22 снежня
(Пасля перасылкі з 22.12)
22 снежня — трыста пяцьдзясят шосты (трыста пяцьдзясят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1135: Стэфан Блуаскі быў каранаваны як кароль Англіі
- 1216: Папа Ганорый III зацвердзіў ордэн вандроўных прапаведнікаў ― дамініканцаў. Члены ордэна называлі сябе «божымі сабакамі», а на іх сцягу былі намаляваныя сабакі, раздзіраючыя на часткі цела ерэтыкоў
- 1264: Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгай і Лівонскім ордэнам. У адпаведнасці з дамовай Полацк адмаўляўся ад прэтэнзій на ніжняе Падзвінне і латгальскія землі, а Ордэн гарантаваў непарушнасць Полацкіх зямель; агавораны правы нямецкіх і полацкіх купцоў у Рызе і Полацку
- 1790: Рускія войскі пад камандаваннем А. Суворава ўзялі турэцкую крэпасць Ізмаіл
- 1849: Інсцэніроўка смяротнага пакарання Ф. Дастаеўскага
- 1918: У Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр
- 1920: VIII з’езд Саветаў РСФСР зацвердзіў план эканамічнага развіцця краіны «ГОЭЛРО»
- 1932: Афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільні
- 1978: У Кітайскай Народнай Рэспубліцы абвешчаны пачатак эканамічных рэформ
- 1978: Андрэй Чыкаціла здзейсніў сваё першае забойства< Адзін з самых вядомых савецкіх серыйных забойцаў да 1990 года ён забіў 53 чалавек
- 1989: Заснавана Беларуская федэрацыя футбола
- 1989: У Румыніі скінуты рэжым Нікалае Чаўшэску. Дыктатар і яго жонка Елена расстраляныя
- 1990: Лех Валенса заступіў на пасаду прэзідэнта Польшчы
- 1991: Апошнімі народнымі артыстамі СССР сталі Ала Пугачова і Алег Янкоўскі
- 2012: «Белгазпрамбанк» стаў першым беларускім банкам, які прыцягнуў сродкі ў нацыянальнай валюце ад замежнага інвестара
- 2018: Цунамі ў Зондскім праліве стала адным з самых разбуральных у гісторыі Інданезіі
Нарадзіліся
правіць- 1702: Жан-Эцьен Ліятар, швейцарскі мастак
- 1768: Джон Кром, англійскі мастак
- 1858: Джакама Пучыні, італьянскі кампазітар (пам. 29.11.1924)
- 1883: Эдгар Варэз, французска-амерыканскі кампазітар (пам. 6.11.1965)
- 1888: Леан Уладзіслаў Радзівіл, апошні нясвіжскі і клецкі ардынат (пам. 8.4.1959)
- 1908: Джакома Манцу, італьянскі скульптар (пам. 17.1.1991)
- 1922: Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца
- 1922: Жан Малоры, французскі падарожнік, географ
- 1937: Эдуард Успенскі, рускі пісьменнік, аўтар аповесцей-казак
- 1943: Джон Каплер, амерыканскі біяхімік
- 1959: Бернд Шустэр, нямецкі футбаліст, чэмпіён Еўропы (1980), уладальнік еўрапейскага бронзавага мяча (1981 і 1985)
- 1972: Ванэса Парады, французская спявачка, кінаактрыса і фотамадэль
- 1984: Скарлет Ёхансан, амерыканская кінаактрыса і спявачка.
Памерлі
правіць- 1835: Франц фон Паўль Шранк, нямецкі батанік, міколаг, заолаг (нар. 21.8.1747)
- 1846: Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан, французскі батанік
- 1867: Тэадор Русо, французскі мастак
- 1902: Рыхард Крафт-Эбінг, нямецкі псіхіятр (нар. 14.8.1840)
- 1936: Мікалай Астроўскі (нар. 1904), савецкі пісьменнік
- 1937: Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч (нар. 17.2.1888)
- 1937: Раман Семашкевіч, беларускі мастак-жывапісец, графік, скульптар (нар. 1.10.1900)
- 1995: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977) (нар. 23.6.1907)
- 1995: Мікола Шчорс, беларускі палітычны дзеяч (нар. 1913)
- 2001: Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз (нар. 14.1.1916)
- 2001: Жак Маёль, французскі нырэц (нар. 1.4.1927)
- 2018: Жан Бурген, французскі матэматык
Святкуюць
правіцьІншае
правіць- У паўночным паўшар'і — зімовае сонцастаянне (самы кароткі дзень года), у паўднёвым — летняе сонцастаянне (самы доўгі дзень)