Тэнар (італ.: tenore ад лац.: tenere — трымаць) 1) высокі мужчынскі пеўчы голас. Працоўны дыяпазон: до малой — до другой актавы; пераходныя (умоўна) ноты: мі бемоль—фа # першай актавы; 2) назва голасу ў поліфанічнай фактуры; ў эпоху Сярэдніх вякоў і Адраджэння тэнар лічыўся функцыянальна вызначальным (адсюль назва), у тым ліку, ідэнтыфікатарам шматгалоснага ладу; 3) дамінуючы тон, або «тон паўтарэння» у псалмодыі, а таксама аналагічная мадальная функцыя (таксама званая рэперкусай) у грыгарыянскім хорале.

Асноўныя вакальныя дыяпазоны
Сапрана
Мецца-сапрана
Кантральта
Тэнар
Барытон
Бас

Разнавіднасці

правіць
  • Тэнар-альтына
  • Лірычны тэнар (di grazia)
  • Лірыка-драматычны тэнар
  • Характарны ці мецца-характарны тэнар (spinto)
  • Драматычны тэнар (di forza)

Тэнар-альтына валодае звонкімі высокімі нотамі, здольны дасягаць мі-соль другой актавы. Гучыць празрыста, лёгка. Звычайна гэты голас не бывае асабліва моцным.

Лірычны тэнар — мяккі па тэмбры, пяшчотны, дзявочы.

Лірыка-драматычны тэнар выконвае партыі шырокага дыяпазону як лірычныя, так і драматычныя. Аднак па сіле гуку і драматызму саступае чыста драматычнаму голасу.

Драматычны тэнар — моцны голас, які мае вялікі дынамічны размах, закліканы выказваць самыя моцныя драматычныя сітуацыі.

Характарны тэнар — голас своеасаблівага тэмбру, прызначаны для выканання невялікіх «спецыфічных» партый, якія змяшчаюць шэраг востравыразных, «характэрных» штрыхоў.

Часам кажуць таксама аб гераічным (вагнераўскім) тэнары (ням.: Heldentenor), маючы на ўвазе голас, які валодае большай сілай гуку, чым драматычны і неабходны для выканання гераічных партый у операх Вагнера. Але чыста вагнераўскі тэнар адрозніваецца ад гераічнага каласальнай цягавітасцю, здольнасцю вытрымліваць пастаяннае гераічнае гучанне голасу на працягу ўсёй оперы, а ў Вагнера гэта можа займаць некалькі гадзін бесперапыннага спеваў. Такія спевакі, як правіла, не спяваюць іншы рэпертуар, акрамя вагнераўскага.

Класічныя оперныя партыі

правіць

Вядомыя спевакі

правіць