Эдуард Мікалаевіч Успенскі

савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядоўца

Эдуард Мікалаевіч Успенскі (руск.: Эдуа́рд Никола́евич Успе́нский, 22 снежня 1937, Ягор’еўск, Маскоўская вобласць — 14 жніўня 2018, Масква[5]) — савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы. Сярод папулярных персанажаў, прыдуманых ім — Кракадзіл Гена і Чабурашка, кот Матроскін, Дзядзька Фёдар, паштальён Печкін, сабака Шарык, браты Калабкі, Гарантыйныя чалавечкі.

Эдуард Мікалаевіч Успенскі
руск.: Эдуард Николаевич Успенский
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Э. Дзюров
Дата нараджэння 22 снежня 1937(1937-12-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2018(2018-08-14)[3][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, паэт, кінапрадзюсар, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, драматург, вядучы, інжынер, тэлевядучы
Гады творчасці 19602018
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
uspens.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Бацька — Мікалай Міхайлавіч Успенскі (1903—1947), супрацоўнік апарату ЦК ВКП (б). Маці — Наталля Аляксееўна Успенская (1907—1982), інжынер-машынабудаўнік[6]. Атрымаўшы адукацыю ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце (МАІ) і стаўшы інжынерам, ён зарабляў на жыццё тым, што пісаў і рабіў сцэнарыі мультфільмаў. У дадатак да дзіцячых кніг Э. Успенскі пісаў вершы і тэатральныя сцэнкі з цыклу пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.

З’яўляўся старшынёй журы прэміі «Запаветная мара». У 1986 годзе быў сябрам журы ў першых гульнях адроджанай Вышэйшай лігі КВЗ.

Эдуард Успенскі быў адным са стваральнікаў перадач «Добрай ночы, малышы!», «АБВГДэйка», «Радыёняня», а таксама праграмы пра аўтарскія песні «У нашу гавань заходзілі караблі», якая ў 2000 годзе была адзначана прэміяй ТЭФІ.

У 2007—2008 гадах уваходзіў у Вышэйшы Савет палітычнай партыі «Грамадзянская сіла».

Канфліктаваў з кінастудыяй «Саюзмультфільм» праз парушэнне аўтарскіх правоў.

У апошнія гады пакутаваў ад цяжкага анкалагічнага захворвання, у пачатку жніўня 2018 года вярнуўся пасля лячэння з Германіі. Памёр у сябе дома ў Маскве[5].

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1960 года. Творы Э. Успенскага выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Па многіх яго творах зняты мультфільмы.

Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкі» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р. Качанавым); зборнікі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш.

Першая кніга Э. Успенскага пра Дзядзьку Фёдара «Дзядзька Фёдар, пёс і кот» была апублікавана ў 1974 годзе. Галоўным героем быў шасцігадовы хлопчык, якога звалі дзядзькам Фёдарам за тое, што ён быў вельмі самастойным. Пасля таго, як бацькі забаранілі яму пакінуць у кватэры бяздомнага ката Матроскіна, Дзядзька Фёдар пайшоў з дому. Разам з Матроскіным і сабакам Шарыкам яны ўтрох пасяліліся ў вёсцы Прастаквашына. Знайшоўшы скарб, яны змаглі купіць трактар, што ездзіў на супе і бульбе. Па кнізе былі знятыя мультыплікацыйныя фільмы «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашына» і «Зіма ў Прастаквашына».

Аўтар гістарычнага рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Эдуард Успенский // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eduard Uspensky, Creator of Soviet Cartoons, Dies at 80
  4. Èduard N. Uspenskij // Babelio — 2007.
  5. а б "Памёр Эдуард Успенскі". Intex-press. 2018-08-15. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 16 кастрычніка 2021.
  6. Эдуард Николаевич Успенский и его творчество

Літаратура правіць

Спасылкі правіць