22 красавіка
22 красавіка — сто дванаццаты (сто трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 922: Першая згадка горада Кведлінбург
- 967: Асвечаны храмавы комплекс Бантэайсрэй.
- 1216: Завяршылася бітва на Ліпіцы, буйнейшая міжусобная бітва ў гісторыі Русі.
- 1370: У Парыжы пачалося будаўніцтва Бастыліі.
- 1401: Ганзейскі флот пад камандаваннем гамбургскага капітана Сымона Утрэхцкага перамог Віталійскіх братоў у марской бітве пры Гельгаландзе.
- 1500: Экспедыцыя Педра Альварэса Кабрала дасягнула ўзбярэжжа сучаснай Бразіліі.
- 1509: Пачатак валадарства Генрыха VIII, караля англійскага.
- 1519: Эрнан Картэс заснаваў горад Веракрус.
- 1838: Упершыню Атлантычны акіян перасёк параход, у гавань Нью-Ёрка прыбыў англійскі «Сірыус».
- 1915: У ходзе 1-й сусветнай вайны Германія прымяніла хлор як хімічную зброю супраць англа-французскіх войск паблізу Іпра (Бельгія).
- 1919: Польскія войскі занялі Вільню
- 1969: У Х'юстане (ЗША) праведзена першая перасадка чалавечага вока.
- 1997: 126-дзённае ўтрыманне закладнікаў у рэзідэнцыі японскага пасла ў Ліме скончылася штурмам і захопам будынку перуанскімі вайскоўцамі.
Нарадзіліся
правіць- 1451: Ізабела I, каралева кастыльская (пам. 26.11.1504)
- 1610: Аляксандр VIII, Папа Рымскі (пам. 1.2.1691)
- 1658: Джузэпэ Тарэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (пам. 8.2.1709)
- 1724: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (пам. 12.2.1804)
- 1852: Вільгельм IV, вялікі герцаг Люксембургскі (пам. 25.2.1912)
- 1870: Уладзімір Ленін (пам. 21.1.1924)
- 1876: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1914).
- 1899: Уладзімір Набокаў, пісьменнік, навуковец-энтамолаг (пам. 2.7.1977)
- 1904: Роберт Опенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекту (пам. 18.2.1967)
- 1909: Рыта Леві-Мантальчыні, італьянскі нейрабіёлаг (пам. 30.12.2012)
- 1916: Іегудзі Менухін, амерыканскі скрыпач
- 1942: Рудольф Еніш, нямецка-амерыканскі малекулярны біёлаг, генетык
- 1957: Дональд Туск, польскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Польшчы
- 1960: Март Лаар, эстонскі палітык і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі (1992—1994, 1999—2002), міністр абароны Эстоніі (2011-2012).
- 1961: Алена Спірыдовіч, дыктар беларускага тэлебачання
- 1961: Ала Матыйзен, эстонскі кампазітар
- 1977: Марк ван Бомел, нідэрландскі футбаліст
- 1981: Мадыс Калас, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1982: Кака, бразільскі футбаліст
- 1996: Алена Віктараўна Старыкава, украінская трэкавая велагоншчыца
Памерлі
правіць- 296: Кай, Папа Рымскі
- 536: Агапій I, Папа Рымскі
- 1462: Жыльбер дэ Лануа, бургундскі падарожнік і дыпламат (нар. 1386)
- 1662: Джон Традэскант малодшы, англійскі батанік, натураліст (нар. 4.8.1608)
- 1821: Джон Кром, англійскі мастак
- 1833: Рычард Трэвітык, англійскі вынаходнік, стваральнік першай паравой машыны падвышанага ціску (нар. 13.4.1771)
- 1937: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч (нар. 26.12(7.1).1897)
- 1945: Кетэ Кольвіц, нямецкі графік (нар. 8.7.1867)
- 1954: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (нар. 29.9.1880)
- 2006: Аліда Валі, італьянская актрыса
- 2011: Сяргей Лагун, беларускі цяжкаатлет (нар. 27.5.1988)
- 2011: Міхаіл Казакоў, савецкі, расійскі і ізраільскі рэжысёр, акцёр тэатра і кіно (нар. 14.10.1934)
Святкуюць
правіць- Міжнародны дзень Маці-Зямлі.
- Бразілія, Дзень адкрыцця.
- Іспанія, Дзень каралевы Ізабэлы.