Эдуард IV
Эдуард IV (28 красавіка 1442, Руан — 9 красавіка 1483, Лондан) — кароль Англіі ў 1461—1470 і 1471—1483, прадстаўнік Ёркскай лініі Плантагенетаў, захапіў пасад падчас Вайны Пунсовай і Белай ружы.
Эдуард IV Edward IV | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
4 сакавіка 1461 — 9 красавіка 1483 | ||||
Каранацыя | 28 чэрвеня 1461 | |||
Папярэднік | Генрых VI | |||
Пераемнік | Генрых VI (1470) Эдуард V (1483) | |||
Дзейнасць | манарх | |||
Веравызнанне | каталіцтва | |||
Нараджэнне | 28 красавіка 1442 | |||
Смерць | 9 красавіка 1483 (40 гадоў) | |||
Пахаванне | ||||
Род | Плантагенеты, Ёркі | |||
Бацька | Рычард Плантагенет[d] | |||
Маці | Сесілія Невіл[d] | |||
Жонка | Елізавета Вудвіл[d], Elizabeth Waite[d] і каля Lady Eleanor Talbot[d] | |||
Дзеці | Елізавета Ёркская[d], Марыя Ёркская[d], Сесілі Ёркская[d], Эдуард V, Маргарэт Ёркская[d], Рычард з Шрусберы[d], Ганна Ёркская[d], Джордж Плантагенет[d], Кацярына Ёркская[d], Брыджыт Ёркская[d], Arthur Plantagenet, 1st Viscount Lisle[d], Elizabeth Plantagenet[d], Edward de Wigmore[d] і Grace Plantagenet[d] | |||
Ваенная служба | ||||
Бітвы | ||||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Старэйшы сын Рычарда Ёркскага і Сесіліі Невіл, брат Рычарда III. Пасля смерці бацькі ў 1460 г. ўспадкаваў яго тытулы графа Кембрыджа, Марча і Ольстэра і герцага Ёркскага, узначаліў партыю Белай ружы. У 1461 г. ва ўзросце васямнаццаці гадоў узышоў на англійскі трон пры падтрымцы Рычарда Нэвіла. У гэтым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад Морцімер-Крос і пры Таўтоне. У выніку апошняй асноўныя сілы Ланкасцераў былі пабіты, а кароль Генрых VI і каралева Маргарыта беглі з краіны (кароль неўзабаве быў злоўлены і складзены ў Таўэр).
Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 1470, калі перайшоўшы на бок Ланкасцераў граф Уорык і герцаг Кларэнс (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў 1471. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры Барнэце і Цьюксберы. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў прынц Эдуард — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.
Эдуард IV — першы кароль з дынастыі Ёркаў — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у 1483, калі каралём на кароткі час стаў яго сын Эдуард V.
Сям’яПравіць
ПродкіПравіць
Шлюб і дзеціПравіць
Быў жанаты на Елізавеце Вудвіл (1437—1492), іх дзеці:
- Елізавета (1466—1503), замужам за каралём Англіі Генрыхам VII;
- Марыя (1467—1482);
- Сесілія (1469—1507);
- Эдуард V (1470—1483?), кароль Англіі;
- Рычард (1473—1483?);
- Ганна (1475—1511);
- Кацярына (1479—1527);
- Брыджыт (1480—1517).
Кароль быў вялікім любоўнікам і акрамя афіцыйнай жонкі, быў таемна заручаны яшчэ з адной ці некалькімі жанчынамі, што ў далейшым дазволіла каралеўскай радзе абвясціць яго сына Эдуарда V байструком і разам з іншым яго сынам кінуць у Таўэр.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ashley, Mike (2002). British Kings & Queens. Carroll & Graf. ISBN 0-7867-1104-3. https://archive.org/details/briefhistoryofbr0000ashl_v8h7. pgs 211—217
- Cokayne, G.E. (2000). The Complete Peerage of England, Scotland, Ireland, Great Britain and the United Kingdom, Extant, Extinct or Dormant. Alan Sutton. page 909