля Лагуценка робяць звядзенне альбома ў Лондане на «дамашняй» студыі гурта «Мумий Тролль» Beethoven street studio з гукарэжысёрам Крысам Бендзі, працуючым над усімі альбомамі Beethoven street studio. З 15 запісаных песень выкідваецца кампазіцыя «Не отпускай», якая пасля выйдзе ў другі альбом Земфіры. Дэбютны альбом атрымлівае назву «Земфира» (фінальная песня носіць менавіта такую назву). Рэліз плануецца на 24 красавіка, але пераносіцца на 10 мая. Але ўжо з сярэдзіны лютага ў эфір радыёстанцый паступаюць песні «СПИД», «Ракеты» і «Ариведерчи». першая з іх становіцца гітом сезона і выклікае ў слухачоў «хвалю супярэчлівых эмоцый»[11]. 5-6 сакавіка ў Празе быў зняты кліп на дадзеную кампазіцыю, па сцэнару Паўла Румінава. 24 красавіка ў Маскве быў зняты кліп на песню «Ариведерчи», які выйшаў у эфір раней першага. 24 сакавіка ў маскоўскім клубе «Республика Beefeater» адбылася прэс-канферэнцыя гуказапісваючай кампаніі «Утекай звукозапись», на якой журналістам упершыню была прадстаўлена новая спявачка з Уфы. Яна адказвала на пытанні і спела песню на башкірскай мове. 8 мая ў клубе «16 тонн» адбылася прэзентацыя альбома. На канцэрце па-ўсялякаму спрабавалі ўзнавіць настрой вясны, якая так і не ўваходзіла ў свае правы: па ўсёй сцэне было раскідана зялёнае лісце, а Земфіра зпляла ў валасы рамонак, на якім затым гадала, калі выконвала песню «Ромашки». 10 мая адбыўся рэліз дэбютнага альбому. які стаў найбольш папулярным. 19 чэрвеня Земфіра выступіла ва Уфе на канцэрце ў гонар двухгоддзя радыёстанцыі «Серебряный дождь» 9 у час канцэрта быў сняты кліп на песню «Почему»), а свой першы канцэртны тур яна адчыніла 1 верасня ў Маскве. Гурт дае канцэрты ва Усходняй Сібіры, Паволжы і далей па ўсёй Расіі і некаторым гарадам бліжняга замежжа (дэбют калектыву ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 18 верасня)[11]. Тур быў перапынены на 15 дзён з 15 па 30 кастрычніка ў сувязі з хваробай і гаспіталізацыяй Земфіры і быў скончаны ў Рызе 5 студзеня 2000 года. 11 снежня 1999 года грут стаў хэдлайнерам першага фестывалю «Нашествие». Ілля Нагібін у «Коммерсанте» пісаў пра поспех гурта «„Девочку с плейером“ слухаюць самыя розніцы пласты грамадства, і некаторыя нават называюць зусім фантастычную лічбу продажаў дэбютнага альбома Земфіры — 60 млн копій 9канешне, з улікам пірацкіх запісаў). Таксама паспяхова праходзіць і яе гастрольны тур…»[12] У снежні калектыў пачынае запіс другога студыйнага альбому. У той жа час быў запісаны рэмікс на песню «Снег», які пасля быў выдадзены ў якасці падарункавага сінгла (у яго таксама ўвайшла кампазіцыя «Лондон»[11]. Сінгл быў выдадзены 26 снежня пяцітысячным тыражом і 26-27 снежня ўдзельнікі гурта раздавалі яго наведвальнікам чатырох буйных музычных крамаз сталіцы. Рэліз сінгла быў задуманы, як антыпірацкая акцыя.

2000—2001:Альбом «Прости меня моя любовь» правіць

У студзені 2000 вядучыя СМІ апублікавалі вынікі музычнага года. Земфіра і яе гурт перамаглі ў чатырох намінацыях часопіса «ОМ»: «Выканаўца года», «Скандаліст года», «Прарыў года» і «Альбом года». 8 Красавіка 2000 г. гурту «Zемфира» была прызначана прэмія часопіса Fuzz па выніках 1999 года ў дзвюх намінацыях: «Лепшы гурт» і «Лепшы альбом» (за дэбютную працу)[10]. Сакавіцкі нумар культавага часопіса «ОМ» выходзіць з Земфірай на вокладцы. Гэта была друга вокладка «Ома», для якой знялася выканаўца, пасля майскага нумара 1999 года,-першага моманту, калі спявачка паўстала перад шырокай публікай[13]. За дадзены фотаздымак «ОМ» выйграў галоўны прыз на конкурсе «Вокладка года» 2000 года, у намінацыі «Мужчынскія часопісы». Земфіра прысутнічала на цырымоніі ўручэння ўзнагароды[14]. Песня «Искала» з падрыхтаванага другога альбома прагучала ў культавым мастацкім фільме «Брат 2», а таксама была выдадзена ў складзе саўндтрэку да карціны[15].

