Дыплама́т — службовая асоба дзяржаўнага органа вонкавых зносін (знешнепалітычнага ведамства), упаўнаважаная урадам для зносін або перамоў з прадстаўнікамі замежных дзяржаў.

Дыпламатычныя работнікі (работнікі, якія займаюць дыпламатычныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў, дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах) ажыццяўляюць дыпламатычную службу.

Кваліфікацыйныя патрабаванні правіць

Кандыдаты на дыпламатычныя пасады павінны мець агульныя і спецыяльныя веды, неабходныя для выканання службовых абавязкаў (веданне актуальных праблем міжнароднай палітыкі, эканомікі і права, валоданне тэрміналогіяй), мець аналітычныя здольнасці (лагічна аналізаваць праблемы і ясна выкладаць свае заключэнні), валодаць асновамі інфармацыйных тэхналогій, валодаць дзяржаўнымі і замежнымі мовамі.

У МЗС Беларусі прынятыя наступныя ўзроўні ведання замежнай мовы: пачатковы, функцыянальны, аператыўны, прафесійны, экспертны. Для дыпламатычных работнікаў аператыўны ўзровень лічыцца мінімальна неабходным.

Для выяўлення і ацэнкі маральных, дзелавых і псіхалагічных якасцяў кандыдатаў на дыпламатычныя пасады з мэтай выяўлення ступені іх прафесійнай прыгоднасці для работы ў сістэме органаў дыпламатычнай службы праводзіцца псіхадыягнастычнае абследаванне.

Глядзіце таксама правіць

Спасылкі правіць