Эдуард VI
Эдуард VI (англ.: Edward VI; 12 кастрычніка 1537 — 6 ліпеня 1553) — кароль Англіі і Ірландыі з 28 студзеня 1547, адзіны сын Генрыха VIII, які выжыў. Нарадзіўся ад трэцяга шлюбу караля з Джэйн Сеймур; маці памерла неўзабаве пасля яго нараджэння ад радзільнай гарачкі. Уступіў на пасад дзевяці гадоў пад апекай дзядзькі па маці, Эдуарда Сеймура, 1-га герцага Самерсета, пасля яго апалы (1549) за ўплыў на юнага караля супернічаў шэраг іншых рэгентаў.
Эдуард VI | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Edward VI | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 20 лютага 1547 | ||||||
Папярэднік | Генрых VIII | ||||||
Пераемнік | Джэйн Грэй | ||||||
Нараджэнне |
12 кастрычніка 1537 Гемптан-Корт |
||||||
Смерць |
6 ліпеня 1553 (15 гадоў) Грынвіч |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цюдары | ||||||
Бацька | Генрых VIII | ||||||
Маці | Джэйн Сеймур | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праўленне Эдуарда было пазначанае эканамічнымі праблемамі і сацыяльным незадаволеннем, якое перарасло ў беспарадкі і паўстанні. Трансфармаванне Англіканскай царквы у Пратэстанцкую таксама прайшло у часы праўлення Эдуарда, які быў вельмі зацікаўленны таксама і пытаннямі рэлігіі. Нягледзячы на тое, што яго бацька, Генрых VIII, разарваў усе сувязі паміж Царквой і Рымам, аднак ніколі не дапускаў адмову ад каталіцкай дактрыны альбо цырымоніі. Супрацьлеглае адбылося ў часы праўлення Эдуарда. Пратэстатантызм быў усталяваны з некаторымі рэформамі, якія ўключалі ў сябе выкараненне зароку бясшлюбнасці і правядзення імшы, а таксама ўсталявання абавязковай ваеннай службы ў Англіі.