Цюдары

англійская каралеўская дынастыя

Цю́дары (часам памылкова Цюдо́ры, англ.: Tudors, адз. лік Tudor) — каралеўская дынастыя Англіі ў 14851604.

Ружа Цюдараў стала геральдычным сімвалам не толькі гэтага роду, але і ўсёй Англіі

Гісторыя дынастыі Цюдараў правіць

Паходзіць ад знатнай уэльсякай сям’і ap Twddur, якая з’яўляецца адной з галін роду Койлхена, такім чынам, мелі права на валоданне ўсёй Брытаніяй. Значную ролю ў англійскай гісторыі пачалі адыгрываць з сына Марэдзіда Оўэна Цюдара, які ажаніўся з Кацярынай Французскай, удавой Генрыха V. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся два сыны — Эдмунд і Джаспер, — якім іх брат ад адной маці Генрых VI даў тытулы графа Рычманда і графа Пембрука адпаведна. Эдмунд Цюдар яшчэ раз парадніўся з домам Ланкастэраў, ажаніўшыся з праўнучкай заснавальніка гэтай галіны Джона Гонта (праз узаконеную лінію нашчадкаў яго палюбоўніцы Кацярыны Свінфард, якая афіцыйна не мела права на прастол) Маргарытай Бофарт. Ад гэтага шлюбу (ужо пасля смерці бацькі) нарадзіўся будучы Генрых VII (1457).

Пасля гібелі апошняга Ланкастэра, прынца Эдуарда (1471), ланкастарская партыя падтрымлівала кандыдатуру Генрыха Цюдара, які знаходзіўся ў Францыі[1], хоць былі і іншыя прэтэндэнты, якія таксама знаходзіліся ў сваяцтве з Бофартамі (напрыклад, герцаг Бекінгем). Скарыстаўшыся крызісам у Англіі пасля захопу ўлады Рычардам III, Генрых высадзіўся ва Уэльсе, рушыў углыб краіны, перамог Рычарда, які загінуў у бітве пры Босварце, і стаў 22 жніўня 1485 г. каралём. Правы на прастол Генрых падмацаваў жаніцьбай на дачцэ Эдуарда IV Ёркскага, Лізавеце; такім чынам, дамы Ланкастэраў і Ёркаў аб’ядналіся.

Пасля Генрыха VII валадарыў яго сын Генрых VIII, а затым трое дзяцей апошняга: Эдуард VI, Марыя I і Лізавета I. Паміж валадараннямі Эдуарда і Марыі прастол быў на некалькі дзён узурпаваны праўнучкай Генрыха VII лэдзі Джэйн Грэй.

З прычыны таго, што дзеці Генрыха VIII не пакінулі нашчадства, са смерцю Лізаветы I дынастыя Цюдараў згасла. Самым блізкім сваяком дынастыі стаў кароль Шатландыі Якаў VI, сын Марыі Сцюарт, якая была дачкой Якава V, маці якога была сястра Генрыха VIII Маргарыта Цюдар. Такім чынам, пасля Лізаветы прастол перайшоў да Якава (які стаў каралём Англіі як Якаў I), і дынастыя Сцюартаў стала валадарыць у абодвух каралеўствах Брытанскіх астравоў.

Час Цюдараў — перыяд Адраджэння ў Англіі, станаўлення абсалютызму, актыўнага ўдзелу краіны ў еўрапейскай палітыцы, росквіту культуры (матэрыяльнай і духоўнай), эканамічных рэформаў (агароджвання), якія прывялі да збяднення(паўперызацыі) значнай часткі насельніцтва. Адна з самых драматычных падзей перыяду — Англійская рэфармацыя, прадпрынятая Генрыхам VIII па асабістых прычынах (адсутнасць санкцыі Рыма на новы шлюб), Контррэфармацыя і рэпрэсіі супраць пратэстантаў пры Марыі, новы зварот да англіканства пры Лізавеце.

Пры Цюдарах Англія дасягнула Амерыкі (экспедыцыя Кабата — канец XV стагоддзя) і пачала яе каланізацыю. Важная палітычная падзея, якая ўмацавала адзінства нацыі — марская перамога над іспанскай «Непераможнай армадай» у 1588 годзе.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

В художественной литературе:

  • Бертрыс Смол серыя «Блейз Уіндхем» — прыгодніцкія сентыментальныя раманы пра эпоху Генрыха VIII — «Блейз Уіндхем» і «Успомні мяне, каханне». Эпоху кіравання яго дачкі Лізаветы Цюдар ахопліваюць раманы з іншай серыі пісьменніцы — «Скай О’Малі».

Спасылкі правіць