Таманерхор

хор хлопчыкаў у Лейпцыгу

Тама́нерхор[1] (ням.: Thomanerchor), таксама вядомы як Хор Святога Фамы — хор хлопчыкаў з горада Лейпцыг (Германія). Адзін са старэйшых музычных калектываў свету.

Таманерхор
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры класічная музыка
Краіны
Горад Лейпцыг
thomanerchor.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выступленне ў Кангрэс-холе Лейпцыга ў 1953 годзе

Заснаваны ў XIII стагоддзі пры царкве Сявтога Томаса (Томаскірхе, ням.: Thomaskirche) разам са школай (Томасшуле, ням.: Thomasschule), дзе навучалі спевам і гульні на аргане. Хор спачатку ўдзельнічаў у набажэнствах, а ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя і ў грамадскіх мерапрыемствах. У 1753—1850 гадах Таманерхорам кіраваў Іаган Себасцьян Бах, які напісаў для яго шэраг твораў. Склад хору перыядычна мяняецца. У 1960-я гады хор складаўся з 80 хлопчыкаў ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў (падзелены на групы дыскантаў, альтаў, тэнараў і басоў). Усе ўдзельнікі хору з’яўляюцца адначасова выхаванцамі Томасшуле, дзе атрымліваюць музычную і агульную сярэднюю адукацыю, а таксама вучацца гульні на розных музычных інструментах.

Сучасны Таманерхор з’яўляецца адным з цэнтраў захавання бахаўскіх традыцый у харавой музыцы. Гастралюе ў Германіі і за мяжой, спявае ў царкве Святога Фамы ў Лейпцыгу.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Тама́нерхор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тома́нерхор // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 334—336. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Тома́нерхор // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 548. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
  • Маркина Л. Г., Муравлёва Е. Н., Муравлёва Н. В. THOMANERCHOR ТОМАНЕРХОР // Культура Германии: лингвострановедческий словарь: свыше 5000 единиц / под общ. ред. проф. Н. В. Муравлёвой. — М.: АСТ, 2006. — С. 987. — 1181 с. — 3000 экз. — ISBN 5-17-038383-5. (руск.)

Спасылкі правіць