28 сакавіка адбылася прэм’ера другога альбома, «Прости меня моя любовь]». У альбоме ўтрымліваўся цэлы пералік песень, якія сталі хітамі і якія гучалі адусюль на працягу некалькіх гадоў, у тым ліку «Созрелаа», «Хочешь», «Город», «Доказано», "П. М. М. Л. ", «Искала» і «Рассветы»[16][17]. Земфіра пачынай маштабны канцэртны тур у падтрымку пласцінкі. 1 красавіка прайшоў першы вялікі сольны канцэрт спявачкі ў Маскве — у СК «Олимпийский»[18].

26 жніўня выканаўцы была прызначана Дзяржаўная маладзевая прэмія Рэспублікі Башкартастан у галіне культуры імя Шайхзады Бабіча за 1999 год[19]. Другі альбом спявачкі стаў самым прадаваным дыскам у Расіі ў 2000 годзе. Земфіра атрымала ўзнагароды прэміі «Рекордъ» 2001 года ў катэгорыях «Выканаўца года» і «Альбом года»[20]. Разышоўся тыражом больш за паўтара мільёна асобнікаў, альбом стаў самым камерцыйна паспяховым у кар’еры спявачкі[17]. Часопіс «ОМ» безумоўна прызнае Земфіру «Выканаўцай года» (без намінацый іншых артыстаў)[21]. Калектыў спявачкі атрымлівае намінацыю на прэмію «Овация» 2001 года ў катэгорыі «Рок-гурт года»[22].

Узрослая папулярнасць спявачкі прывяла да непрыемнага інцыдэнту на канцэрце ў Якуцку, дзе з-за цісканіны пацярпела дзевятнаццаць чалавек. Міліцыя абвінаваціла ў тым, што здарылася, Земфіру, якая ў сваю чаргу абвінаваціла прадстаўнікоў праваахоўных органаў у некарэктных паводзінах і назвала прычынай таго, што здарылася, прагнасць арганізатараў канцэрта, якія прадалі большую колькасць квіткоў, чым быў здольны змясціць стадыён «Туймаада»[23]. На прэс-канферэнцыі ў Маскве выканаўца казала, што інцыдэнт сур’ёзна паўплываў на яе. "У мяне такое адчуванне, што я набыла таварны знак і ўсе, каму не лянота мяне прадаюць. На канцэртах не толькі нашых, але і любых іншых гуртоў узнікаюць нейкія беспарадкі. Незразумела, чаму так раздулі гэту сітуацыю… «, — казала Земфіра, працягваючы:» Я разумею, што не ў моцах гэта зрабіць, але мне б хацелася адмяніць гэту дурную папулярнасць, каб я магла нармальна працаваць. Я музыкант, я не ідал, не гуру, не герой… "[24]. У выніку, спявачка адмяніла астатнія запланаваныя канцэрты і на некаторы час сышла ў «творчы адпачынак».

Дыскаграфія правіць

Зноскі

  1. Zemfira // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. а б в г д http://www.rg.ru/2010/09/03/zemfira.html
  3. а б в г д Мурат Амирханов.. Земфира молодая. Знаменитая певица всегда заявляла, что станет звездой(недаступная спасылка). МедиаКорСеть (21 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2017. Праверана 02-04-2012.
  4. Земфира: «Я — татарка!»// «АиФ в Татарстане». 31 марта 2013
  5. Земфира призналась в Казани, что она — татарка
  6. Земфира Талгатовна Рамазанова. Биографическая справка(недаступная спасылка). РИА Новости (26 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  7. Старший брат Земфиры погиб во время подводной охоты
  8. а б Мила Киян.. Семейный альбом Земфиры - от детсада до наших дней. Комсомольская правда (25 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 22-03-2012.
  9. а б Земфира(недаступная спасылка). toppop.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 22-03-2012.[неаўтарытэтная крыніца?]
  10. а б OK! Земфира(недаступная спасылка). OK!. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 21-03-2012.
  11. а б в г д е Как живёт Земфира(недаступная спасылка). rb.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 04-04-2012.
  12. Илья Нагибин. Россия и Украина сыграли вничью. На рок-фестивале в Киеве // Коммерсантъ. — 1999. — Т. 1825. — № 181.
  13. История русских медиа 1989—2011. Афиша (6 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  14. Земфира принесла победу своему любимому журналу. InterMedia (3 июня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  15. Земфира вернулась к Ренате Литвиновой. most.ua (15 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 22-03-2012.
  16. Алексей Мажаев.. Земфира — «Земфира», «Прости меня, моя любовь», «Четырнадцать недель тишины». Intermedia (21 сентября 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 01-09-2011.
  17. а б Главные диски десятилетия. Русский репортёр (16 декабря 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27-06-2011.
  18. Андрей Филимонов.. Олимпийский в Земфире. Lenta.ru (2 апреля 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 22-03-2012.
  19. Сергей Кудряшов. Уфа задыхалась от нежности // Труд. — 2000. — № 164.
  20. Юрий Яроцкий. Алла Пугачева и Земфира не пошла на "Рекордъ" // Коммерсантъ. — 2001. — Т. 2205. — № 75.
  21. «ОМ» подвёл итоги года. InterMedia (19 января 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  22. К концу десятой «Овации» только Жанна Агузарова могла улыбаться. InterMedia (27 мая 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  23. Главные диски десятилетия. Lenta.ru (14 октября 2000). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  24. Евгений Мухтаров. Опасные гастроли // Труд7. — 2000. — № 176.

Спасылкі правіць