1937
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1937 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 17 сакавіка: У СССР прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння.
- 26 красавіка: Бамбардыроўка Гернікі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
- 13 мая: Антысеміцкае выступленне ў Брэсце, нагодай для якога стаў напад на паліцэйскага.
- 27 мая: У Сан-Францыска адкрыты мост Залатыя Вароты.
- 7 ліпеня: Пачатак Другой япона-кітайскай вайны.
- 20 жніўня: Польскімі ўладамі забаронена дзейнасць Таварыства беларускай асветы.
- 29 кастрычніка: У Мінску расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек (спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года).
- 21 снежня: На экран выходзіць першы ў гісторыі кіно поўнаметражны анімацыйны фільм: «Беласнежка і сямёра гномаў» студыі Уолта Дыснея.
Нарадзіліся
правіць- Аляксандр Сільвановіч, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША (пам. 16 мая 2007)
- 1 студзеня: Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафесар
- 30 студзеня: Барыс Спаскі, расійскі шахматыст, 10-ты чэмпіён свету па шахматах (1969)
- 31 студзеня: Рагімантас Адамайціс, літоўскі акцёр
- 28 лютага: Георгій Галенчанка, беларускі гісторык
- 25 мая: Сяргей Іванавіч Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ (пам. 17 ліпеня 1998)
- 22 верасня: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, беларускі эканаміст (пам. 1 лютага 2013)
- 17 кастрычніка: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык
Памерлі
правіць- 28 снежня: Марыс Равель, французскі кампазітар
- 8 сакавіка: Сяргей Антонавіч Клычкоў, рускі пісьменнік і паэт
- 27 красавіка: Антоніа Грамшы, італьянскі філосаф, тэарэтык марксізму
- 23 мая: Джон Дэвісан Ракфелер, амерыканскі прадпрымальнік, філантроп
- 12 чэрвеня: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (нар. 12.04.1893)
- 18 чэрвеня: Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля, заолаг і заагеограф, падарожнік
- 14 верасня: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (нар. 9.7.1912)
- 15 верасня: Аляксандр Фаміч Адамовіч, беларус, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР (нар. 6 студзеня.1900)
- 9 снежня: Нільс Густаў Дален, шведскі фізік
- 20 снежня: Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 8.05.1883).
- 30 снежня: Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны і культурны дзеяч (нар. 22.06.1888).