Ге́нрых VIII Цю́дар (англ.: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак у 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».

Генрых VIII
Henry VIII
Enrique VIII de Inglaterra, por Hans Holbein el Joven.jpg
Coat of Arms of England (1509-1554).svg
Сцяг Кароль Англіі
22 красавіка 1509 — 28 студзеня 1547
Папярэднік Генрых VII
Пераемнік Эдуард VI
Сцяг1-ы Уладар Ірландыі
1509 — 1541
Папярэднік Генрых VII
Сцяг Кароль Ірландыі
1541 — 1547
Пераемнік Эдуард VI
Нараджэнне 28 чэрвеня 1491[1]
Смерць 28 студзеня 1547[1] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Цюдары
Бацька Генрых VII Цюдар[5]
Маці Елізавета Ёркская[d][5]
Жонка Кацярына Арагонская[5][6], Ганна Балейн[5][6], Джэйн Сеймур[d][5][6], Ганна Клеўская[5][6], Кацярына Говард[d][5][6] і Кацярына Пар[d][5][6]
Дзеці Марыя I Цюдар[5], Генры Фіцрой[d][5], Елізавета I[5], Эдуард VI[5], Генры Цюдар[d], stillborn daughter Tudor (1510)[d][7], Henry, Duke of Cornwall (1513)[d][7], Henry, Duke of Cornwall (1514)[d][7], stillborn daughter Tudor (1518)[d][7], Henry, Duke of Cornwall[d][7], stillborn son Tudor[d][7], Catherine Carey[d][5], Ethelreda Malte[d], Richard Edwardes[d], Thomas Stukley[d] і Henry Carey, 1st Baron Hunsdon[d]
Веравызнанне каталіцызм, перайшоў у пратэстантызм
Дзейнасць манарх, кампазітар
Аўтограф HenryVIIISig.svg
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.

Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з дзвюма развёўся, а дзвюх пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.

Зноскі