Лейпцыг
Ле́йпцыг (ням.: ⓘ, лац.: Lipsia в.-луж.: Lipsk) — буйнейшы горад у Саксоніі, Германія. Да 1990 года ўваходзіў у склад ГДР. Па дадзеных на 30 верасня 2006 года, у Лейпцыгу пражывае каля 505 тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і збіраюць тысячы наведвальнікаў.
Горад
Лейпцыг
Leipzig
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершыя славянскія пасяленні на тэрыторыі Лейпцыга пачалі з'яўляцца ў VII — IX ст. У 1015 годзе пасяленне Лібзі было ўзгадана ў хроніках Біскупа Тэтмара фон Мерсебурга [1]. Каля 1165 года горад атрымаў грамату "Імперскага кірмашовага горада".
У 1409 годзе быў заснаваны Лейпцыгскі ўніверсітэт — 2-гі па старасці ў Германіі. Гэта вызначыла развіццё горада як цэнтра культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, як Іаган Себасцьян Бах, Роберт Шуман, Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазітар Рыхард Вагнер і Готфрыд Лейбніц.
У 1650 годзе ў Лейпцыгу была выдадзена першая штодзённая газета ў свеце. Лейпцыг стаў цэнтрам кнігадрукавання Германіі.
У 1813 годзе каля горада адбылася Бітва Народаў, у гонар якой быў усталяваны мемарыял.
У 1839 годзе з Лейпцыга ў Дрэздэн была адчыненая першая "доўгая" чыгунка. З таго часу Лейпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Лейпцыгу зараз знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Еўропе.
23 мая 1863 года Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі.
У канцы Другой сусветнай вайны большая частка горада была знішчана англійскай авіяцыяй падчас бамбардзіровак. 18 красавіка 1945 года, горад быў заняты амерыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў аддадзены пад кантроль савецкай Чырвонай Арміі. Пасля вайны горад стаў адным з найбуйнейшых гарадоў Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
У 1900 годзе ў Лейпцыгу была заснавана Футбольная Асацыяцыя Германіі, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках Кубка Свету па футболу 2006.
Эканоміка
правіцьЛейпцыг з’яўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае развітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і інш. прамысловасць. З’яўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.
Буйныя кампаніі, якія размешчаны ў горадзе і вакол яго:
Транспарт
правіцьГарадскі транспарт у Лейпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў.[2] Працягласць дарог - 1673 кіламетра.
Лейпцыг знаходзіцца на перакрыжаванні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля горада знаходзяцца 2 аэрапорта: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.
Насельніцтва
правіць
|
Адукацыя
правіцьУ Лейпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых еўрапейскіх універсітэтаў — Лейпцыгскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назваць Іагана Вольфганга Гётэ, Готфрыда Лейбніца, Фрыдрыха Ніцшэ, Карла Лібкнехта, Рыхарда Вагнера.
У Лейпцыгу ў 1843 годзе была заснавана музычная кансерваторыя, пасля пераўтвораная ва Універсітэт Музыкі і Тэатра. Адным з яе заснавальнікаў быў Фелікс Мендэльсон.
Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснавана ў 1764 годзе.
Культурныя помнікі
правіць- Thomaskirche (Касцёл Св. Томаса) — найбольш знакаміта тым, што менавіта ў ёй Іаган Себасцьян Бах працаваў кантарам, і як дом знакамітага хора Thomaner;
- Völkerschlachtdenkmal (мемарыял Бітвы Народаў) — самы вялікі помнік у Еўропе, пабудаваны ў гонар перамогі над Напалеонаўскімі войскамі;
- Gewandhaus — дом знакамітага Gewandhaus Orchestra, гэта трэці будынак з такой назвай;
- Altes Rathaus — старая ратуша была пабудавана ў 1556 годзе. Зараз там знаходзіцца музей гісторыі горада;
- Neues Rathaus — новая ратуша, пабудаваная на рэштках замка Pleißenburg, у якім праходзілі дэбаты паміж Іаган Экам і Марцінам Лютэрам у 1519 годзе;
- City-Hochhaus Leipzig (гарадскі небаскроб Лейпцыга) — пабудаваны ў 1972 годзе. З’яўляецца часткай універсітэта. Гэта самы высокі будынак у Лейпцыгу;
- Auerbach’s Keller (склеп Аўэрбаха) — малады Гётэ еў і піў тут, калі вучыўся ў Лейпцыгу. Гэта адно з месц дзеі Фауста, прычым адзінае рэальна існуючае;
- Städtisches Kaufhaus (гарадскі ўнівермаг) — першы будынак для кірмашоў у свеце. Зараз з’яўляецца домам для офісаў, невялікіх крамак і рэстаранаў. Нягледзячы на назву, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці;
- Bundesverwaltungsgericht — Нямецкі федэральны адміністрацыйны суд. Быў найвышэйшым дзяржаўным судом паміж 1888 і 1945 гадамі.
