23 мая
23 мая (23 траўня) — сто сорак трэці (сто сорак чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
Падзеі
правіць- 1480: Пачалася аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі.
- 1588: У Кракаве адбылося ўрачыстае перапахаванне караля Стэфана Баторыя.
- 1618: Пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно пражскай гарадской залы.
- 1761: Шчучыну нададзены герб.
- 1863: Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі.
- 1915: Пачалася бамбардзіроўка Анконы флотам Аўстра-Венгрыі.
- 1940: Уінстан Чэрчыль абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 1994: Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестываля атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна.
- 2021: Авіяцыйны інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 у Беларусі.
Нарадзіліся
правіць- 1052: Філіп I, кароль Францыі (пам. 29.7.1108)
- 1707: Карл Ліней, шведскі прыродазнавец (пам. 10.1.1778)
- 1790: Жуль Себасцьен Сезар Дзюмон-Дзюрвіль, французскі падарожнік, акіянограф (пам. 8.5.1842)
- 1842: Марыя Канапніцкая, польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца (пам. 8.10.1910)
- 1910: Франц Клайн, амерыканскі мастак
- 1911: Пауль Маер, каталіцкі кардынал (пам. 30.4.2010)
- 1928: Розмары Клуні, эстрадная спявачка (пам. 29.6.2002)
- 1934: Роберт Муг, амерыканскі вынаходнік
- 1949: Алан Гарсія, перуанскі палітык, прэзідэнт Перу (пам. 17.4.2019)
- 1959: Аляксандр Смалянчук, беларускі гісторык
- 1972: Рубенс Барыкела, бразільскі аўтагоншчык Формулы-1
- 1974: Моніка Наранха, іспанская спявачка
- 1991: Лена Маер-Ландрут, нямецкая спявачка
- 1997: Касандра Багран, французская трыятланістка, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
правіць- 1173: Еўфрасіння Полацкая, княжна полацкая, прылічаная да святых (нар. 5.1.1104)
- 1498: Джыралама Саванарола, фларэнційскі грамадскі дзеяч, заснавальнік Фларэнційскай рэспублікі, паэт, каталіцкі багаслоў
- 1524: Ісмаіл I, шахіншах Персіі
- 1648: Луі Ленен, французскі мастак
- 1753: Францішка Уршуля Радзівіл, пісьменніца, першая ў ВКЛ жанчына-драматург (нар. 13.2.1705)
- 1871: Яраслаў Дамброўскі, польскі і французскі рэвалюцыянер і вайсковы дзеяч (нар. 13.11.1836)
- 1906: Генрых Ібсен, нарвежскі драматург (нар. 20.3.1828)
- 1937: Джон Дэвісан Ракфелер, амерыканскі прадпрымальнік, філантроп
- 1946: Канстанцін Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык і педагог (нар. 5.11.1893)
- 1956: Густаў Суйтс, эстонскі паэт
- 1986: Стэрлінг Хэйдэн, амерыканскі акцёр
- 1987: Канстанцін Лукашоў, беларускі навуковец
- 1992: Уладзімір Бакуновіч, беларускі грамадскі дзеяч, эканаміст (нар. 10.12.1926)
- 1996: Уладзімір Карват, беларускі ваенны лётчык першага класа, падпалкоўнік, першы Герой Беларусі (нар. 28.11.1958)
Святкуюць
правіць- Пакістан: Дзень Рэспублікі.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 23 мая