Бірмінгем

горад у Англіі

Бі́рмінгем (англ.: Birmingham) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс.

Горад
Бірмінгем
Birmingham
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першая згадка
1166
Плошча
267,8 км²
Вышыня цэнтра
140 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 028 700 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0121
Паштовы індэкс
B
Афіцыйны сайт
birmingham.gov.uk (англ.)
Бірмінгем на карце Вялікабрытаніі
Бірмінгем (Вялікабрытанія)
Бірмінгем
Бірмінгем (Вялікабрытанія)
Бірмінгем

Бірмінгем з’яўляецца самым густанаселеным брытанскім горадам пасля Лондана з насельніцтвам 1,016,800 чалавек (перапіс 2008)[1]. Горад размяшчаецца ў цэнтры Уэст-Мідлендскай канурбацыі — другога па населенасці гарадскога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[2]. Бірмінгемскі метрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, з якімі горад шчыльна знітаваны людской маятнікавай міграцыяй, з’яўляецца другім па населенасці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[3].

Бірмінгем быў адным з цэнтральных ачагоў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазней атрымаў мянушку «the workshop of the world» або «city of a thousand trades»[4]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасць гэтага горада знізілася, Бірмінгем развіўся да статусу нацыянальнага камерцыйнага цэнтра, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзення бізнеса[5]. Бірмінгем з’яўляецца цэнтрам дзейнасці канферэнцый, рознічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала развітымі сферамі высокіх тэхналогій, навуковых даследаванняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўніверсітэтамі. Таксама Бірмінгем з’яўляецца чацвёртым па наведвальнасці замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[6] і мае другую па ліку буйнейшую гарадскую эканоміку[7].

У 2010 годзе Бірмінгем атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[8]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (па-англійску: Big City Plan) па пераўладкаванні цэнтральнай часткі Бірмінгема з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце[9]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінгема называюць «Brummies», тэрмінам, утвораным ад слова «Brum» — адной з мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[10], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[11]. Існуе своеасаблівы бірмінгемскі дыялект і акцэнт.

Памятныя мясціны

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. «Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009. (англ.)
  2. «Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics. (англ.)
  3. «British urban pattern: population data»(недаступная спасылка) (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007. (англ.)
  4. «Decline of the city of a thousand trades» Архівавана 9 сакавіка 2008. // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006. (англ.)
  5. Anna Blackaby (6 кастрычніка 2009). «Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business» Архівавана 27 жніўня 2011. (англ.)
  6. «National Statistics Online — International Visits». ONS. (англ.)
  7. UKmediacentre.pwc.com Архівавана 15 ліпеня 2011. (англ.)
  8. «Quality of Living worldwide city rankings 2010 — Mercer survey». Mercer. 26 мая 2010. (англ.)
  9. «Big City Plan Website» Архівавана 31 студзеня 2010.. Birmingham City Council. (англ.)
  10. «Brummagem». Worldwidewords.com. 13 снежня 2003. (англ.)
  11. William Hutton (1783). An History of Birmingham. (англ.)

Спасылкі

правіць