Хімічная зброя — від зброі масавага знішчэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні атрутных рэчываў (напрыклад, фасген, зарын і іншыя), таксінаў, фітатаксінаў. Уключае хімічныя боепрыпасы аднаразовага выкарыстання (артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, міны, шашкі і іншыя) і шматразовага (так званыя хімічныя баявыя прылады — выліўныя авіяцыйныя прылады, тэрмамеханічныя і механічныя генератары і іншае).

Сродкі дастаўкі хімічнай зброі: авіяцыя, ракеты, артылерыя. Паражальная дзейнасць хімічнай зброі заснавана на таксічных уласцівасцях хімічных злучэнняў, якія знаходзяцца ў парападобным, вадкім або арэазольным стане, могуць пранікаць у арганізм цераз органы дыхання, скурнае покрыва, слізістыя абалонкі, страўнікавы тракт. Хімічная зброя можа быць выкарыстана для паражэння жывой сілы, заражэння мясцовасці, узбраення, баявой тэхнікі і розных тылавых аб'ектаў. Ад іншых відаў зброі адрозніваецца: высокай таксічнасцю, што дазваляе малымі дозамі выклікаць значныя страты ў стане праціўніка; вялікай пранікальнасцю ў розныя збудаванні, ваенную тэхніку; складанасцю своечасовага выяўлення наяўнасці выкарыстання атрутных рэчываў, распазнання іх тыпу, вызначэння тэрміну дзеяння.

Упершыню хімічная зброя была выкарыстана ў Першую сусветную вайну германскімі войскамі 22 красавіка 1915 года ў раёне горада Іпр (Бельгія), якія ажыццявілі хімічную атаку з ужываннем хлору.

Выкарыстанне хімічнай зброі забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925 года. У 1993 годзе ў Парыжы прынята канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і яе знішчэнні (уведзена ў дзеянне ў красавіку 1997 года).

Літаратура

правіць