1 красавіка
1 красавіка — дзевяноста першы (дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 568: Пачатак уварвання лангабардаў у Паўночную Італію. У паходзе ўдзельнічала каля 100 000 лангабардаў і каля 20 000 саксаў.
- 1557: Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзення зямельнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1778: Бізнесмен Олівер Полак прыдумаў знак долара — $.
- 1808: Расійскі імператар Аляксандр I абвясціў «навечнае» далучэнне Фінляндыі да Расіі.
- 1946: У Ватэнштаце (Германія) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцця», рэдактар Хведар Ільяшэвіч.
- 1979: Іран абвешчаны ісламскай рэспублікай.
- 1989: У Гданьску заснаваны гурток Беларускага аб’яднання студэнтаў.
- 2002: Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Нарадзіліся
правіць- 1431: Франсуа Віён, французскі паэт
- 1578: Уільям Гарвей, англійскі медык (пам. 3.6.1657)
- 1697: Антуан Франсуа Прэво, французскі пісьменнік
- 1750: Гуга Калантай, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст (пам. 28.2.1812)
- 1806: Франц Эйбль, аўстрыйскі мастак
- 1809: Мікалай Гогаль, расійскі пісьменнік (пам. 1852)
- 1815: Ота фон Бісмарк, канцлер Германіі (пам. 1898)
- 1868: Эдмон Растан, французскі паэт і драматург (пам. 2.12.1918)
- 1873: Сяргей Рахманінаў, рускі кампазітар (пам. 1943)
- 1877: Васіль Захарка, старшыня Рады БНР (пам. 14.3.1943)
- 1901: Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменнік
- 1919: Джозеф Мюрэй, амерыканскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1990 г.
- 1925: Войцех Ежы Хас, польскі кінарэжысёр, сцэнарыст
- 1927: Жак Маёль, французскі нырэц (пам. 22.12.2001)
- 1929: Мілан Кундэра, чэшскі пісьменнік (пам. 11.7.2023)
- 1936: Івонка Сурвіла, беларуская грамадска-палітычная дзяячка, мастачка, старшыня Рады БНР (з 1997)
- 1940: Уладзімір Басалыга, беларускі савецкі графік, ілюстратар, калекцыянер
- 1940: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2004)
- 1941: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік (пам. 11.3.1996)
- 1947: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1947: Ален Кон, французскі матэматык
- 1978: Марыян Альварэс, іспанская актрыса
- 1981: Ханна Спірыт, англійская актрыса і спявачка
- 1982: Андрэас Торкільдсен, кідальнік дзіды, алімпійскі чэмпіён
- 1983: Франк Рыберы, французскі футбаліст
- 1997: Эйса Батэрфілд, англійскі акцёр
Памерлі
правіць- 996: Ян XV, Папа Рымскі
- 1252: Джавані да Плана Карпіні, першы еўрапеец, які наведаў Мангольскую імперыю
- 1455: Збігнеў Алясніцкі, польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, кардынал
- 1548: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 1.1.1467)
- 1564: Крыстаф Фрошаўэр, швейцарскі друкар
- 1872: Ігнацій (Жалязоўскі), беларускі ўніяцкі і праваслаўны дзеяч
- 1910: Андрэас Ахенбах, нямецкі мастак
- 1922: Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі
- 1940: Язэп Лёсік, беларускі мовазнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, 2-і старшыня Рады БНР
- 1943: Антон Неманцэвіч, беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, грамадскі дзеяч, выдавец, педагог, публіцыст (нар. 8.2.1893)
- 1955: Лінь Хуэінь, кітайская паэтэса, архітэктар
- 1968: Леў Ландау, савецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1962 г. (нар. 22.1.1908)
- 1970: Тадас Іванаўскас, літоўскі біёлаг (нар. 16.12.1882)
- 1976: Макс Эрнст, нямецкі і французскі мастак
- 1984: Марвін Гэй, амерыканскі музыкант
- 2010: Яўген Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі
- 2020: Джэймс Лірмант Гованс, брытанскі ўрач і імунолаг
Святкуюць
правіць- Міжнародны дзень птушак
- Дзень жартаў
- Іран: Дзень Ісламскай Рэспублікі
- Кіпр: Нацыянальны дзень грэкаў-кіпрыётаў
- Тайланд: Дзень дзяржаўнай службы