Сярод месцаў, на якія варта звярнуць увагу, можна таксама вылучыць оперу і лейпцыгскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у свеце. Nikolaikirche (Касцёл Св. Мікалая) быў месцам з якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўз’яднанне Германіі. У Лейпцыгу таксама знаходзіцца музей «Дом Шылера» .
Міжнародныя сувязі
правіць- Адыс-Абеба, Эфіопія (12 снежня 2004)[17][18]
- Балоння, Італія (2 сакавіка 1962)[19]
- Бамако, Малі
- Брно, Чэхія (23 лістапада 1973)[20][21][…]
- Бірмінгем, Вялікабрытанія (1992)[22]
- Гановер, Германія (лістапад 1987)[23][24]
- Герцлія, Ізраіль (2011)[25][26]
- Клайпеда, Літва
- Кракаў, Польшча (8 верасня 1973)[27][28]
- Кіеў, Украіна (1961)[29][30][…]
- Ліён, Францыя (1981)[31][32]
- Нанкін, Кітай (май 1988)[33][34][…]
- Плоўдзіў, Балгарыя[35]
- Салонікі, Грэцыя (17 кастрычніка 1984)[36][37]
- Сан-Паўлу, Бразілія
- Траўнік[d], БіГ (май 2003)[38]
- Франкфурт-на-Майне, Германія (3 кастрычніка 1990)[39][40]
- Хашымін, В’етнам (21 ліпеня 2021)[41]
- Х’юстан, ЗША (1993)[42]
Лейпцыг уваходзіць у сетку еўрапейскіх гарадоў Eurocities.
Вядомыя асобы
правіць- Вальтэр Ульбрыхт
- Карл Густаў Карус
- Макс Клінгер
- Вячаслаў Іванавіч Мянькоўскі (нар. 1959) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2009).
Крыніцы
правіць- ↑ (Chronicle's of Bishop Thietmar von Merseburg)
- ↑ Звесткі з афіцыйнай старонкі горада за 2005 год
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 14. — С. 274–275.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 277. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 190.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 363. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ https://www.statistik.sachsen.de/download/010_GB-Bev/Bev_Z_Kreis_akt.pdf
- ↑ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnis — Federal Statistical Office. Праверана 29 лютага 2020.
- ↑ Leipzig hat jetzt offiziell 601.668 Einwohner / пад рэд. Stadt Leipzig
- ↑ register of German municipalities (4th quarter 2022) — DESTATIS, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Statistischer Quartalsbericht III/2022 / пад рэд. Stadt Leipzig Праверана 4 студзеня 2023.
- ↑ Bevölkerung des Freistaates Sachsen jeweils am Monatsende ausgewählter Berichtsmonate nach Gemeinden — Statistical Office of the Federal State of Saxony. Праверана 18 лютага 2023.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- ↑ https://statistik.leipzig.de/statcity/table.aspx?cat=2&rub=1&per=q Праверана 18 красавіка 2023.
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/addis-abeba/
- ↑ http://www.addismayor.gov.et/attachments/article/165/sister_cities.pdf
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/bologna/
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/bruenn/
- ↑ https://www.brno.cz/sprava-mesta/magistrat-mesta-brna/odbor-zahranicnich-vztahu/mezinarodni-vztahy/partnerska-mesta/lipsko/
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/birmingham/
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/hannover/
- ↑ https://www.hannover.de/Leben-in-der-Region-Hannover/Politik/St%C3%A4dte-Regionspartnerschaften/St%C3%A4dtepartnerschaften-der-Landeshauptstadt-Hannover/Leipzig
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/herzliya/
- ↑ https://www.herzliya.muni.il/twin-cities/
- ↑ http://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/krakau/
- ↑ https://www.krakow.pl/otwarty_na_swiat/2531,miasto,23,0,otwarty_na_swiat.html
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/kiew/
- ↑ https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/lyon/
- ↑ https://www.grandlyon.com/metropole/partenariats-internationaux.html
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/nanjing/
- ↑ http://wb.nanjing.gov.cn/njszfwsbgs/201810/t20181023_616096.html
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/thessaloniki/
- ↑ https://thessaloniki.gr/i-want-to-know-whats-going-on-in-the-city/twin-towns/?lang=en
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/travnik/
- ↑ http://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/frankfurt-am-main/
- ↑ https://frankfurt.de/service-und-rathaus/verwaltung/aemter-und-institutionen/hauptamt-und-stadtmarketing/referat-fuer-internationale-angelegenheiten/partnerstaedte/leipzig
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/internationales/internationale-kooperationen/ho-chi-minh-stadt-und-vietnam/
- ↑ https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/partnerstaedte/houston/
Літаратура
правіць- Калаткоў У. Я. (гісторыя). Ле́йпцыг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ле́йпциг // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 363. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Ле́йпциг // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 274—275. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Ле́йпциг // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 277. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Ле́йпциг // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 239. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лейпцыг
- Афіцыйная старонка горада