1990
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1990 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 1 студзеня: Створаны Слонімскі драматычны тэатр.
- 14 студзеня: У Мінску заснаваны Нацыянальны гуманітарны ліцэй.
- 15 студзеня: У Парыжы прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
- 26 студзеня: Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб мовах». Абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.
Люты
правіць- 1 лютага: У адкрытым космасе касманаўт Аляксандр Сераброў правёў першыя выпрабаванні сродку перамяшчэння касманаўта.
- 4 лютага: У Маскве прайшла 300-тысячная дэманстрацыя ў падтрымку дэмакратычных рэформ — буйнейшая за ўсю гісторыю СССР.
- 10 лютага:
- Утварэнне перадвыбарчага Беларускага дэмакратычнага блока з ініцыятывы Беларускага народнага фронту.
- У Беластоку адбыўся ўстаноўчы кангрэс Беларускага дэмакратычнага аб’яднання.
- 12 лютага: Масавыя беспарадкі ў Душанбэ, дэманстранты прарваліся ў будынак ЦК КП Таджыкістана і падпалілі яго.
- 13 лютага: Падпісана пагадненне пра аб’яднанне дзвюх частак Германіі — заходняй і ўсходняй.
- 19 лютага: Адбыўся першы выпуск Adobe Photoshop.
- 21 лютага: Намібія абвешчана незалежнай дзяржавай.
- 25 лютага: На плошчы Леніна ў Мінску адбыўся мітынг Беларускага народнага фронту.
- 26 лютага: Пачаўся вывад савецкіх войск з тэрыторыі Чэхаславакіі.
Сакавік
правіць- 4 сакавіка: Адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР XII склікання, выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў БССР.
- 6 сакавіка: У Мінску было створана Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
- 11 сакавіка: Вярхоўны Савет прыняў Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы.
- 15 сакавіка: З’ездам народных дэпутатаў СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў абраны на пасаду Прэзідэнта СССР.
- 21 сакавіка: Абвешчана незалежнасць Намібіі.
Красавік
правіць- 5 красавіка: Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.
- 8 красавіка: Амерыканскі тэлесерыял «Твін Пікс» упершыню выйшаў у эфір.
- 22 красавіка: Адбыліся паўторныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР XII склікання.
- 24 красавіка: Закон «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай, да гэтага дэ-юрэ ў СССР не было афіцыйнай мовы.
- 29 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1990 завяршыўся перамогай шатландца Стывена Хендры.
Май
правіць- 17 мая: Гомасексуальнасць выключана з Міжнародная класіфікацыі хвароб.
- 22 мая: Аб’яднанне Паўночнага Емена і Паўднёвага Емена ў адзіную дзяржаву.
- 29 мая: Барыс Ельцын абраны старшынём Вярхоўнага Савета РСФСР.
Чэрвень
правіць- 1 чэрвеня: Прэзідэнт ЗША Джордж Буш і савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў падпісалі дагавор аб спыненні вытворчасці хімічнай зброі.
- 8 чэрвеня: Чэмпіянат свету па футболе 1990 стартаваў у Італіі.
- 12 чэрвеня: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР.
Ліпень
правіць- 8 ліпеня: Перамогай зборнай ФРГ завяршыўся Чэмпіянат свету па футболе 1990.
- 12 ліпеня: Уначы была падпалена і згарэла царква Праабражэння Гасподняга на гары Грабарцы, святое месца для праваслаўных Польшчы.
- 13 ліпеня: У Гарадку (Польшча) пачаўся І Фестываль музыкі маладой Беларусі, арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры.
- 16 ліпеня:
- Вярхоўны Савет Украінскай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны.
- Заснаваны Музей гісторыі Магілёва.
- 27 ліпеня: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
Жнівень
правіць- 2 жніўня: Войскі Ірака ўварваліся ў Кувейт.
- 6 жніўня: Савет Бяспекі ААН уводзіць гандлёвае эмбарга супраць Ірака ў адказ на акупацыю Кувейта.
- 25 жніўня: Вярхоўны Савет Абхазіі абвясціў незалежнасць Абхазіі ад Грузіі.
- 28 жніўня: Ірак абвясціў Кувейт сваёй правінцыяй.
Верасень
правіць- 8 верасня: Адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
- 10 верасня: Папа Рымскі Ян Павел II асвяціў храм Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ ў Ямусукра — самую вялікую царкву ў свеце.
- 10 верасня: Пачалася ўстаноўчая канферэнцыя Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Кастрычнік
правіць- 1 кастрычніка: Пачалася грамадзянская вайна ў Руандзе.
- 3 кастрычніка: Народная палата ГДР прымае рашэнне пра далучэнне да ФРГ і ўтварэнні адзінай нямецкай дзяржавы.
- 17 кастрычніка: На сцэне Купалаўскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» рэжысёра Мікалая Пінігіна па аднайменным творы Янкі Купалы.
- 23 кастрычніка: Гораду Горкі вернута назва Ніжні Ноўгарад.
Лістапад
правіць- 4 лістапада: На ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску заснавана Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі.
- 7 лістапада: Антыкамуністычная маніфестацыя і мітынг каля Дома ўрада ў Мінску.
- 10 лістапада: Прэм’ера амерыканскай кінакамедыі «Адзін дома» рэжысёра Крыса Каламбуса.
- 19 лістапада:
- Прадстаўнікамі дваццаці дзвюх дзяржаў у Парыжы падпісаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.
- Адбыўся першы выпуск Microsoft Office.
- 29 лістапада: Прынята рэзалюцыя СБ ААН 678, якая дае Іраку тэрмін да 15 студзеня 1991 года для вываду войск з Кувейта.
Снежань
правіць- 9 снежня: Лех Валенса атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы.
- 3 снежня: Групоўка на чале з генералам Ідрысам Дэбі здзейсніла дзяржаўны пераварот у Чадзе.
- 23 снежня: На рэферэндуме большасць жыхароў Славеніі выказаліся за незалежнасць ад Югаславіі.
- 31 снежня: Пачала дзейнічаць другая лінія Мінскага метрапалітена.
Нарадзіліся
правіць- 19 сакавіка: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст.
- 16 красавіка: Маргарыта Ляўчук, беларуская оперная спявачка.
- 30 лістапада: Магнус Карлсен, нарвежскі шахматыст, чэмпіён свету.
Памерлі
правіць- 25 студзеня: Ава Гарднер, амерыканская актрыса.
- 12 лютага: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.
- 20 сакавіка: Леў Яшын, савецкі футбаліст.
- 3 мая: Пімен, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (з 1971).
- 16 ліпеня: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык.
- 21 ліпеня: Сяргей Параджанаў, армянскі кінарэжысёр.
- 15 жніўня: Віктар Цой, лідар рок-гурта «Кіно».
- 24 жніўня: Сяргей Даўлатаў, рускі пісьменнік, журналіст.
- 14 снежня: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург.