РИА Новости
Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» (бел.: «РІА Навіны») — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве. Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры»[2].
РИА Новости | |
---|---|
| |
Краіна | |
Tып | бізнес, інтэрнэт-выданне[d], інфармацыйнае агенцтва і прадпрыемства |
Уладальнік | Rossiya Segodnya[d][1] |
Выдавец | Rossiya Segodnya[d] |
Галоўны рэдактар | Маргарыта Сымонаўна Сіманьян[d] |
Дата заснавання | 24 чэрвеня 1941 |
Дата зачынення | снежань 2013 |
Замяніў | Агенцтва друку «Навіны»[d] |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | ria.ru (руск.) |
Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі»[3] ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» (бел.: «Расія сёння»)[4][5][6].
Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ)[7], Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт»[8], Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ»[9][10], Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (бел.: «РІА Рэйтынг»)[11], Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (бел.: «РІА Навука»)[12], Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны»[2], сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц[2].
Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк[13], якая кіравала агенцтвам з 2003 года.
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.eurotopics.net/en/190592/ria-nowosti
- ↑ а б в Официальная справка о Группе РИА Новости(недаступная спасылка). // РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Указ о некоторых мерах по повышению эффективности деятельности государственных средств массовой информации . kremlin.ru (9 декабря 2013). Праверана 9 снежня 2013.
- ↑ РИА Новости. Международное агентство «Россия сегодня» создаётся на базе РИА Новости . // РИА Новости (9 снежня 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Екатерина Брызгалова. РИА Новости уходит в прошлое . // Газета.ru (6 сакавіка 2014). Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Russian news agency RIA Novosti closed down . // BBC (9 снежня 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ РАПСИ . // РАПСИ. Праверана 19 сакавіка 2014. — СМІ, заснаваны 10 лютага 2009 г. сумесна Канстытуцыйным Судом РФ, Вярхоўным Судом РФ, Вышэйшым Арбітражным Судом РФ і інфармацыйным агенцтвам РІА Навіны
- ↑ Агентство спортивных новостей «Р-Спорт» входит в структуру Российского агентства международной информации «РИА Новости» . // Р-Спорт. Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Агентство «Прайм-ТАСС» объединят с РИА Новости . // Lenta.ru (6 чэрвеня 2011). Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Группа РИА Новости обладает 65% акций ЗАО «АЭИ ПРАЙМ» . // ПРАЙМ. Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Рейтинговое агентство «РИА Рейтинг» образовано медиа-холдингом РИА Новости(недаступная спасылка). // РИА Рейтинг. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ РИА Новости запускает новый информационный проект о науке . // РИА Новости. Праверана 19 сакавіка 2014.
- ↑ Руководители Федеральных государственных унитарных предприятий(недаступная спасылка). // Федеральное агентство по печати и массовым коммуникациям. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Фотаархіў Архівавана 2 лістапада 2017.