Таўэр

замак-крэпасць у Лондане

Та́ўэр[4], Тоўэр[4] (ад англ.: tower — вежа), Лонданскі Таўэр (Her Majesty’s Royal Palace and Fortress, Tower of London) — замак-крэпасць ва ўсходняй частцы гістарычнага цэнтра Лондана, на паўночным беразе ракі Тэмзы.

Замак-крэпасць
Таўэр
англ.: Tower of London
51°30′30″ пн. ш. 0°04′34″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль нарманскі стыль[d]
Заснавальнік Вільгельм I Заваёўнік
Дата заснавання 1066
Матэрыял Reigate stone[d][3], rag-stone[d], mudstone[d] і Caen stone[d]
Сайт hrp.org.uk/tower-… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з найстарэйшых гістарычных будынкаў Вялікабрытаніі, старэйшая частка, г. зв. «Белая вежа», пабудавана пры Вільгельме Заваёўніку. Да XVII стагоддзя адна з рэзідэнцый англійскіх манархаў, да 1820 года ў Таўэры размяшчалася галоўная дзяржаўная турма. Пазней ў Таўэры размяшчаўся арсенал і казармы. На тэрыторыі Таўэра раманская царква Сент-Барталам’ю-зе-Грэйт, заснаваная ў 1123 годзе)[4]. Таўэрскі мост (1886—1894, неаготыка, архітэктары Д. Бэры і Х. Джонс)[4].

Таўэр

У свой час, у Таўэры было тайна забіта або пакарана смерцю шмат вядомых асоб, у т.л. Генрых VI, Эдуард V з братам Рычардам, Томас Мор, Томас Кромвель, жонкі Генрыха VIII — Ганна Балейн і Кацярына Говард, і інш.

Сёння Таўэр — адначасова помнік гісторыі і музей (калекцыя зброі, каралеўскіх каштоўнасцей і інш.), уключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 488
рус.англ.фр.