Спеў
Спеў або вака́л — вакальнае мастацтва. Выкладаюць у музычных навучальных установах як асобную дысцыпліну.
Паходжанне спеву звязана з імкненнем чалавека выказаць свой настрой у гуках голасу. Паступова развіваючыся, спеў становіцца прадметам адмысловага мастацтва. Словы, дзякуючы спеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст у злучэнні са спевам аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўздзеянне. Для спеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае развіццё.
Спеў ужываецца не толькі ў солавым, але і ў сумесным выкананні (дуэт, трыа, квартэт, квінтэт, хор, ансамбль). Спеў выйграе ў музыцы меладычнай, якая дае магчымасць спеваку перадаваць музычны матэрыял вольна, не робячы над голасам занадта вялікіх высілкаў, не стамляючы яго прыёмамі, неўласцівымі яго натуры. Музыка для спеву не павінна насіць у сабе характару інструментальнага, гэта значыць не павінна заключаць у сабе прыёмаў, больш прыдатных да інструмента, чым да голасу.
Ва ўмовах сучаснай музычнай індустрыі пад вакалам таксама разумеюць любое голаснае выкананне музычнага твору: ад меладычнага рамансу да сцэнічных енкаў і крыкаў. У англійскай навуковай тэрміналогіі ўжыванне паняцця больш шырокае: тут «вакалам» можа звацца любое чалавечае маўленне голасам.
Жанры спеву:
Стылі спеву:
Спеў без слоў — вакаліз.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спеў